бры́нкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Бразгатаць, утвараць бразгатлівыя гукі.

2. на чым. Няўмела іграць на якім-н. музычным інструменце.

Б. на гітары.

|| зак. прабры́нкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| аднакр. бры́нкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. бры́нканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бры́нкаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бры́нкаю бры́нкаем
2-я ас. бры́нкаеш бры́нкаеце
3-я ас. бры́нкае бры́нкаюць
Прошлы час
м. бры́нкаў бры́нкалі
ж. бры́нкала
н. бры́нкала
Загадны лад
2-я ас. бры́нкай бры́нкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бры́нкаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бры́нкаць несов., разг.

1. дребезжа́ть;

2. бренча́ть, тре́нькать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Адзывацца пры ўдары гукам, падобным да лёгкага звону; дзвынкаць. Брынкае шыба. // Выклікаць ударам такі гук. Нехта доўга брынкаў на кухні пасудай.

2. на чым. Няўмела або ляніва іграць на якім‑н. музычным інструменце. Андрэй Шыбянкоў, як зазвычай, сядзеў, фарсіста закінуўшы нагу за нагу, і брынкаў на вечнай сваёй гітары. Зарэцкі. Я ўжо ўмеў чытаць ноты, сяк-так брынкаў на раялі, і таму вучоба музыцы не была для мяне вялікім цяжарам. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бры́нкаць. Укр. бриньча́ти, бре́нькати, рус. бренча́ть, чэш. brnčeti, польск. brzęczeć, серб.-харв. бре́нкати і г. д. Гукапераймальнага паходжання. Параўн. Бернекер, 84; Слаўскі, 1, 46. Гл. яшчэ бра́каць. Вельмі падрабязна Брукнер, 44–45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прабры́нкаць гл. брынкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бренча́ть несов. бры́нкаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бры́нкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да брынкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дребезжа́ть несов. бры́нкаць, бразджа́ць, бразгата́ць, дры́нкаць, ляската́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затре́нькать сов., разг. затро́мкаць, пача́ць бры́нкаць, забры́нкаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)