blab

[blæb]

-blabbed, -bbing

1.

v.

выдава́ць сакрэ́т, балбата́ць, мало́ць языко́м

2.

n.

1) балбатня́ f., пустасло́ўе n.

2) балбату́н -а́ m., балбату́ха f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Талму́дзіць ’падманваць, абдурваць’ (Бяльк.), ’вярзці абы-што’ (Касп.), талму́дзіцца ’валаводзіцца, марудзіць’ (Мат. Гом.), талму́дкабалбатуха’ (Касп.), талму́дны(й) ’цяжкі’: работа вельмі талмудная (Мат. Маг. 2). Экспрэсіўныя ўтварэнні ад талмуд (гл.), магчыма, пад уплывам мудзіць ’гаварыць недарэчнае’, ’цягнуць’ і пад. (гл. мудак).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таранда́ ’беларускі воз’ (Шпіл.), ’балбатун або балбатуха, што стракоча не змаўкаючы’ (ашм., Стан.), таранда́с, тарында́ ’воз з высокімі драбінамі для перавозкі сена’ (Шатал.), тарандо́ха ’жанчына, якая хутка і шмат гаворыць’ (драг., Нар. лекс.). Вытворныя ад тарандзіць (гл.), параўн. таранта, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарадэ́іць ’ляскатаць трашчоткай’ (Др.-Падб.), ’весці пустыя размовы, гаварыць шмат, не да месца’ (мёрск., Нар. лекс.; мсцісл., Нар. ск.); сюды ж тарадэ́й, тарадэ́я ’балбатун, балбатуха’ (Чал.). Параўн. польск. дыял. taradaj ’балбатун, пустабрэх’. Гукапераймальнае, у аснове выклічнік *тарада або *тарата, гл. тарадахаць, тараторыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тарато́рка м. и ж., разг. (о мужчине) сакату́н, -на́ м., лапату́н, -на́ м.; балбату́н, -на́ м.; (о женщине) сакату́ха, -хі ж., лапату́ха, -хі ж.; балбату́ха, -хі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ględa

ględ|a

разм.

1. часцей мн.~y — пустаслоўе; марнаслоўе; балбатня;

2. ж./м. разм. балбатун, балбатуха, трындола

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лапанда́ ’чалавек, які пры сварцы моцна абы-што крычыць’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. лат. pläpät, літ. plepėti ’балбатаць, лапатаць’. Аналагічна і лапанда ’балбатун, балбатуха’ (Сцяцко, Афікс. наз., 34). Там жа ёсць і дзеяслоў лапаюць. Нявыключана, што ён з лапанда. Магчыма, лапаніцьз’яўляецца скарочанай формай дзеяслова з блізкай семантыкай гарлапаніць. Аб суф. -da гл. Атрэмбскі, Gram., 268–270.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таро́каць ’размаўляць памяркоўна, спакойна, пра не вельмі важнае’ (Янк. 3.), таро́къць, таро́къцца ’марудзіць, затрымлівацца’ (мёрск., Нар. сл.), таро́кацца ’доўга гаварыць, дамаўляцца, спрачацца, марудзіць’ (ТСБМ), ’таргавацца, доўга дамаўляцца, упірацца’ (Кал., Барад.), ’спрачацца’ (Жд. 2), ’барукацца’ (швянч., Сл. ПЗБ), сюды ж торо́кабалбатуха’ (іван., бяроз., ЖНС). Параўн. рус. дыял. тара́кать, тарара́кать ’балбатаць’, серб.-харв. торо̀кати ’балбатаць, пляткарыць’. Дзеясловы гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 4, 21; Скок, 3, 485). Параўн. тарочыць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трайдо́ліць ’гаварыць пустое’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. польск. дыял. trajdolić się ’круціцца; трэсціся, едучы на возе’, drajdolić się ’тс’, trajda ’кабета без такту; растропа’. Звязана з трайда́балбатуха, лапатуха’ (астрав., Сл. ПЗБ), якое выводзяць з літ. traidà ’тс’ (Грынавяцкене, там жа), што ў святле польскіх форм сумніўна. Хутчэй гукапераймальнага (імітатыўнага) паходжання з экспрэсіўным суф. ‑олі‑, параўн. тра‑ра‑ра, тра-ля-ля, польск. traj ’тс’ і пад. Параўн. трандоліць, трындоліць, трандзіць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трашчо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараюць трэск, шум, стук, лёскат. — Ну, хоць бы з парачку трашчотак! — Гаворыць дзядзька: — Ну, нічога, І так мы зробім шуму многа І ўсім зайцам задамо страху! Колас. Адно вартаўнікі хадзілі па вуліцы ды бесперастанна трашчалі трашчоткамі. Чарот. // Ударны музычны інструмент, які складаецца з набору драўляных дошчачак.

2. перан. Разм. Той (тая), хто многа, не сціхаючы, гаворыць; балбатун (балбатуха). — Ды што вам гаварыць, трашчоткам, — стары чамусьці раззлаваўся, махнуў рукой і лёг на печы. Шамякін.

3. Машына для ачышчэння насення лёну.

4. Спец. Прыстасаванне для свідравання адтулін у цяжкадаступных месцах або з вялікім дыяметрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)