По́рацца, по́рыцца ’працаваць у хаце, па гаспадарцы’ (нараўл., Арх. ГУ; Сл. Брэс., Ян., ТС; брагін., Нар. словатв.), ’корпацца’ (Мат. Гом.), по́ранне ’работа на гаспадарцы’ (Ян.). Прасл. *porati sę ’знаходзіцца ў руху’, параўн. укр. по́ратися ’працаваць, гаспадарыць, прыбіраць’, польск. porać się ’клапаціцца, круціцца ў працы, рабіць старанна і доўга’, чэш. párati se ’рабіць чорную, брудную работу’, чэш. дыял. párat se ’капашыцца, працаваць павольна’. Казлова (Регионализмы, 11) выводзіць з прасл. дыял. *porati ’дзейнічаць, рабіць’, рэканструяванага на базе н.-луж. poraś ’прывесці ў рух’ (Трубачоў, Серболуж. сб., 168); параўноўваюць з рус. отпо́радпор, супраціў’, порно́й ’моцны, здаровы’, што ўзыходзіць да *perti (гл. перці), гл. Шустар-Шэўц, 2, 1134. Куркіна (Этимология–1994–1996, 53) выводзіць з *porati, ітэратыў да *porti ’пароць’ з далейшым развіццём ’нешта рабіць, займацца, корпацца’, што падаецца больш верагодным. Банькоўскі (2, 703–704) польск. porać się ’працаваць па дому’ лічыць запазычаннем з усх.-слав. Гл. таксама поркацца, поркаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сапе́рнік, ‑а, м.

1. Той, хто імкнецца перамагчы каго‑н., дабіваючыся адной і той жа мэты. Сястрыца часценька праглядае гэтыя лічбы — правярае работу сваіх сапернікаў з другіх змен. Шынклер. [Міхаіл:] — У тых, вашых сапернікаў, сапраўды крыху лепшыя паказчыкі. Карпаў. Сур’ёзнымі сапернікамі.. былі спартсмены Італіі. «Звязда». // Той, хто ўступае ў саперніцтва з кім‑н., дамагаючыся кахання якой‑н. жанчыны. А.. [Змітрок] нават не змагаецца за.. [каханне], не дае належнага адпор у сваім сапернікам. Ваданосаў. [Пеця] ішоў да.. [Траянавых], як у родны дом. Сэрцам адчуў саперніка. Шамякін.

2. Той, хто мае роўныя з кім‑н. заслугі, аднолькавыя якасці. Перакладчык павінен быць дастойным сапернікам паэта. «Полымя». / у перан. ужыв. Сапраўдным «сапернікам» металу ў машынабудаванні становіцца ў нас сінтэтычная смала капрон. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bblitzen vi (s);

j-n ~ lssen* фам. даць адпо́р каму́-н. адшы́ць каго́-н.;

er ist (mit sinem Gesch) bgeblitzt яму́ адмо́вілі (у яго́ про́сьбе)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

асадзі́ць

1. вайск., тс. перан. belgern vt;

2. буд. (sich stzen) lssen* vt; хім. nederschlagen* vt;

3. (спыніць) nhalten* vt, stppen vt; zurǘckdrängen vt; zügeln vt, plötzlich zum Sthen brngen* [nhalten*] (каня);

4. (даць адпор) zurchtweisen* аддз. vt; in die Schrnken wisen*; inhalt gebeten* (каго-н. D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

zurückweisen*

1. vt

1) адхіля́ць; адмаўля́ць (каму-н.)

2):

j-n in sine Grnzen [an sinen Platz] ~ паста́віць каго́-н. на ме́сца

3) адбіва́ць, дава́ць адпо́р

2. vi (auf A) спасыла́цца (на што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

odprawa

odpraw|a

ж.

1. адпраўка, адпраўленне;

~a pociągów — адпраўка цягнікоў;

2. звальненне, аддаленне;

3. адпор, адказ;

dać ostrą ~ę — даць рэзкі адказ;

4. нарада; інструктаж;

5. дапамога пры звальненні з працы;

~a celna — мытны кантроль

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

адбі́цца, адаб’ю́ся, адаб’е́шся, адаб’е́цца; адаб’ёмся, адаб’яце́ся, адаб’ю́цца; адбі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Тое, што і адламацца, адкалоцца.

Ручка кубка адбілася.

2. Даць адпор, абараніцца; вызваліцца; пазбавіцца.

А. ад ворага.

3. ад каго-чаго. Адстаць ад тых, з кім быў разам (разм.).

А. ў дарозе ад кампаніі.

4. ад каго-чаго. Парваць сувязь з кім-, чым-н., перастаць рабіць што-н., займацца чым-н. (разм.).

А. ад дому.

А. ад вучобы.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сустрэўшы на шляху перашкоду, змяніць свой напрамак на другі, адваротны (пра гукі, прамяні і пад.).

Крык адбіўся рэхам у гарах.

6. Адлюстравацца на гладкай, бліскучай паверхні.

Дрэва адбілася ценем у вадзе.

7. перан. Адлюстравацца ў вобразах, паняццях.

У лірыцы адбілася жыццё людзей.

8. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Атрымаць вонкавае праяўленне, выявіцца (пра пачуцці, стан і пад.).

Трывога адбілася на твары жанчыны.

9. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выклікаць сабой якое-н. пачуццё; адазвацца; захавацца ў памяці.

Родныя далягляды навек адаб’юцца ў душы.

10. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), на кім-чым. Зрабіць уздзеянне, уплыў на каго-, што-н.

Цяжкая праца адбілася на здароўі.

11. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пакінуць адбітак.

На пяску адбіліся сляды ног.

Адбіцца ад рук — перастаць слухацца, падпарадкоўвацца.

|| незак. адбіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Wderstand m -(e)s, -stände супраціўле́нне, адпо́р (gegen A – чаму-н.);

hinterhltender ~ вайск. мане́ўраная абаро́на;

j-m ~ listen аказа́ць супраціўле́нне каму́-н., не паддава́цца каму́-н.;

den ~ ufgeben* спыні́ць супраціўле́нне;

kinen ~ ufbringen* не мець сіл да супраціўле́ння;

den ~ brchen* злама́ць супраціўле́нне;

auf ~ stßen* натра́піць на супраціўле́нне

2) эл. рэаста́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Stirn f -, -en лоб, чало́;

ine flehende ~ пака́ты лоб;

das steht ihm auf der ~ geschreben гэ́та напі́сана ў яго́ на (і)лбе;

sich vor die ~ schlgen* сту́кнуць сабе́ па (і)лбе (пры раптоўнай думцы);

j-m etw. an der ~ nsehen* ба́чыць што-н. па чыі́м-н. аблі́ччы;

die ~ rnzeln хму́рыць лоб;

j-m die ~ beten* даць каму́-н. адпо́р

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

beten*

1. vt

1) прапано́ўваць; дава́ць; выяўля́ць;

j-m den Arm ~ узя́ць каго́-н. пад руку́;

j-m die Hand zur Begrüßung ~ працягну́ць [пада́ць] каму́-н. руку́ для прывіта́ння

2) выяўля́ць;

schwche Siten ~ выяўля́ць слабы́я ме́сцы

3) дава́ць адпо́р, ака́зваць супраціўле́нне;

dem König Schach ~ шахм. аб’яві́ць шах каралю́;

er lässt sich (D) lles ~ яго́ мо́жна знява́жыць як хо́чаш, у яго́ няма́ пачуцця́ ўла́снай го́днасці

2. ~, sich выпада́ць (пра зручныя моманты);

es bot sich ine günstige Gelgenheit вы́даўся зру́чны вы́падак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)