ЧЭ́ЧАТ Віктар Уладзіміравіч (н. 3.7.1938, в. Ровенская Слабада Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1996), праф. (1997). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1999). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1960). Настаўнічаў. З 1971 у Брэсцкім пед. ін-це (з 1976 заг. кафедры). З 1979 нам. дырэктара, заг. кафедры Нац. ін-та адукацыі Мін-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 1998 у Бел.пед. ун-це, з 2001 прарэктар Ін-та павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў гэтага ун-та. Навук. працы па праблемах сямейнага, маральнага, патрыят. выхавання, сац. педагогікі, тэорыі і арганізацыі сац. работы, вышэйшай адукацыі, гісторыі педагогікі. Удзельнічаў у распрацоўцы Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці» (1993), рэсп. праграмы выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі (2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ШЧАДРЭ́Ц»,
калядная гульня ў беларусаў, што ўяўляла сабой тэатралізаваную сцэнку з музыкай, спевамі, танцамі, дыялогам. Бытавала як святочная забава напярэдадні Новага года. Упершыню яе зафіксаваў і апісаў у «Могилевских губернских ведомостях» (1952, №52, неафіц. ч.) Н.Гашкевіч. Мае шмат агульнага з каляднымі гульнямі «Каза», «Кабыла», «Мядзведзь». Галоўным у гульні быў «Шчадрэц» — малады хлопец, апрануты старым (з маскай на твары, гарбом на спіне, у вопратцы, увешанай званочкамі, каляровым рыззём і г.д.) ці салдатам (жаўнерам) у адпаведным адзенні. Ён хадзіў разамз пераапранутымі ў жывёлы і хлопцамі-шчадраванцамі (іх карагод складаўся з важатага, музыкантаў, прыпявалаў, запявалаў, забіралаў). Вечарам, напярэдадні Новага года, гурт адпраўляўся шчадраваць. Важаты заходзіў у хату да гаспадара за дазволам пашчадраваць, а гурт у той час спяваў пад вокнамі. Атрымаўшы згоду, шчадраванцы ўваходзілі ў хату. Пад музыку на сярэдзіну хаты выходзілі шчадраванцы з пераапранутымі ў жывёлы і танцавалі, а запявалы і прыпявалы спявалі. Разыгрываліся гумарыстычныя сцэнкі, адбываўся жартоўны дыялог паміж «Шчадрацом», шчадраванцамі і гледачамі. Пасля завяршэння гульні яе ўдзельнікаў частавалі, частку пачастункаў клалі ў торбы забіралам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́ЛІН Анатоль Іванавіч (9.3.1929, с. Бякетава Адоеўскага р-на Тульскай вобл., Расія — 29.8.2002),
бел. спартсмен і трэнер (лёгкая атлетыка, бег з бар’ерамі). Засл. майстар спорту СССР (1954), засл. трэнер Беларусі (1977), засл. трэнер СССР (1984). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1953), з 1957 выкладаў у ім. З 1975 ст. трэнер спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спарт. школы па лёгкай атлетыцы Бел. савета добраахвотнага спарт.т-ва «Працоўныя рэзервы». З 1988 трэнер Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства (Мінск). У 1980—89 ст. трэнер зборных каманд СССР і Беларусі па лёгкай атлетыцы. Фіналіст (4-е месца) XV (1952, Хельсінкі) і XVI (1956, Мельбурн, 7-е месца) Алімп. гульняў. Чэмпіён Еўропы (1954, Берн). 8-разовы прызёр чэмпіянатаў СССР (1951—58), рэкардсмен СССР у эстафетным бегу 4×400 м (1952). Выступаў на дыстанцыі 400 мз бар’ерамі. Як трэнер падрыхтаваў 12 майстроў спорту, 8 майстроў спорту міжнар. класа, 2 засл. майстроў спорту; 2 прызёраў Алімп. гульняў, 3 чэмпіёнаў і 2 рэкардсменаў свету, 2 чэмпіёнаў Еўропы, больш за 10 чэмпіёнаў СССР.
Тв.:
Барьерный бег (разамз М.М.Сідарэнкам) // Легкая атлетика. Мн., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАШЭ́ВІЧ Алег Іванавіч (н. 30.8.1928, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фізікі ядз. рэактараў. Канд.тэхн.н. (1962), праф. (1994). Акад.Бел.інж. акадэміі (1995). Скончыў БПІ (1956). З 1959 у Энергет. ін-це (гал. інжынер рэактара), з 1962 у Ін-це цепла- і масаабмену (заг. лабараторыі), з 1965 заг. лабараторыі Ін-та ядз. энергетыкі АН Беларусі. З 1991 у Ін-це праблем энергетыкі, з 2002 у Аб’яднаным ін-це энергет. і ядз. даследаванняў «Сосны» (заг. лабараторыі) Нац.АН Беларусі. Навук. працы па эксперым. фізіцы ядз. рэактараў, выкарыстанні іанізавальных выпрамяненняў, радыеэкалогіі. Даследаваў нейтронна-фіз. характарыстыкі больш як 30 крытычных сістэм на рэактарах фіз. магутнасцей. Зрабіў эксперым. абгрунтаванне фіз. працэсаў для перасовачнай атамнай электрастанцыі «Памір-630Д». Распрацаваў метады вызначэння колькасці доўгажывучых радыенуклідаў плутонію і амерыцыю-241 у розных аб’ектах навакольнага асяроддзя.
Тв.:
Критические массы и материальные параметры обогащенных уран-водных систем (разамз В.А.Левадным) // Весці АНБССР. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1970. № 2;
Радиоэкологические исследования постчернобыльского радиоактивного загрязнения биосферы Республики Беларусь трансурановыми элементами (у сааўт.) // Атомная техника за рубежом. 1998. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЖА́НАЎ Уладзімір Аляксандравіч (н. 27.2.1946, г. Таганрог, Расія),
бел. гісторык, палітолаг. Д-ргіст.н. (1998), праф. (2003). Скончыў Ун-т дружбы народаў імя П.Лумумбы ў Маскве (1974). З 1974 на камсам. і парт. рабоце ў Мінску, выкладчык Мінскай Вышэйшай парт. школы. З 1989 у Ін-це паліталогіі і сац. кіравання, БДУ, з 1996 заг. кафедры паліталогіі, дэкан сац.-эканам. ф-та Акадэміі парламентарызму і прадпрымальніцтва, з 1998 праф. кафедры паліталогіі і сацыялогіі Рэсп. ін-та вышэйшай школы БДУ. З 2001 заг. кафедры паліталогіі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Даследуе органы дзярж. улады, у т. л. Рэспублікі Беларусь, правы чалавека.
Тв.:
Восхождение к абсолютной власти: (большевики и сов. государство в 20-е гг.). Мн., 1995;
Органы государственной власти Республики Беларусь: Метод. пособие. Мн., 1999;
Политическая система общества. Мн., 2001;
Конституция Республики Беларусь и права человека. Мн., 2001;
Конституция Республики Беларусь: политол. анализ: Учеб.-метод. пособие. Мн., 2001;
Политология: Курс лекций. Мн., 2002 (у сааўт.);
История белорусской государственности: Учеб. пособие. Мн., 2002 (разамз В.Я.Астапоўскім, У.І.Маліноўскім);
Методология современной политической науки. Мн., 2004.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАШКЕ́ВІЧ Мікалай Сцяфанавіч (н. 23.8.1938, в. Мокрае Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1990), праф. (1994). Скончыў БДУ (1967). З 1967 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ (з 1990 Ін-тгіст.-паліт. даследаванняў): з 1976 заг. сектараў гісторыі Вял.Айч. вайны, гісторыі партыі, аддзела гісторыі паліт. партый сацыяліст. арыентацыі. З 1992 у Бел.н.-д. цэнтры дакументацыі і рэтраінфармацыі, заг. кафедры гісторыі і беларусазнаўства Рэсп. ін-та вышэйшай школы БДУ. Зліст. 1999 в.а. дырэктара Ін-та гісторыі Нац.АН Беларусі. Даследуе пытанні гісторыі бел.нац.-вызв. руху, фарміравання класаў, паліт. партый і грамадскіх рухаў на Беларусі ў 19—20 ст., станаўлення і развіцця бел. дзяржаўнасці ў 20 ст., сац.-класавых адносін у сав.час. Адзін з аўтараў калектыўных прац «Бальшавікі Беларусі ў барацьбе за перамогу Кастрычніка», «Дары данайцаў» (абедзве 1987), «Старонкі гісторыі Кампартыі Беларусі: меркаванні, аргументы, факты» (1990), «Кастрычнік 1917 і лёсы палітычнай апазіцыі» (ч. 1—3, 1993), «Палітычныя партыі Беларусі» (1994), «Праграмы палітычных партый Расіі, канец XIX — пачатак XX стст.», «Станаўленне і крушэнне аднапартыйнай сістэмы ў СССР, 1917—1991» (абедзве 1995), «Палітычныя партыі і палітычная паліцыя» (1996), «Гісторыя Беларусі» (ч. 2, 1998), «Беларусь на мяжы тысячагоддзяў» (2000), зб-каў арт. «Бальшавікі і непралетарскія партыі ў перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі і ў гады грамадзянскай вайны» (1982), «Перабудова і міжнацыянальныя адносіны» (1989). Удзельнічаў у падрыхтоўцы зб-каў дакументаў і матэрыялаў «К.Каліноўскі: З друкаванай і рукапіснай спадчыны», «Па волі народа: З гісторыі ўтварэння БССР і стварэння КПБ» (абодва 1988), «Ідэалагічная дзейнасць Кампартыі Беларусі, 1918—1945» (ч. 1, 1990) і інш.
Тв.:
Непазбежнае банкруцтва. Мн., 1974;
На защите идей Октября: Из истории идейно-полит. борьбы в Белоруссии в голы гражданской войны (1919—1920 гг.). Мн., 1978;
Почему не состоялась БНР? Мн., 1980 (разамз І.І.Коўкелем);
На пути к истине: (Из истории нац.-освободит. движения в Белоруссии. 1917 г.). Мн., 1983;
Приговор революции;
Крушение антисов. движения в Белоруссии, 1917—1925. Мн., 1985;
На грани возможного: Идейно-полит. борьба вокруг создания бел. государственности // Неман. 1989. № 10—11;
Гісторыя Беларусі: Насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этніч. і дзярж.-адм. межаў. Беларускае замежжа. 2 выд.Мн., 1997 (разамз Г.С.Марцулем);
Юбилей, который всегда с нами // Бел. думка. 1998. № 12;
Проблемы учебника: к вопросу о формировании однопарт. системы в Беларуси // Гісторыя: прабл. выкладання. 1999. № 1;
Перадумовы і працэс стварэння палітычных партый на Беларусі (канец XIX ст. — люты 1917 г.) // Бел.гіст.часоп. 1999. № 3—4.
1. Раз’ядноўваць на часткі, размяркоўваць па частках. Дзяліць каравай. Дзяліць маёмасць. □ Зямлю вырашылі на сходзе дзяліць ранняй вясной.Пальчэўскі.Калі хлеба па картках сям’і неставала, рукі матчыны зналі, што трэба рабіць, — так умелі апошні кавалак дзяліць, каб усіх надзяліць, а сябе — абдзяліць.А. Вольскі.// Размяжоўваць, аддзяляць. Дзяліць сыноў. □ Шчыльная агаро[дж]а .. дзеліць двор на дзве часткі.Чорны.Цяпер ехалі палявой дарогай, якая дзяліла два палеткі.Чарнышэвіч.
2.зкім. Даваць каму‑н. частку чаго‑н. свайго; сумесна карыстацца чым‑н. Са мною дзеліць Сойц сухар апошні.Зарыцкі.— Што я зрабіў табе? Душа ў душу жылі. Хлеб-соль дзялілі...Шамякін.//перан. Сумесна перажываць, зведваць (якое‑н. пачуццё і пад.). Шэсць год .. жывуць [Сяргей з Марыляй] разам, душа ў душу, дзеляць паміж сабою гора і радасць папалам.Нікановіч.Я сам адчуваў, што цяпер не ўсе свае думы дзяліў з табою.Скрыган.
3. Рабіць дзяленне (у 2 знач.). Шэсць дзяліць на тры.
•••
Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя — размяркоўваць прыбытак у справе, якая яшчэ не зроблена.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Набіць што‑н. на паверхню чаго‑н.; пасадзіць, накалоць на што‑н. вострае. Узбіць абруч на бочку. Узбіць вілкі на вожаг. □ Таня выпіла разамз усімі, сціпла выцерла губы кончыкам хусткі, а потым узбіла на відэлец кавалак селядца і скрылёк цыбулі і .. пачала есці.Новікаў.
2.Разм. Надзець, насунуць на што‑н. зверху. Узбіць акуляры на нос. Узбіць шапку на патыліцу.
3.Разм.З цяжкасцю надзець што‑н. вузкае, цеснае. Ледзь узбіў паліто на плечы.
4. Ударамі ўзрыхліць, зрабіць больш мяккім, пышным. Узбіць зямлю капытамі. Узбіць падушкі. Узбіць прычоску. □ Селянін рухава патрусіў да сваіх саней, узбіў салому, паклаў чамаданы.Колас.Цвёрды грунт узбілі ломам.Кляўко.// Ударамі ўзняць у паветра. Неўзабаве першыя халодныя кроплі дажджу цяжка ўпалі на зямлю і ўзбілі на дарозе пыл.Дайліда.// Успеніць што‑н. Узбіць мыльную пену.
5.Разм. Разбіць яйцо на скавараду, патэльню.
6.Разм. Паставіць, палажыць, павесіць што‑н. на вельмі высокае, нязручнае месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ФРА́НКА-ПРУ́СКАЯ ВАЙНА́ 1870—71,
вайна паміж Францыяй і Прусіяй, разамз якой выступілі дзяржавы Паўночнагерманскага саюза і Паўд. Германіі. Прусія імкнулася закончыць аб’яднанне Германіі пад сваёй гегемоніяй, захапіць ч.франц. тэрыторый, аслабіць Францыю і яе ўплыў у Еўропе. Напалеон III меў намер перашкодзіць ажыццяўленню планаў Прусіі і з дапамогай пераможнай вайны ўмацаваць рэжым Другой імперыі, які знаходзіўся ў глыбокім крызісе. Падставай да вайны стаў канфлікт з-за кандыдатуры прускага прынца Гогенцолерна (сваяка прус. караля Вільгельма I) на ісп. трон. 13.7.1870 О.Э.Л.Бісмарк справакаваў публікацыю зняважлівай для франц. ўрада т.зв. Эмскай дэпешы 1870, якая свядома скажала змест перагавораў франц. пасла з прус. каралём. 19.7.1870 Францыя аб’явіла вайну Прусіі. Дыпламатыя Бісмарка здолела забяспечыць выгадны для Прусіі нейтралітэт Аўстра-Венгрыі, Вялікабрытаніі, Італіі і Расіі. Францыя апынулася ў дыпламат. ізаляцыі, без саюзнікаў. Супраць франц. арміі (каля 500 тыс.чал., у т. л. дзеючая Рэйнская армія) Прусія пры падтрымцы інш.герм. дзяржаў мабілізавала больш за 1 млн.чал. У жн. пруская армія пад агульным кіраўніцтвам Г.К.Б.Мольтке Старэйшага атрымала шэраг перамог над франц. войскамі. Пасля паражэння 4—6.8.1870 у пагранічных бітвах 170-тысячная франц. армія маршала Базэна была блакіравана ў крэпасці Мец (27.10.1870 капітулявала). 1—2.9.1870 у бітве пры Седане герм. войскі разбілі 3-ю армію маршала Мак-Магона і ўзялі яе ў палон разамз Напалеонам III. Ваен. катастрофа Францыі стала штуршком да паўстання 4.9.1870 у Парыжы, у выніку якога ліквідавана імперыя і ўстаноўлена рэспубліка на чале з Часовым урадам. Пасля гэтага вайна для Прусіі з абарончай перарасла ў захопніцкую, а для Францыі набыла нац.-абарончы характар. Было акупіравана больш за 1/3 франц.тэр.з насельніцтвам больш за 10 млн.чал., акружаны Парыж. 18.1.1871 была абвешчана Германская імперыя. У Францыі разгарнуўся партыз. рух, у Парыжы створаны батальёны Нац. гвардыі, у правінцыі сфарміравана 600-тысячная армія добраахвотнікаў. Аднак урад сабатаваў гатоўнасць народа да актыўнай абароны і 28.1.1871 капітуляваў перад Прусіяй, падпісаўшы з ёю перамір’е. Пры актыўнай падтрымцы герм. войск была ліквідавана Парыжская камуна 1871. Ф.-п.в. скончылася падпісаннем Франкфурцкага міру 1871.
Літ.:
Шнеерсон Л.М. Франко-прусская война и Россия: Из истории рус.-прус. и рус.-фр. отношений в 1867—1871 гг.Мн., 1976;
Оболенская С.В. Франко-прусская война и общественное мнение Германии и России. М., 1977;
История войн. Ростов н/Д;
М., 1997. Т. 2. С. 468—476;
Ненахов Ю.Ю. Железом и кровью: Войны Германии XIX в. Мн.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОРН (Born) Макс (11.12.1882, г. Вроцлаў, Польшча — 5.1.1970),
нямецкі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў квантавай механікі. Замежны чл. Расійскай (1924) і АНСССР (1934) і інш. акадэмій. Скончыў Гётынгенскі ун-т. Праф. ун-таў у Берліне і Гётынгене (1915—33), у Кембрыджы і Эдынбургу (1933—53). Навук. працы па дынаміцы крышт. рашоткі, квантавай і кінетычнай тэорый кандэнсаваных газаў і вадкасцяў, атамнай фізіцы і тэорыі адноснасці, філас. праблемах фізікі і тэорыі пазнання. Упершыню (1926) даў імавернасную інтэрпрэтацыю хвалевай функцыі, прапанаваў спосаб разліку электронных абалонак атама, распрацаваў метад рашэння квантава-мех. задач аб сутыкненні часціц, заснаваны на тэорыі ўзбурэнняў (борнаўскае прыбліжэнне), разамз Н.Вінерам увёў у квантавую механіку паняцце аператара. Заснаваў гётынгенскую школу тэарэт. фізікі. Нобелеўская прэмія 1954.