узбіць, узаб’ю, узаб’еш, узаб’е; узаб’ём, узаб’яце; заг. узбі; зак., што.
1. Набіць што‑н. на паверхню чаго‑н.; пасадзіць, накалоць на што‑н. вострае. Узбіць абруч на бочку. Узбіць вілкі на вожаг. ▪ Таня выпіла разам з усімі, сціпла выцерла губы кончыкам хусткі, а потым узбіла на відэлец кавалак селядца і скрылёк цыбулі і .. пачала есці. Новікаў.
2. Разм. Надзець, насунуць на што‑н. зверху. Узбіць акуляры на нос. Узбіць шапку на патыліцу.
3. Разм. З цяжкасцю надзець што‑н. вузкае, цеснае. Ледзь узбіў паліто на плечы.
4. Ударамі ўзрыхліць, зрабіць больш мяккім, пышным. Узбіць зямлю капытамі. Узбіць падушкі. Узбіць прычоску. ▪ Селянін рухава патрусіў да сваіх саней, узбіў салому, паклаў чамаданы. Колас. Цвёрды грунт узбілі ломам. Кляўко. // Ударамі ўзняць у паветра. Неўзабаве першыя халодныя кроплі дажджу цяжка ўпалі на зямлю і ўзбілі на дарозе пыл. Дайліда. // Успеніць што‑н. Узбіць мыльную пену.
5. Разм. Разбіць яйцо на скавараду, патэльню.
6. Разм. Паставіць, палажыць, павесіць што‑н. на вельмі высокае, нязручнае месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)