БАЖА́НАЎ Уладзімір Аляксандравіч (н. 27.2.1946, г. Таганрог, Расія),

бел. гісторык, палітолаг. Д-р гіст. н. (1998), праф. (2003). Скончыў Ун-т дружбы народаў імя П.​Лумумбы ў Маскве (1974). З 1974 на камсам. і парт. рабоце ў Мінску, выкладчык Мінскай Вышэйшай парт. школы. З 1989 у Ін-це паліталогіі і сац. кіравання, БДУ, з 1996 заг. кафедры паліталогіі, дэкан сац.-эканам. ф-та Акадэміі парламентарызму і прадпрымальніцтва, з 1998 праф. кафедры паліталогіі і сацыялогіі Рэсп. ін-та вышэйшай школы БДУ. З 2001 заг. кафедры паліталогіі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Даследуе органы дзярж. улады, у т. л. Рэспублікі Беларусь, правы чалавека.

Тв.:

Восхождение к абсолютной власти: (большевики и сов. государство в 20-е гг.). Мн., 1995;

Органы государственной власти Республики Беларусь: Метод. пособие. Мн., 1999;

Политическая система общества. Мн., 2001;

Конституция Республики Беларусь и права человека. Мн., 2001;

Конституция Республики Беларусь: политол. анализ: Учеб.-метод. пособие. Мн., 2001;

Политология: Курс лекций. Мн., 2002 (у сааўт.);

История белорусской государственности: Учеб. пособие. Мн., 2002 (разам з В.​Я.​Астапоўскім, У.​І.​Маліноўскім);

Методология современной политической науки. Мн., 2004.

т. 18, кн. 1, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)