ЯРАШЭ́ВІЧ Алег Іванавіч (н. 30.8.1928, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фізікі ядз. рэактараў. Канд. тэхн. н. (1962), праф. (1994). Акад. Бел. інж. акадэміі (1995). Скончыў БПІ (1956). З 1959 у Энергет. ін-це (гал. інжынер рэактара), з 1962 у Ін-це цепла- і масаабмену (заг. лабараторыі), з 1965 заг. лабараторыі Ін-та ядз. энергетыкі АН Беларусі. З 1991 у Ін-це праблем энергетыкі, з 2002 у Аб’яднаным ін-це энергет. і ядз. даследаванняў «Сосны» (заг. лабараторыі) Нац. АН Беларусі. Навук. працы па эксперым. фізіцы ядз. рэактараў, выкарыстанні іанізавальных выпрамяненняў, радыеэкалогіі. Даследаваў нейтронна-фіз. характарыстыкі больш як 30 крытычных сістэм на рэактарах фіз. магутнасцей. Зрабіў эксперым. абгрунтаванне фіз. працэсаў для перасовачнай атамнай электрастанцыі «Памір-630Д». Распрацаваў метады вызначэння колькасці доўгажывучых радыенуклідаў плутонію і амерыцыю-241 у розных аб’ектах навакольнага асяроддзя.
Тв.:
Критические массы и материальные параметры обогащенных уран-водных систем (разам з В.А.Левадным) // Весці АН БССР. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1970. № 2;
Радиоэкологические исследования постчернобыльского радиоактивного загрязнения биосферы Республики Беларусь трансурановыми элементами (у сааўт.) // Атомная техника за рубежом. 1998. № 4.
т. 18, кн. 1, с. 298
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)