Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
nachdém
1.adv
1) по́тым, пасля́
2):
je ~ гле́дзячы на то́е як;
je ~, wo man geht гле́дзячы на то́е, дзе ісці́
2.cj пасля́ таго́ як;
~ er das Buch gelésen hátte,… пасля́ таго́ як ён прачыта́ў кні́гу…;
erst ~…то́лькі пасля́ таго́, як…
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дол, ‑у, м.
1. Паверхня зямлі, зямля. Схіліцца к долу. Апусціцца на дол. □ Расце земляны вал, ніжэй у дол уваходзяць землякопы.Колас.Лугавінай, чвякаючы чаравікамі па мокрым доле, хлопцы дабіраюцца да ручая.Навуменка.// Падлога ў памяшканні, звычайна земляная. Укрыты металічнымі плітамі дол падмецены, паліты вадою.Карпаў.І толькі самае малое не зважала ні на што, поўзала сабе ракам сярод хаты па земляным доле.Лобан.
2. Даліна, нізіна. Сцяжынкі ад усіх хутароў, якія стаяць на доле, бягуць сюды, на ўзгорак, як бы на якую параду.Броўка.
3. Магільная яма. Толькі тады, як цалаваў апошні раз матчыны халодныя вусны, я закрычаў як сам не свой і ледзь не кінуўся следам за труною ў халодны глыбокі дол.Сабаленка.Хавалі бацьку летнім пагодлівым днём. На новым могільніку, пад маладымі бярозамі. На пагорку выкапалі дол.Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. развёз, ‑везла і ‑вязла, ‑везла і ‑вязло; заг. развязі; зак., каго-што.
1. Везучы, даставіць кожную асобу, кожны прадмет у розныя месцы. — Пешкі?! — аж падскочыў Бабейка. — Ніколі! Ды я на сваім Варанюку мігам развязу вас, куды каму трэба.Хадкевіч.Трэба было не толькі развезці, раскідаць па ўсім полі гной, але і ўзараць, засеяць поле.Сачанка.
2.безас.Разм. Зрабіць цяжкапраходным, непрыгодным для язды ў час дажджу, раставання снегу (пра дарогу). Дождж перастаў ісці толькі на другі дзень. Ад яго так развезла зямлю, што нават па грунтавых дарогах цяжка было хадзіць.Сіняўскі.
3.безас.Разм. Расслабіць, давесці да стану бяссілля, знямогі. У Радашковічах, у буфеце, купіў паўбутэлькі гарэлкі і выпіў мала, але мала і закусваў, надвор’е стаяла гарачае, і мяне з непрывычкі развязло.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Схіліцца, нахіліцца; сагнуцца. Тут краскі ранняю вясною Схінуцца ветла над табой.Прануза.Хацелася думаць, што ўсё гэта сон І варта толькі прачнуцца — Бароў беларускіх заные звон, Сівымі матулямі ніцыя вербы схінуцца.Барадулін.
2. Адхіліцца, адысці ўбок. Мы мужна і шчыра стаім ля стырна. І хто калі з шляху схінецца на момант, Узнімі яго песняй, каб сэрца ў агні не ведала, дружа, ні болю, ні стомы і дужым і моцным дайшло ў камунізм.Маракоў.
3.Абл. Схавацца за чым‑н.; знікнуць з поля зроку. Двое танкістаў аселі на брук тут жа каля гусеніц, скошаныя кулямі. А двое тых, што выскачылі першымі, паспелі перабегчы вуліцу і схінуцца за дамы...Беразняк.Толькі куды схінуўся звер? — не выходзіла ў .. [Андрэя] з галавы. Трэба слухаць, дзе ён ачуецца.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкра́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1.што, чым і без дап. Пакідаючы драпіны ці зачэпліваючы, вадзіць чым‑н. вострым ці цвёрдым па якой‑н. паверхні. Як толькі ён [Рэкс] заўважыў, што мяне няма ў бліндажы, падышоў да дзвярэй і давай шкрабаць кіпцюрамі, прасіцца, каб яго выпусцілі на двор.Пальчэўскі.Нават вярбы не было відаць, хоць галіна шкрабала шыбу зусім блізка.Шамякін.А потым зноў елі моўчкі, толькі чулася, як шкрабалі лыжкі ў талерках.Гаўрылкін.//Разм. Чухаць, скрэбці асобныя часткі цела. Грэчка шкрабае за вухам, хоча нешта сказаць, але тут умешваюцца другія кабеты, і ён маўчыць.Няхай.
2. Зачэпліваючы за што‑н., скрабучы па чым‑н., утвараць шум, шапаценне, шоргат. Па тратуары шкрабалі чыесьці падэшвы...«Работніца і сялянка».Маці ўжо шкрабае доўгім ключом-адмычкай, прасунутай праз дзірку ў вушаку.Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпале́ра, ‑ы, ж.
1.Уст. Насценны бязворсавы дыван ці абівачная тканіна, якія маюць сюжэтны ці пейзажны малюнак, выкананы ўручную.
2.толькімн. (шпале́ры, ‑аў). Рулонная, звычайна ўзорыстая, папера для абклейкі сцен, столі. Сцены былі, відаць, абтынкаваны, гладкія і абклеены шпалерамі блакітнага колеру.Ермаловіч.
3.звычайнамн. (шпале́ры, ‑аў). Спецыяльная рашотка або нацягнуты на жэрдкі дрот, па якіх падымаецца ўверх расліна ці да якіх падвязваюцца галіны дрэў, каб надаць ім пэўную форму. Ставіць вінаграднікі па шпалеры.
4.толькімн. (шпале́ры, ‑аў). Рады, шарэнгі салдат, якія стаяць па абодва бакі руху каго‑, чаго‑н. Кола паліцэйскіх і шпалеры жандараў расступіліся і, прапусціўшы да шыбеніцы машыны, зноў самкнуліся.Машара.// Роўныя рады дрэў ці хмызняку, пасаджаныя па абодва бакі дарогі, сцежкі. Тут [у парку] былі пракладзены геаметрычна правільныя, радыусамі да цэнтральнай круглай пляцоўкі прамыя алеі, акружаныя стрыжанымі шпалерамі.Гавеман.
[Ад ням. Spalier, з іт. spalliera.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́зва, ‑ы, ж.
1. Гнойная або запалёная ранка на скуры ці слізістай абалонцы. Язва страўніка. Язва дванаццаціперснай кішкі. □ Высветлілася, што ў чалавека язва, прычым у такім становішчы, што прыйшлося неадкладна рабіць аперацыю.«Звязда».
2.Уст. Мор, эпідэмія.
3.перан. Пра якія‑н. адмоўныя, шкодныя з’явы ў грамадскім жыцці. З высокім пачуццём чалавека новай, сацыялістычнай маралі паэт выкрывае язвы капіталістычнага горада.Гіст. бел. сав. літ.
4.перан.Разм. Пра злога, шкадлівага, з’едлівага чалавека. Ну і язва ж ты. □ [Варавы:] А як з тою варажбіткай, Праксэдай? [Алена:] Вось толькі яна нам і стаіць упоперак горла косткай. Зазер’е наша на ўвесь раён.., на ўсю вобласць добрымі справамі славіцца, і толькі гэта язва ўсё нам псуе.Краўчанка.
•••
Моравая язва (уст.) — эпідэмія, якая выклікае вялікую смяротнасць.
Сібірская язва — заразная хвароба буйной рагатай жывёлы, авечак, коней, на якую часам хварэюць і людзі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бу́нька ’бочачка’ (Яруш.), ’збанок’ (ДАБМ, 822), ’гліняная пасудзіна без вушка’ (Інстр. I), гл. яшчэ Клім.Укр.бу́нька ’гліняны посуд, збан з вузкім горлам’, польск.bunia, buńka. Слова няяснага паходжання. Варш. сл. (1, 234) лічыць, што гэта трансфармацыя слоў bania, bańka. Рудніцкі, 257 (толькі ўкр. матэрыял), таксама думае пра дэфармацыю слова ба́нка. Няясныя і адносіны (у сэнсе магчымасці запазычання) паміж мовамі, дзе зафіксавана бу́нька. Параўн. яшчэ чэш.buňka ’ячэйка пчаліных сотаў’, якое таксама не мае этымалогіі (аб гэтым Махэк₂, 77), а таксама назвы пасудзін: чэш.obuň, obuňka, славац.oboňa, obôn(k)a, obonija і да т. п., якія Махэк₂ (408) лічыць няяснымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́рас. Укр.ве́рес, рус.ве́реск, ве́рес, польск.wrzos, чэш.vřes (дыял. таксама břez), серб.вре̑с, вре̑сак і г. д. Прасл.*versъ ’верас’. Роднасныя: лат.vìrsis, vir̂zis, літ.viržỹs ’верас’, vir̃kščiai ’моцнае бадылле бульбы і да т. п.’, лат.virksne ’куст бульбы’, грэч.ἐρείκη (*u̯er‑) ’верас’, ірл.froech ’тс’. Балта-слав. формы ўказваюць не толькі на першапачатковае прасл.*versъ, але і на *verzъ (чэш.дыял.břez, літ.viržỹs, лат.vir̂zis), *verskъ (рус.ве́реск, літ.vir̃kščiai, лат.virksne < *virsk‑), што можа сведчыць аб «праеўрапейскім» паходжанні слова, *versъ, *verzъ < і.-е.*u̯erk̑‑, *u̯erg̑‑. Гл. Фасмер, 1, 296; Траўтман, 362; Фрэнкель, 1264; Махэк₂, 702.