шпале́ра, ‑ы, ж.
1. Уст. Насценны бязворсавы дыван ці абівачная тканіна, якія маюць сюжэтны ці пейзажны малюнак, выкананы ўручную.
2. толькі мн. (шпале́ры, ‑аў). Рулонная, звычайна ўзорыстая, папера для абклейкі сцен, столі. Сцены былі, відаць, абтынкаваны, гладкія і абклеены шпалерамі блакітнага колеру. Ермаловіч.
3. звычайна мн. (шпале́ры, ‑аў). Спецыяльная рашотка або нацягнуты на жэрдкі дрот, па якіх падымаецца ўверх расліна ці да якіх падвязваюцца галіны дрэў, каб надаць ім пэўную форму. Ставіць вінаграднікі па шпалеры.
4. толькі мн. (шпале́ры, ‑аў). Рады, шарэнгі салдат, якія стаяць па абодва бакі руху каго‑, чаго‑н. Кола паліцэйскіх і шпалеры жандараў расступіліся і, прапусціўшы да шыбеніцы машыны, зноў самкнуліся. Машара. // Роўныя рады дрэў ці хмызняку, пасаджаныя па абодва бакі дарогі, сцежкі. Тут [у парку] былі пракладзены геаметрычна правільныя, радыусамі да цэнтральнай круглай пляцоўкі прамыя алеі, акружаныя стрыжанымі шпалерамі. Гавеман.
[Ад ням. Spalier, з іт. spalliera.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)