Кпіць ’насміхацца’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мядзв., Гарэц., Мал., Грыг., Яруш., КЭС, лаг., Бяльк., Сержп. Грам., Булг.). Укр. кпити ’тс’. Запазычанне з польск. kpić, якое да kiep (Слаўскі, 3, 41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паступова 1 ’паволі, патроху’ (КЭС, лаг.; Бяльк.). Укр. поступово ’тс’. Да паступовы < поступ (гл.). Сюды ж паступовасць ’павольны рух наперад’ (ТСБМ, Бяльк.).
Паступова 2 ’прагрэсіўна’ (Гарэц.). З польск. postępowy ’прагрэсіўны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пецярэ́ня ’мянушка каровы, якая нарадзілася ў пятніцу’ (лаг., Сл. ПЗБ; Варл.). Семантычна звязана з пяць, пяты дзень ’пятніца’, паводле мадэлі аўтарэня (гл.); суфіксацыя, магчыма, пад балтыйскім уплывам (Лекс. балтызмы, 20).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Візава́ты ’дрэва з сукаватымі слаямі, якое цяжка шчапаецца’ (лаг., КЭС). Не зусім яснае слова. Відаць, мае сувязь з літ. vyžà, лат. vize ’лапаць’, літ. výžti ’плясці’. Магчыма, да вяз (гл.), *вязаваты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́сельня, ві́сільня ’шыбеніца’ (КЭС, лаг.; БРС, КТС) — ад *вісель (параўн. рус. вяц. висель ’коўш’, славен. víselj ’жолуд (у загадцы)’, балг. висел ’нешта павешанае, тое, што вісіць’ і суф. Nomen loci ‑ня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пабры́дзіень ’гультай, пустаход, які цягаецца па свеце’ (КЭС, лаг.). Відавочна, утварэнне ад дзеяслова *пабрадзіць < брадзіць (гл.) з суф. ‑ень і пераходам а > ы ў пераднаціскным складзе або пад уплывам брысці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паво́дле ’ў адпаведнасці з чым-н., згодна з якімі-н. прыкметамі’ (ТСБМ, Гарэц.), паво́для ’тс’ (КЭС, лаг.), павэ́дле ’ў параўнанні’ (Гарэц., Сцяшк. Сл., З нар. сл., гродз., шчуч.). Гл. водле, вэдле.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мякшы́ць ’цвёрдую рэч церці, гнуць, біць, каб яна стала мяккай’ (КЭС, лаг.). Укр. мʼякшити, польск. miększyć się, серб.-харв. ме̏кшати. З mękciti. Параўн. ст.-рус. мякчити ’рабіць мяккім’. Да мяккі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кі́нуцца ’упасці’, ’памкнуцца з пагрозай’, ’пачаць’ («грыбы кінуліся расці») (Сл. паўн.-зах.), ’скочыць, пусціцца набегчы’ (КЭС, лаг., Бяльк., Сержп.), кінуцца ў галаву ’раптоўна з’явіцца ў памяці’ (Юрч. Фраз. 2). Гл. кідацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарні́тка ’жалезная бляшанка для збору смалы, прыбітая да хвоі’ (Сцяшк. Сл.), тарні́ткі ’гліняныя конусападобныя чарачкі для збірання смалы пры падсочцы’ (лаг., Полымя, 1970, 12, 129). Няясна; відаць, звязана з папярэднім словам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)