Паступова1 ’паволі, патроху’ (КЭС, лаг.; Бяльк.). Укр. поступово ’тс’. Да паступовы < поступ (гл.). Сюды ж паступовасць ’павольны рух наперад’ (ТСБМ, Бяльк.).

Паступова2 ’прагрэсіўна’ (Гарэц.). З польск. postępowy ’прагрэсіўны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)