Рэга́лы ’калёсы для перавозкі снапоў і сена’ (брасл., Сл. ПЗБ), рыґалы ’спецыяльная рама на возе’ (пух., Жыв. сл.). Рус. ре́гель ’падпорка, перакладзіна; даўгая тонкая планка’. Відаць, з польск. rygiel ’бэлька’ < сяр.-н.-ням. regel ’рычаг, падпорка’, першакрыніца нар.-лац. regula ’кій, планка’ (Фасмер, 3, 457). Форма дры́галы ’жэрдкі, прымацаваныя да калёсаў вазіць бярвёны’ (Стан.) утварылася паводле народнай этымалогіі ад дрыгаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́нка 1 ‘гульня ў карты’ (Бяльк., ТС). Укр. льв. три́нка ‘тры тузы’, рус. тринка ‘картачная гульня’, польск. trynka ‘тройка (у картах) — тры тузы, тры козыры’. Да тры, гл. Брукнер, 578; мажліва суаднесці з аргат. трын ‘тры’ (< цыг. tin ‘тс’).

Тры́нка 2 ‘пра худую жанчыну’: худая як трынка (ТС). Няясна. Магчыма, да тры́на (гл.) у выніку пераносу значэння: ‘сухая, тонкая кастрыца’ > ‘сухая, худая жанчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іро́нія. Крыніца запазычання: грэч. εἰρωνεία ’пытанне’, потым ’пытанне, якое ставіць у тупік’, ’тонкая насмешка’, адкуль лац. ironia. У бел. мову слова трапіла праз рус. (Крукоўскі, Уплыў, 77). У рус. з 10‑х гадоў XVIII ст. (Біржакова, Очерки, 365) з польск., улічваючы націск (Фасмер (2, 139) не выключае магчымасці французскага ці нямецкага пасрэдніцтва, Шанскі (2, I, 114–115) называе французскую крыніцу).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плява́ 1, пле́ўка, пле́вачка, плі́вка ’вельмі тонкая скурка ў жывёльным або раслінным арганізме’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’тонкая плеўка на вадкасці’ (Нас.; сміл., Стан.), ’перапонка’ (Нас., Шат.), ’дыяфрагма’ (гродз., Мат. АС; воран., дзятл., Сцяшк. МГ; добр., Мат. Гом.; в.-дзв., Шатал.; Сл. Брэс.; ЛА, 1), плівусьці́нычка ’тоненькая плёнка’ (Бяльк.); пляву́цінка ’плеўка (пра лёд)’ (карэліц., Нар. лекс.); укр. пліва́, рус. плева́, славін. plìeva ’празрыстая абалонка вока’, палаб. plevo ’павека’, славен. plẹ́va ’тс’. Прасл. *plěva, роднаснае літ. plėvė̃ ’плёнка, скурка’, лат. plêve ’тс’, лац. palea ’чырвоная скура ў пеўня пад дзюбай’, ст.-грэч. ἐπίπλοος ’сальнік’ (Фасмер, 3, 277). Сюды ж пля́вачкі ’пласткі, геркулес’ (шальч., Сл. ПЗБ). Гл. таксама пле́ва.

Плява́ 2 ’пшанічная і аўсяная мякіна’, пле́вы ’парожнія каласы ў стаячым на полі збожжы’ (Нас.). З польск. plewa ’мякіна’ < прасл. (зах.) *pelva = (усх.)/*polva > бел. пало́ва (гл.). Паводле Фідроўскай, (Зб. Багародзіцкаму, 145), запазычана са ст.-слав. плѣва ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стрэ́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Вострая, тонкая трэска, востры асколак шкла, металу, які залез пад скуру. У пяце была стрэмка, хлопец паспрабаваў выцягнуць яе, ды мізэрны кончык ніяк не даваўся ў пальцы. Быкаў. Дома маці лае, што сукенку падрала, што ўсе ногі ў стрэмках і смале. Грахоўскі.

2. перан. Разм. Пра надакучлівага і прыдзірлівага чалавека. «Ах, і стрэмка ж ты, дзядзька Яўтух! — думаў я, слухаючы ўсё гэта. — Перац!» Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лямоўка 1 ’аблямоўка; тонкая палатняная падшыўка знізу ў жаночых спадніцах’, ’надточаная ўнізе частка падолу’ (Мядзв.; круп., Нар. сл.; кругл., Мат. Маг.). Запазычана з польск. lamówka ’абшыты край тканіны’. Гл. таксама лямава́ць.

Лямоўка 2, лямі́ўка, ляму́ўка, лямоўка, лямуо̑ўка ’шалёўка ў акне ці ў дзвярах’, ’дзве дошкі з абодвух бакоў франтона’, ’аконная рама’ (зах.-палес., Нар. сл.; беласт., Сл. ПЗБ). З польск. lamowka ’шалёўка ў акне, дзвярах’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́сіна, стусі́на ‘прут, дубец; гібкае пугаўё’, перан. ‘пра высокага тонкага чалавека’ (ТСБМ, Ласт., Касп.), ‘гібкае дрэўца для пугі’ (Пятк. 1, Арх. Федар.; гродз., Нар. сл.), ‘чалавек высокага росту’ (ушац., там жа), сту́сінка ‘чаранок, палачка’, сты́сіна ‘доўгая тонкая галіна’ (Сцяшк. Сл.). З польск. stosina, дыял. stysina, stusina (stósina) ‘тс’, што да ням. Stoß ‘удар’, гл. Глінка, Бел.-польск. ізал., 28; магчыма пасрэдніцтва мовы ідыш (спалучэнне ст‑ замест шт‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трасці́на ‘тонкая пласцінка ў бёрдзе’ (ТСБМ, Касп.), ‘чарот, трыснёг’ (Сцяшк., Скарбы; зэльв., віл., ЛА, 1), трасціна́ ‘пласцінка ў бёрдзе’, ‘трыснёг, чарот’ (Сл. ПЗБ), тросціна́ ‘трыснёг, чарот’ (Бес.), трасці́на ‘багністае, зарослае чаротам месца’ (слонім., ДАБМ), тросці́на ‘пласцінка ў бёрдзе’ (ТС), трості́на ‘тс’ (лун., Шатал.), тро́стіна ‘чарот’ (беласт., Сл. ПЗБ), тросты́на ‘тс’, ‘буйное жыта’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. тростина, тристина, трстина, трыстина, ‘чарот’ (ГСБМ). Гл. трысціна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cord

[kɔrd]

1.

n.

1) шнур -а́ m., шнуро́к -ка́ f., шпага́т -у m.; то́нкая вяро́ўка

2) зьвя́зка f.

vocal cord — галасава́я зьвя́зка

3) са́жань -ня m. (ме́ра дро́ваў)

2.

v.t.

1) зьвяза́ць вяро́ўкай

2) склада́ць дро́вы ў са́жні

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

іго́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Прылада для шыцця; завостраны металічны стрыжань з вушкам для ніткі.

Машынная і.

Уцягнуць нітку ў іголку.

2. Тонкі металічны стрыжань з завостраным канцом рознага прызначэння.

Патэфонная і.

3. Ліст хвойных дрэў і кустоў.

Ядлоўцавая і.

4. Тонкая калючка на целе некаторых жывёл.

Іголкі вожыка.

◊

Як на іголках — пра неспакойны, нервовы стан.

|| памянш. іго́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

◊

З іголачкі (разм., адабр.) — пра новае, толькі што пашытае, вельмі моднае.

|| прым. іго́лачны, -ая, -ае і іго́лкавы, -ая, -ае.

Іголачны ўкол.

Іголачнае вушка.

Іголкавая вытворчасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)