przypatrywać się komu/czemu z ~a — прыглядацца збоку да каго/чаго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ukrycie
ukryci|e
н.
1. (дзеянне) укрыццё, укрыванне; хаванне;
2. хованка; сховішча; патаемнае месца;
spoczywać w ~u — ляжаць пад спудам;
działać z ~a — дзейнічаць спадцішка (цішком)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
erwíschenvt злаві́ць, схапі́ць (an D – за што-н.);
éinen gúten Platz ~ атрыма́ць до́брае ме́сца;
j-n bei [an] éiner Lüge ~ злаві́ць каго́-н. на хлусні́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
перагру́зкаж.
1. (празмернаячаго-н.) Überládung f -, Überbelastung f -, Überlástung f -;
2.перан. (працай) Überlástung f, Überbeanspruchung f -, Überfórderung f -;
3. (удругоемесца) Úmladung f -, -en; Úmschlag m -(e)s, -schläge (тавараўі г. д.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
складIм. (сховішча, месца складавання) Láger n -s, -; Spéicher m -s, - (свіран); Zentrálstelle f -, -n (база);
тава́рны склад Wárenlager n, Wárenspeicher m;
склад гато́вай праду́кцыі Fértigwarenlager n;
палявы́ складвайск. Féldlager n;
склад боепрыпа́саў Munitiónslager n;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
схо́ванкаж.разм.
1. (сховішча, укрыццё) Déckung f -, -en, Schutz m -es; Únterstand m -(e)s, -stände (тс.вайск.);
2. (патаемнаемесца) Verstéck n -(e)s, -e; Schlüpfwinkel m -s, -; Gehéimfach n -(e)s, -fächer (устале)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ву́зкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае невялікую працягласць у папярочніку; проціл. шырокі. Між палёў шырокіх, Як змяя якая, Цягнецца дарога, Вузкая, крывая.Колас.// З меншай шырынёй, чым патрэбна, цесны. Вузкі праход. Вузкія дзверы. □ Прайшоўшы праз вузкае горла маста,.. паток пяхоты разыходзіцца ад Нёмана егерам.Брыль.// Які аблягае, нешырокі (пра адзежу, абутак). Вузкі світэр.
2.перан. Які ахоплівае нямногае, нямногіх; нешматлікі. Вузкае кола спецыялістаў. Вузкая нарада. Вузкі асартымент.// Звязаны з якой‑н. абмежаванай сферай дзейнасці. Вузкі спецыяліст. □ [Камандзір:] — Працуйце ўрачом. Набывайце практычныя навыкі ў якой-небудзь вузкай галіне.Алешка.
3.перан. З абмежаванымі поглядамі, інтарэсамі; недалёкі. Вузкі кругагляд. Вузкі практыцызм. □ Калі ж сказаць праўду, то.. [Міхаль] ведаў работу толькі свайго аддзела і быў чалавек вузкі.Скрыган.
4. Які вымаўляецца пры нешырокім раскрыцці рота (пра галосныя гукі).
•••
Вузкае месцагл.месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Знайсці месца для каго‑, чаго‑н.; умясціць. Навагранскі рынак не змясціў усіх кірмашоўцаў.Сабаленка.Ты адчуў, колькі шчасця і сілы Можа ў сэрцы змясціць чалавек.Прыходзька.
2. Даць памяшканне для жылля; пасяліць. Маці Васілька змясцілі ў хлеве. Гэта быў даўгі цагляны будынак.Маўр.// Даць месца, размясціць дзе‑н. [Прыяцель] змясціў сакаляня ў клетцы на даху сваёй хаты.В. Вольскі.
3. Уладкаваць, аддаць куды‑н. (на вучобу, службу і пад.). Змясціць у школу. Змясціць у бальніцу.
4. Надрукаваць, апублікаваць дзе‑н. Змясціць артыкул у часопісе. □ За той жа час побыту ў школе Аленка змясціла два свае вершыкі ў газеце.Колас.
5.Разм. Зняць, звольніць з пасады. Бюро райкома вынесла Байкову вымову і змясціла з камандзіра.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Ачышчаць якую‑н. паверхню ад смецця, пылу мятлой, шчоткай і пад. Месці вуліцу. □ Як толькі замільгалі ў акне чырвонаармейскія шапкі, «дзяўчына» старанна ўзялася месці хату.Крапіва.
2. З сілай гнаць, пераносіць што‑н. з месца на месца. Вецер мяце сухі снег.., і, здаецца, што дзесьці адчышчаюць іржавыя нажы наждачнаю шкуркаю ці сыпкім жвірам.Лужанін.Калі садзяць сады, вецер лісце мяце І на сцежках сляды засыпае.Прыходзька.//без дап. З сілай ісці, кружыць (пра мяцеліцу, завею). І снег мяце такі густы, што не відаць, дзе дол, дзе неба.А. Вольскі.Завея мяце, завывае, намятае вялізныя сумёты.Лынькоў./безас.Пайшоў снег, пачало месці, зраўняла і дарогу, і поле...Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасягну́ць, ‑сягну, ‑сягнеш, ‑сягне; зак.
1.чаго і дачаго. Рухаючыся, дайсці, даехаць да якога‑н. месца; дабрацца куды‑н. Лодка дасягнула сярэдзіны рэчкі. Цень дрэва дасягнуў да дарогі.// Распаўсюджваючыся, дайсці, данесціся да каго‑, чаго‑н. (пра гукі, пахі і пад.). Гул дасягнуў нашага слыху. Чуткі дасягнулі вёскі. □ За ракой узляцелі ў вышыню ракеты, рассыпаліся, але святло іх не дасягнула гэтага берага.Шамякін.
2.чаго і дачаго. Дайсці да якога‑н. месца, узроўню, мяжы (пра велічыню, памеры, колькасць і пад.). Мароз дасягнуў 40°. Бой дасягнуў самага высокага напружання.
3.чаго. Дажыць да якога‑н. узросту. Дасягнуць паўналецця. Дасягнуць старасці.
4.чаго. Дамагчыся чаго‑н., набыць, атрымаць жаданае. Дасягнуць згоды. Дасягнуць мэты. □ Бальшавікі гаварылі проста: прэч старую ўладу, толькі пры гэтай умове можна дасягнуць свабоды.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)