САНА́ЦЫЯ (лац. sanatio лячэнне, аздараўленне) у праве, працэдура конкурснага вядзення справы, якая прадугледжвае пераход права ўласнасці, змену дагаворных і інш. абавязацельстваў, рэарганізацыю, рэструктурызацыю або аказанне фін. падтрымкі даўжніку. Ажыццяўляецца для аднаўлення яго ўстойлівай плацежаздольнасці і ўрэгулявання ўзаемаадносін даўжніка і крэдытораў ва ўстаноўленыя тэрміны. На Беларусі прадугледжана законам «Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)» ад 18.7.2000. Уводзіцца гасп. судом на падставе рашэння сходу крэдытораў ці па ўласнай ініцыятыве ў выпадках, прадугледжаных законам. Рашэнне гасп. суда аб С. падлягае неадкладнаму выкананню. Уводзіцца на тэрмін да 18 месяцаў з дня вынясення рашэння аб яе правядзенні, калі інш. не прадугледжана законам. Пасля заканчэння С. эканам. санкцыі за невыкананне плацежных абавязацельстваў, а таксама сумы прычыненых страт, якія даўжнік абавязаны выплаціць крэдытору, могуць быць прад’яўлены да выплаты ў памерах, што існавалі на дату адкрыцця працэдуры банкруцтва.

Г.​А.​Маслыка.

т. 14, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кантаміна́цыя, ‑і, ж.

1. Змешванне дзвюх або некалькіх з’яў, падзей пры іх апісанні. У прадмове М. Федароўскі звярнуў увагу чытача і на вельмі характэрную з’яву ў фальклоры — кантамінацыю, г. зн. на пераход сюжэтаў і матываў з адной казкі ці песні ў другую, зліццё іх і перапляценне. Саламевіч.

2. Узнікненне новага слова або словазлучэння ў выніку збліжэння, аб’яднання двух розных слоў або выразаў, блізкіх па значэнню ці гучанню (напрыклад, няправільны выраз «іграць значэнне» ўтвараецца шляхам кантамінацыі двух выразаў: іграць ролю і мець значэнне.).

[Ад лац. contaminatio — сутыкненне, змешванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ванька ’мода, звычка’ (КСТ). Відаць, частка нейкага фразеалагічнага выразу. Улічваючы, што слова ванька мела калісьці агульнае значэнне ’(ліхі) рамізнік’ (Даль, 1, 164), можна меркаваць пераход ’ваньку ламаць’ > ’моднічаць’, адкуль ’ванька’ > ’мода, звычка’. Параўн. шырокае ўжыванне ванька ў розных экспрэсіўных значэннях у рускай мове (гл. СРНГ, 4, 38–39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жагну́цца ’сцепануцца, скалануцца ад вельмі гарачай ці халоднай вады’ (навагр., З нар. сл., 57). Магчыма, тлумачэнне праз семантычны пераход ад жагнацца ’хрысціцца’ (са спалоху, ад нечаканасці) або хутчэй жахнуцца ’спалохацца’ (адно з адценняў значэння: ’у жаху адхіснуцца’, ТСБМ) з экспрэсіўным азванчэннем зычнага (х > г). Не выключана кантамінацыя абодвух слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяраі́ мн. л. ’валакно, сплеценае ў выглядзе касы’ (астрав., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, звязана з польск. pierzeja, першапачаткова пра кожны са “сцяжкоў” пяра (ад pióro, гл. пяро, Банькоўскі, 2, 562), параўн. перыя, перон ’бок вуліцы’ (гл.). Малаверагодная па семантычных прычынах сувязь з літ. perėja ’пераход’, нягледзячы на геаграфічную блізкасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярэ́йд ’пераход; праход’ (Нас., Гарэц., Стан.). Бяссуфікснае ўтварэнне ад перайсці, 1 ас. адз. л. перайду́ (гл. ісці), параўн. пярэйсьце ’тс’ (Гарэц.). У падобным польск. przedejdę ’пайсці ўперад’, якое Банькоўскі (2, 829) лічыць багемізмам, параўн. чэш. předejdu ’апярэджу’, інфінітыў předejíti ’апярэдзіць’, выступае варыянт прыстаўкі (прыназоўніка) *perdъ (przede‑, гл. перада‑, перад).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гіпсахро́мны

(ад гр. hypsos = вышыня + chroma = колер);

г. эфект — змена афарбоўкі арганічных злучэнняў пры змяненні іх хімічнай будовы ў бок павышэння колеру — пераход ад зялёнага праз сіні, фіялетавы, чырвоны, аранжавы да жоўтага колеру (параўн. батахромны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Нарочна ’знарок, спецыяльна’ (Сл. ПЗБ), на́рачна ’тс’ (Яруш.), нарошна ’тс’ (Бяльк.), нарошне ’знарок, наўмысна’ (ТС, Ян.), нарошні ’тс’ (Яўс., Мат. Маг.), нарошня ’тс’ (Мат. Маг.). Гл. нарок. Адрозненні ў фанетыцы адлюстроўваюць пераход чн > шн, параўн. рушнік, і розныя склонавыя формы прыметніка нарочны, ад якога ўтвораны прыслоўі (гл. Карскі 2–3, 73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пія́ць ’спяваць’ (Мядзв.; паст., в.-дзв., даўг., лудз., смарг., маст., Сл. ПЗБ). Да пяяць (гл.). Слова аформілася пад уплывам польск. piać, pieją ’спяваць, спяваю’. Паводле Карскага (1, 215). пераход ъ у і ў пазіцыі перад націскным а характэрны для паўн.-усх. гаворак і не каторых гаворак на паўднёвым захадзе Беларусі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Размахму́дзіць, размахмуднічаць ’выклікаць да незразумелых учынкаў’ (Юрч. СНЛ). Утворана ад уласнага імя Махмуд, якое набыло адмоўнае экспрэсіўнае значэнне. Тое ж адбылося са словам му́рза 1 ’гразны чалавек’ (гл.), якое ад перс. mīrzā, параўн. мурза́ (гл.). Семантычны пераход ’татарын’ > ’дрэнны чалавек’ тлумачыцца сацыяльна-палітычнымі фактарамі (Кубанава, Тюркизмы вост.-слав., 199–200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)