(16.9.1857, с. Кукуеўка Яфрэмаўскага р-на Тульскай вобл., Расія — 17.9.1927),
рускі акцёр, драматург, тэатр. дзеяч. Нар.арт. Рэспублікі (1922). Ганаровы акад.Рас.АН (1917). У 1877—81 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. На сцэне з 1876. З 1882 акцёр Малога т-ра ў Маскве (з 1909 кіраўнік трупы, з 1918 старшыня савета, старшыня дырэкцыі, з 1923 дырэктар, з 1926 ганаровы дырэктар). Дабіўся ўздыму Малога т-ра, адрадзіў у імрамант. рэпертуар. Акцёр шырокага дыяпазону, яму ўласцівы высакародны пафас, арыгінальнасць у інтэрпрэтацыі вобразаў, мастацтва сцэн. мовы. Найб. значныя ролі: Рэпецілаў, Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Цяляцеў («Шалёныя грошы» А.Астроўскага), Дзюнуа, Мортымер, маркіз Поза («Арлеанская дзева», «Марыя Сцюарт», «Дон Карлас» Ф.Шылера), Карл V, Руі Блаз («Эрнані», «Руі Блаз» В.Гюго), Дон Санча («Зорка Севільі» Лопэ дэ Вэгі), Макбет, Рычард III («Макбет», «Рычард III» У.Шэкспіра) і інш. Аўтар п’ес «Ланцугі» (1888), «Захад» (1899), «Здрада» (1903), «Начны туман» (1916) і інш.
Тв.:
Записки. Статьи. Письма. 2 изд. М., 1951;
Пьесы. М., 1961.
Літ.:
Чхиквишвили Д.И. А.И.Сумбатов-Южин: Жизнь и творчество. Тбилиси;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮО́Н Канстанцін Фёдаравіч (24.10.1875, Масква — 11.4.1958),
расійскі жывапісец, педагог. Нар.маст.СССР (1950). Правадз.чл.АМСССР (1947). Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1898), у 1898—1900 выкладаў у ім, у 1900—17 ва ўласнай студыі ў Маскве (з І.Дудзіным). У 1952—55 праф. Маскоўскага маст. ін-та імя В.Сурыкава, у 1948—50 дырэктар НДІ тэорыі і гісторыі мастацтваў АМСССР. Чл. аб’яднанняў «Свет мастацтваў», Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі, адзін з заснавальнікаў «Саюза рускіх мастакоў». У сакавітай яркай жывапіснай манеры перадаваў пейзажы: «Веснавы сонечны дзень» (1910), «Сакавіцкае сонца» (1915), «Канец зімы. Поўдзень» (1919), «Расчыненае акно» (1947), «Раніца індустрыяльнай Масквы» (1949), жанравыя і гісторыка-рэв. карціны «Вясковае свята» (1910), «Парад Чырвонай Арміі» (1923), «Падмаскоўная моладзь» (1926), «Штурм Крамля ў 1917 годзе» (1947), «Парад на Краснай плошчы ў Маскве 7 лістапада 1941 года» (1942), арх. пейзажы стараж.-рус. гарадоў, партрэты. Аформіў оперы М.Мусаргскага «Барыс Гадуноў» у Т-ры Елісейскіх палёў у Парыжы (1912—13), «Хаваншчына» ў Вял. т-ры ў Маскве (1940) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНЫЧА́РЫ (тур. yeniçeri літар. — новае войска),
1) асобныя часці рэгулярнай тур. пяхоты, што існавалі з 2-й пал. 14 ст. да 1826; разам з атрадамі конніцы складалі аснову пастаяннага войска Асманскай імперыі. Напачатку камплектаваліся з ваеннапалонных і юнакоў, якіх захапілі ў рабства, пазней — шляхам гвалтоўнага набору хлопчыкаў і юнакоў (8—20 гадоў) з ліку хрысц. насельніцтва. Пасля прыняцця ісламу Я. лічыліся рабамі султана, жылі ў казармах, ім забаранялася ўступаць у шлюб і займацца гаспадаркай. Я. ўдзельнічалі ў заваявальных паходах, у т. л. супраць славян у складзе войск крымскіх ханаў у 16—17 ст., неслі гарнізонную службу на Балканах і ў араб. краінах. На ўзбраенні Я. — лук (пазней заменены ружжом і пісталетамі), шабля і ятаган. З канца 16 — пач. 17 ст. пачаўся працэс разлажэння корпуса Я.: яны абзаводзіліся сем’ямі, займаліся гандлем, рамяством. Паступова Я. сталі замкнёнай ваен. кастай, апорай кансерватыўных сіл, умешваліся ў палітыку ўрада, удзельнічалі ў дварцовых пераваротах. У 1826 корпус Я. ліквідаваны султанам Махмудам II.
2) У пераносным значэнні — узброены ахоўнік дэспатычнай улады, карнік, кат.
Да арт.Янычары. Янычар-ага (янычарскі палкоўнік). Турцыя. 17 ст. Малюнак В.Ляхора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАСЛА́ВІЧЫ,
княжацкі род у ВКЛ. Паходзілі ад бораўскага кн. Андрэя Іванавіча, сына вял. князя маскоўскага Івана Каліты. Яго нашчадкі валодалі Бораўскам і Серпухавам. Ад імя Яраслава Уладзіміравіча (?—1426), унука Андрэя Іванавіча, яго нашчадкі ў ВКЛ Іван і Фёдар утварылі прозвішча Я. Прадстаўнікі роду:
Васіль Яраславіч (?—1483), сын Яраслава Уладзіміравіча. Удзельны князь бораўскі. У час феад. вайны 1425—53 у 1446 выгнаны вял. князем маскоўскім Дзмітрыем Шамякам. Ад’ехаў у ВКЛ, дзе атрымаў ад вял. князя ВКЛ Казіміра Бранск, Гомель, Старадуб, Мсціслаў. Пасля вярнуўся, дапамог Васілю II вярнуць маскоўскі трон. У 1456 сасланы Васілём II у Угліч. Яго жонка з пасынкам Іванам уцякла ў ВКЛ. Іван Васілевіч (?—1507), сын Васіля Яраславіча. Атрымаў ад вял. князя ВКЛ Казіміра Клецкае і Давыд-Гарадоцкае княствы (1492?), Рагачоўскую вол.Фёдар Іванавіч (? — паміж жн. 1520 і лют. 1522), сын Івана Васілевіча. У 1498 ажаніўся з Аляксандрай (Аленай), дачкой кн. С.Алелькавіча; пасля смерці ў 1501 цешчы атрымаў у спадчыну Пінскае княства. Пасля смерці бацькі атрымаў Клецк, Давыд-Гарадок, Рагачоў, у 1508 — пацвярджэнне на воласць Вяда ў Новагародскім пав. На ім род Я. згас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АВІ́ЗЫ ГРОДЗЕ́НЬСКЕ»
(«Awizy grodzieńskie», «Гродзенскія весці»),
першы інфармацыйны бюлетэнь на Беларусі. Пачаў выдавацца ў 1678 у час пасяджэнняў у Гродне сеймаў Рэчы Паспалітай. Выходзіў на польск. мове. У Ягелонскай б-цы ў Кракаве захаваўся 1 нумар «А.г.» за 13.12.1698 (фармат 13,5×20 см, 1 аркуш, друк двухбаковы). У ім паведамляецца пра падзеі феад. вайны 1697—1702 у ВКЛ; пра тое, што кароль адправіў з Брэста ў Гродна свайго ўпаўнаважанага, які 21.11.1698 склікаў сенатараў на раду, дзе яны абмеркавалі пазіцыю магнацкага роду Сапегаў, што проціпаставілі сябе інш. шляхце ВКЛ, а кароль праз сваіх пасланцоў і ўплывовых асоб жадаў загладзіць гэту справу. Паведамляецца таксама, што ў час паспалітага рушэння шляхты віцебскі кашталян М.Коцел стаў з войскам пад мяст. Жалудок, а харунжы ВКЛ Р.А.Агінскі — пад в. Стаклішкі; супраць яго былі гатовы выступіць некалькі харугваў з Троцкага ваяв.; што 21.11.1698 арганізавана ген. кола войска ВКЛ, з якога пасланы дэлегаты да караля, каб засведчыць сваё вернападданства. Паведамляецца, што ням. войска (саксонскія атрады караля) падышло да Гродна і затрымаецца там на зіму. Таксама выкладзены інш. падзеі. Невядома, да якога года выдаваўся, колькі нумароў «А.г.» выйшла ў свет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Schwertn -(e)s, -er меч;
ein blánkes ~ вы́нуты меч;
das ~ zíehen* вы́няць меч;
das ~ in die Schéide stécken укла́сці меч у но́жны;
◊
wer das ~ nimmt, der soll durchs ~ úmkommenбібл. хто во́зьме меч, ад мяча́ і загі́не;
das ~ des Dámokles schwebt über ihn над ім вісі́ць дамо́клаў меч
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Апу́ка1 ’самаробны мяч і гульня з ім’ (БелСЭ, ЭШ), апока (Грыг., 241). Рус.зах.смал., бранск.опука, апука ’тс’, укр.опука ’мяч’, ’выпуклая часціна, напрыклад, у бочкі’. Утворана ад дзеяслова *опукати ’станавіцца выпуклым, надувацца’ па ўзору аплата, асада і г. д. Параўн. укр.опук ’выпукласць’, опукий ’выпуклы’, бел.выпуклы, пучыць і г. д. Супрун, Веснік БДУ, 1970, 1, 82–83.
Апу́ка2 ’лісце жыта на пэўным этапе развіцця’ (запіс Л. Ц. Выгоннай — аршан., Г. Ф. Вештарт — мядз.). Рус.смал.апук ’тс’. Для ўтварэння гэтага слова важны дзеяслоў распукнуцца (слуц., староб., кап. — вусн. паведамл. П. П. Шубы) пра вішні, яблыні і г. д., калі лопнулі покаўкі і хутка з’явяцца кветкі. Апука — пераход ад этапа пер’я, калі расліна тоненькая, да красавання, калі расліна ператвараецца ў пук, г. зн. у больш выпуклую форму; таму, як і апука1, гэта слова ўтворана, пэўна, ад дзеяслова *опукати, які меў яшчэ і такое адценне значэння, якое давала яму магчымасць характарызаваць расліну.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плюсна́1 ’ступня нагі чалавека’ (ТСБМ, Мядзв.; шчуч., Сл. ПЗБ; Варл.), ’ступня’ (паст., Сл. ПЗБ; стол., ЛА, 3), ’пад’ём, верх нагі’ (ТС, Ян.; брагін., ЛА, 3), плісна́ ’тс’ (ТС), плюсьня́ ’ступня’ (б.-каш., ЛА, 3). Параўн. рус.плюсна́, маск.плюсно́ ’адлегласць паміж асновай пальцаў і пятой нагі’. Да этымалогіі гл. плесна; параўн. таксама укр.плю́сно, паводле Німчука (Давньорус., 321), у выніку збліжэння з дзеясловам плюснути ’сплюснуць’, гл. плю́шчыць ’рабіць пляскатым’. Абмежаваны характар варыянта прымушае бачыць у ім арэальнае ўтварэнне. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 4, 20) супастаўляе лексему з літ.pliū́snis ’сплясканы’, што дае падставы вывесці яе з прасл.*plʼusk‑ъna, якое можна суаднесці з літ.pliùkšti ’спадаць, ападаць’. Няпэўна.
Плюсна́2 ’страва з жытняй мукі буйнога памолу, азлобленая малаком’ (шчуч., З нар. сл.). Магчыма, мясцовае ўтварэнне ад дзеяслова, адпаведнага літ.pliuškénti ’пляскаць’, тады ўнутраная форма можа быць ідэнтычнай назве стравы баўтуха (ад боўтаць, гл.). Параўн. наступнае слова.
Плюсна́3, плю́сна ’расплюшчаныя зярняты ў муцэ’ (Варл.). Утворана ад літ.pliū́snis ’сплясканы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таго́1 — Р. і В. скл. займенніка той (гл.), ст.-бел.того (XVI ст., Статут 1529). Параўн. укр.того́, рус.того́, стараж.-рус.того, чэш.toho, славац.toho, серб.-харв.tȍg(a), старое балг.того́зи, ст.-слав.того. Прасл.*togo ад указальнага *tъ з няяснай па паходжанні фіналлю ‑go, партыкулай, якая праціпастаўлялася часціцы *so, параўн. ст.-слав.чьсо ’што’, першапачаткова прадстаўленай у і.-е.*tó‑so або *to‑si̯o ’гэтага’, параўн. ст.-інд.tásya ’тс’ і пад. Жэлезнікер (WsJb, 10, 69 і наст.) ідэнтыфікуе ‑g‑ з элементам, прадстаўленым у прасл.*‑gda, *‑gdy (гл. тагды); аналагічна Фасмер (4, 69), які следам за Шмітам (KZ, 23, 292) бачыць у ім канцавы элемент прасл.*inogъ, *četvьrgъ (гл. чацвер).
Таго́2 ’таму’ (Юрч. СНС). Укр.того́ ’тс’, рус.того́, оттого́ ’тс’. Форма Р. або В. скл. займенніка той — вынік адвербіялізацыі (ЕСУМ, 5, 590; Фасмер, 4, 69). Параўн. адвербіялізаваную форму Д. скл. гэтага ж займенніка таму́, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
fit3[fɪt]v.
1. падыхо́дзіць, адпавяда́ць;
Your description fits the facts. Ваша апісанне адпавядае фактам.
2. пасава́ць; быць якра́з (памерам);
This suit fits him very well. Гэты касцюм добра сядзіць на ім.
3. прыла́джваць, прыладко́ўваць
fit in[ˌfɪtˈɪn]phr. v.
1. знахо́дзіць час (для чаго-н./каго-н.);
I can fit you in next week. Я магу прызначыць вам сустрэчу на наступным тыдні.
2. (with) супада́ць; падыхо́дзіць;
That fits in with my plans. Гэта цалкам супадае з маімі планамі;
His story fits in with hers. Яго аповед пацвярджае яе словы.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)