1. Які мае адносіны да поля (у 1 знач.). Хадзілі дзяўчаты лясамі, Хадзілі дзяўчаты лугамі, Хадзілі у даль палявую, Збіралі красу веснавую.Русак.// Такі, які бывае ў полі; характэрны для поля. Куды ні пайду — усё вясну нагадае: І першая пругкая зелень травы, Здалёку туманаў смуга залатая, І ціш палявая, і шум баравы.Хведаровіч.// Які знаходзіцца ў полі. Палявы стан. □ Палявая дарожка прывяла нас у ціхі лес.Бялевіч.// Які расце ў полі. Палявыя травы. □ Аднекуль вынырнула групка дзяўчат з палявымі кветкамі ў руках.Хадкевіч.Паводдаль ад дарогі разгацілася палявая дзічка.Чорны.
2. Звязаны з выкарыстаннем палёў для пасеваў, з работамі ў полі. Палявы севазварот. □ Палявыя работы кончаны: жыта пасеяна, бульба выбрана, зябліва заворана.Чарнышэвіч.
3. Які дзейнічае, прымяняецца ў баявых умовах; паходны. Палявы тэлефон. Палявы аэрадром. Палявы шпіталь. □ [Камандзір:] — У нас была ўласная палявая кухня, .. сапраўдная кухня, вайсковая.Брыль.Першым ішоў шыракаплечы чалавек у новым мундзіры з палявымі пагонамі генерал-маёра.Шамякін.
4. Звязаны з дзеяннямі ў прыродных умовах. Палявая практыка геолагаў.
5.Спец. Паляўнічы 2. Палявыя якасці сетэра.
6. Састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Палявая мыш.
•••
Палявая сумкагл. сумка.
Палявы шпатгл. шпат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.каго-што. Падняўшы, занесці куды‑н. наверх. Узнесці цэглу на другі паверх. Узнесці вёдры з вадой на ганак. □ Па лесвіцы, што стаяла прыслоненая да ўтрамбаванага сена, [дзяўчынкі] ўзнеслі дзіця наверх, аж пад дах, раскудлачылі трохі сена, выскублі ямачку і паклалі Валю.Ус.
2.перан.; што. Падняць, узняць увысь, угору; ускінуць. На ўсход, на поўнач гетман глянуў, Уладарна ўзнёсшы булаву.Жычка.І ўзнёс ён [музыка] смык рукою, і павёў яго па струнах...Дубоўка.// Накіраваць угору, у вышыню. Старыя яліны высока ўзнеслі свае лапы ў чорнае неба.Лынькоў.Аж да самых нябёс, аж да сонца ты [горад] узнёс свае мачты — пад’ёмныя краны.А. Вольскі./ Пра вочы, позірк і пад. Калі ж часам і крадзецца сум (Я сумую, раўную, кахаю), Вочы смела на змрок узнясу, заспяваю, назло заспяваю.Хведаровіч.
3.што. Збудаваць, пабудаваць. У рукі ўласныя свой лёс Узяў народ вольналюбівы, На вогнішчы палацы ўзнёс, Ператварыў балоты ў нівы.Крапіва.
4.перан.; каго-што. Узвялічыць, узвысіць; усхваліць. Другі ўрывак [«Слова аб палку Ігаравым»], у якім апавядаецца пра князя Усяслава, .. паэт узнёс як узор паэзіі.Лойка.
•••
Узнесці да неба — непамерна расхваліць каго‑, што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уча́стак, ‑тка, м.
1. Зямельная плошча, адведзеная для якога‑н. выкарыстання або вылучаная на аснове якіх‑н. прымет; дзялянка. Прысядзібны ўчастак. □ Усе дваццаць гектараў школьнай зямлі разбіты на маленькія доследныя ўчасткі.Пальчэўскі.Дасталіся Захару Іванавічу найбольш запушчаныя ўчасткі зямлі, горшае цягло, горшы інвентар.Кулакоўскі.// Частка паверхні чаго‑н. Пашкоджаны ўчастак скуры.// Адрэзак чаго‑н., які мае прасторавую працягласць. Участак дарогі. Сортавыпрабавальны ўчастак. □ Рака цякла з усходу на захад, і мы пайшлі па ёй, абходзячы па беразе незамёрзлыя ўчасткі.Шамякін.
2. Частка фронту, якая з’яўляецца месцам дзеяння якой‑н. вайсковай адзінкі. Загрукатаў бой. На ўчастку стралковага палка падпалкоўнік Г. Юлдашава ворагу ўдалося ўклініцца ў нашу абарону.«Звязда».
3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае або вытворчае падраздзяленне, якое ўтвараецца з пэўнай мэтай. Выбарчы ўчастак. Фармовачны ўчастак цэха. □ Марыя Хведараўна прыняла Палеткаўскі ўрачэбны ўчастак і рабіла аб’езд вёсак.Марціновіч.Камуністы станавіліся душою кожнай брыгады, участка, усяе будоўлі. Па іх раўнялася моладзь, за імі ішлі ўсе нафтабудаўніцы.Грахоўскі.
4. Галіна, сфера якой‑н. дзейнасці. Партыя і камсамол накіроўвалі.. [Галавача] на самыя адказныя ўчасткі работы.Хведаровіч.
5. Аддзяленне паліцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама будынак, у якім размяшчалася такая ўстанова. Паліцэйскі ўчастак. □ Па вёсках спешна будаваліся паліцэйскія ўчасткі-пастарункі, па гарадах і мястэчках — гарнізонныя казармы.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
краса́, ‑ы, ж.
1. Тое, што робіць каго‑, што‑н. прывабным; хараство, прыгажосць. Белыя пралескі на прагалінах убіралі зямлю сонечнай красой вясковай.Лынькоў.Запомніўся мне аднастайны і роўны шум пушчы, што стаяла ў красе асенняга золата.Краўчанка.
2. Пра што‑н. прыгожае, цудоўнае. Дзе столькі ласкі, красы і прывету, як на Савецкай шчаслівай зямлі!Машара.Я шчаслівы, Што ў суджаны час Нарадзіўся на гэтай зямлі, Дзе такія густыя лясы І такія спакойныя рэкі, Дзе вясной непаўторна штораз Зелянеюць разлогі-палі, Дзе ўладар гэтай дзіўнай красы — Ты, народ мой, на вечныя векі!Гілевіч.
3. Прыгожы, прывабны выгляд. Хто бачыў яе, той забыць век не мог Красы яе светлай, дзявочай.Танк.Прабачце мне, цудоўныя палацы, Не вашай любаваўся я красой.Панчанка.
4. Упрыгожанне, слава чаго‑н. Зноў адновім сталіцу Радзімы, Беларусі Савецкай красу.Астрэйка.Заўсёды ў паходзе маё пакаленне Нап’ецца з твае жыватворнае нашы Празрыстых, як неба, як сонца, струменяў, О Нарач! Краса беларуская наша.Хведаровіч.
5. Пылок на цвітучых злакавых раслінах.
•••
Ва ўсёй (сваёй) красе — а) у харастве, раскошы. Тады Мазыр ва ўсёй красе раскінуўся перад вачыма.Дубоўка; б) (іран.) з усімі недахопамі. Адным словам, уся «тэхналогія» так званага дысертанта раскрывалася ва ўсёй сваёй красе.«ЛіМ».
Для (дзеля) красы — у якасці ўпрыгожання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Высылаць, рассеяць па паверхні (што‑н. сыпкае, дробнае). Рассыпаць пацеркі. □ Вярнуўся мужык у хату. Глядзіць, аж тут замест яго рабая свіння гаспадарыць: рассыпала муку, з’ела рошчыну і сагнала квактуху з рэшата.Якімовіч.// Даць магчымасць (валасам) свабодна легчы, упасці. Стася якраз скончыла пераабувацца, устрасянула галавой, рассыпала цёмна-русыя валасы, склала далоні ў прыгаршчы, правяла па валасах ад ілба да патыліцы з аднаго боку галавы, потым — з другога.Карпюк.// Раскідаць па якой‑н. паверхні, насыпаць на што‑н. з пэўнай мэтай. Калі б раскапаць Гімалаі і рассыпаць па ўсёй зямлі, то атрымаўся б суцэльны пласт таўшчынёй каля 20 метраў.Матрунёнак.Усё пры сяўбе падначалена строгаму, дакладнаму рытму.. Нават адчуваеш вагу зерняў, якія трымаеш у жмені і павінен раўнамерна рассыпаць за ўзмах.Навуменка.//перан. Размясціць уроскідку на якой‑н. прасторы. Пасёлак Медзякова шырока рассыпаў па стэпе свае малюсенькія, як белыя гарошынкі, саманныя домікі.Хведаровіч.
2. Насыпаючы, раздзяліць, размеркаваць што‑н. сыпкае. Рассыпаць цукар па шклянках. Рассыпаць мяшок мукі на тры часткі.
3. Абазвацца частымі перарывістымі гукамі. На мяне пазіраюць Маўкліва цымбалы, якія Не паспелі рассыпаць Напевы свае трапяткія.Макаль.А воддаль на лазе і ліпах Чачотку салавей рассыпаў.Астрэйка.
рассыпа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да рассы́паць.
•••
Рассыпаць перлы — вельмі расхвальваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрыт, ‑у, М спрыце, м.
1. Дасканаласць, умельства. [Хлопцы] абсядалі дзядзьку Алеся з усіх бакоў і сачылі за спрытам яго рук, уменнем не траціць дарэмна ніводнага руху.Кулакоўскі.
2. Фізічная лоўкасць, паваротлівасць; хуткасць у рухах. Салому цяпер скідвалі проста на ток, рабіць было лёгка і зручна, усе трое [Хоня, Міканор і Алёша] як бы хвалілася спрытам адзін перад адным.Мележ.Ведай — лесаруба цяжкая работа. Трэба спрыт і дужасць смольны лес валіць.Хведаровіч.[Станіслаў] паставіў чамаданы і, са спрытам юнака пераскочыўшы плот, падбег да грушы.Скрыпка.// Уменне, майстэрства (у якой‑н. галіне). Так майстар, вопытам багаты, І спрыт і веды ўсе свае У школе хлопцам і дзяўчатам Для славы іх перадае.Астрэйка.Раённыя кіраўнікі заўважылі гаспадарскі спрыт Пракопа Касянка, і райком партыі вырашыў пусціць яго на павышэнне.Сабаленка.[Язэп] заўважыў, што Іван Мацвеевіч мае вялікі спрыт у гутарцы.Бядуля.// Здатнасць, схільнасць да чаго‑н. На рыбу .. [дзядзька] меў нейкі асаблівы спрыт.С. Александровіч.[Падлоўчы] ўспамінаў .. свае маладыя кавалерскія гады, свой жывы і гарачы нораў, свой спрыт да паненак.Колас.
3. Абаротлівасць, уменне ўладжваць справы; здольнасць знаходзіць выхад з любога становішча. Там, дзе не хапае ведаў, выратоўвае спрыт напалам з нахабствам.Лобан.— Ну хто б падумаў, што столькі здагадлівасці і спрыту можа быць у школьніка, — пазіраючы на Косціка, гаварыла Наста.Пальчэўскі.Патрэбна шмат поту і спрыту, Каб цэнты на хлеб наскрабці.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.каго і здадан.сказам. Задаць каму‑н. пытанне, каб даведацца пра што‑н.; звярнуцца да каго‑н. з пытаннем; папытацца. — А чаму ты, Сцёпка, не вучышся далей? — спытала .. [Аленка]: — ты ж гэтакі здольны?Колас.І кожны, хто мяне спытае, Пачуе толькі адзін крык: Што хоць мной кожны пагарджае, Я буду жыць! — бо я мужык!Купала.[Галіна] міласціва дазволіла мне .. [закурыць] і спытала, чаму я заву гэтую стаянку маёй?Васілевіч.// Апытаць вучня на ўроку. Ішоў урок у гомане і тлуме — Таго спытай, А т[а]му падкажы.Хведаровіч.//(звычайназадмоўем). Даведацца чыю‑н. думку пра што‑н.; папрасіць дазволу на што‑н. [Клемс:] — Вось намалола, каб табе [жонцы] язык прысох! І чаго ты толькі бурчыш! Зах[а]чу, — пайду і цябе не спытаю.Галавач.
2.што і чаго. Папрасіць што‑н., звярнуцца з якой‑н. просьбай. Некалькі разоў .. [Койфер] хацеў бы[ў] спытаць парады ў Візэнера.Шамякін.
3.перан.; што і чаго. Перажыць, зведаць, зазнаць (гора, турботы і пад.). Хто не спытаў хоць раз трывогі, Жыццю не ведае цаны!Звонак.
4.зкаго. Разм. Ускласці на каго‑н. адказнасць за дзеянні, учынкі; спагнаць. Менавіта за ім было апошняе слова і менавіта з яго [Зазыбы] першага маглі спытаць за ўсё як свае, так і фашысты.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цвет1, ‑у, М цвеце, м.
1.зб. Кветкі на раслінах і дрэвах у перыяд цвіцення. Зноў наш двор пацярушаны пялёсткамі белага цвету, што асыпаецца з вішань.Брыль.Прыемна пахне агурочным цветам.Мыслівец./уперан.ужыв.Так, будзе дождж, і снег, і іней — Ніколі ж цвет жыцця не згіне.Чарнушэвіч.
2. Цвіценне; час цвіцення. Верас у самым цвеце. Заліты бледна-ліловым полымем дол, і як залатыя ўспышкі па ім — бярозкі.Навуменка.Пакідай хлеб на бабовы цвет.Прыказка.
3.перан.; чаго. Лепшая частка якога‑н. грамадства, асяроддзя. Цвет навукі. □ Ідзе эпохі новай цвет — То піянеры, акцябраты.Хведаровіч.Мы — цвет чалавецтва, мы — сілы ўздым.Дудар.
4.перан. Гады маладосці, росквіт сіл. Пытаю: хто тут пачывае? Дзяўчына можа маладая У поўным цвеце красы-сілы Сыйшла без часу да магілы?Колас.От і жыццё праходзіць, і ў самым, можна сказаць, цвеце яго .. [Агата] асталася адна.Сабаленка.
5.Абл. Кветка. Малы махаў ручкамі, цягнуўся, каб сарваць цвет, але бацька яго стрымліваў.Гурскі.
•••
Ліпавы цвет — высушаныя кветкі ліпы, якія ўжываюцца ў якасці патагоннага лякарства.
цвет2, ‑у, М цвеце, м.
Разм. Колер. Мы прасілі саломы — у ёй цвет сонца і раздолле неабсяжных палёў, якім родны былі нашы сэрцы і думкі, нашы казачныя пераходы.Лынькоў.Зімой і летам адным цветам.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАЯКО́ЎСКІ (Уладзімір Уладзіміравіч) (19.7.1893, г. Багдаты, Грузія — 14.4.1930),
расійскі паэт, драматург. Вучыўся ў кутаіскай (з 1902) і маскоўскай (1906—08) гімназіях, у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1911—14), дзе зблізіўся з Д.Бурлюком. У 1923—28 узначальваў літ.-маст. аб’яднанне ЛЕФ, у 1929—30 — Рэв. фронт мастацтваў. Рэдагаваў час. «ЛЕФ» (1923—25) і «Новый ЛЕФ» (1927—28). Дэбютаваў вершамі «Ноч» і «Ранак» (1912). Першая кніга «Я!» (1913). У ранняй лірыцы, трагедыі «Уладзімір Маякоўскі» (паст. 1913, рэжысёр і выканаўца гал. ролі М.), паэмах «Воблака ў штанах» (1915), «Флейта-пазваночнік» (1916), «Чалавек» (1918) супярэчнасць паміж рамант.-утапічным ідэалам паэта і рэальнасцю, багаборніцкія матывы. Разуменне вайны як сусветнай бяды, найвялікшага злачынства перад чалавекам у вершах і паэмах перыяду 1-й сусв. вайны («Вайна аб’яўлена», 1914; «Вам!», 1915; паэма «Вайна і мір», 1915—16, выд. 1917). Пасля 1917 спроба стварэння міфа пра сацыяліст. светабудову (п’еса «Містэрыя-буф», 1918; паэмы «150 000 000» 1921; «Уладзімір Ільіч Ленін», 1924; «Добра!», 1927). З 1919 выпускаў у Маскве агітплакаты «Вокны РОСТА» (ствараў паэт. тэксты і малюнкі). Многія сюжэты браў з падзей на Беларусі і Зах. фронце («Што павінен ведаць чырвонаармеец Заходняга фронту», «Радуецца пан, растапырыў рот...» і інш.). У гэтых плакатах, вытворчай і кніжнай графіцы 1920-х г. ярка выявіўся талент М. як мастака (з 1910-х г. рабіў партрэтныя замалёўкі, эскізы лубкоў, тэатр. работы). У лірычных паэмах «Люблю» (1922) і «Пра гэта» (1923) сцверджанне непадзельнасці жыцця і кахання. З 2-й пал. 1920-х г. пераважаюць сатыр. творы: камедыі «Клоп» (1928, паст. 1929, экранізавана 1962) і «Лазня» (1929, паст. 1930) — антыутопія, не зразумелая сучаснікамі. Паэма «На ўвесь голас» (1930) — сцверджанне шчырасці свайго шляху і надзея на разуменне. Аўтар аўтабіяграфіі «Я сам» (1922, 2-я рэд. 1928), кн. «Савецкая азбука» (1919), нарысаў «Маё адкрыццё Амерыкі» (1925), сцэнарыяў фільмаў «Паненка і хуліган» паводле «Настаўніцы рабочых» Э.Д’Амічыса, «Не для грошай нарадзіўся» паводле «Марціна Ідэна» Дж.Лондана, (абодва 1918, зняўся ў гал. ролях), артыкулаў па пытаннях л-ры («Як рабіць вершы», 1926), мастацтва і інш. Пісаў для дзяцей («Што такое добра, што такое дрэнна», 1925). Творчай манеры М. ўласцівы рамант. светаадчуванне, гранічная аголенасць пачуцця, зліццё аўтара з лірычным героем, устаноўка на прамы зварот да аўдыторыі, канцэнтраваная эмацыянальнасць і энергія верша. М. — рэфарматар паэт. мовы. Зрабіў вял. ўплыў на паэзію 20 ст. Да вопыту М. звярталася не адно пакаленне бел. паэтаў. Ёсць падставы гаварыць пра пэўную тыпалагічную сувязь акцэнтнага верша Я.Купалы і М. ўжо ў дакастр. перыяд іх творчасці, што вынікала з характэрнага для іх абвостранага адчування свету ў процістаянні і барацьбе высокага і нізкага, чалавечнага і бесчалавечнага. Яго ўплыў адчулі М.Чарот, М.Грамыка, А.Куляшоў, П.Броўка, М.Лужанін, У.Хадыка, П.Глебка, якія шукалі новых сродкаў выразнасці. М. неаднаразова прыязджаў на Беларусь, выступаў перад чытачамі (у 1914, 1925 і 1927 у Мінску, у 1924 у Гомелі, у 1927 у Віцебску). На бел. матэрыяле стварыў сатыр. верш «Піва і сацыялізм» (пач. назва «Віцебскія думкі») і антырэліг. верш «Не для вас папоўскія святы» (па просьбе рэдакцыі газ. «Красная смена», дзе ўпершыню апубл. 12.4.1923). У газ. «Звязда» 4.2.1923 надрукаваны яго арт. «Сённяшні Берлін». На працягу 1923—24 у перыяд. выданнях Беларусі публікаваліся творы М., атрыманыя ад Прэс-бюро Агітпропа ЦК РКП(б). На першамайскім свяце 1921 у Мінску рэжысёры Е.Міровіч і Л.Літвінаў паставілі масавае дзейства «Праца і капітал» з выкарыстаннем тэкстаў з агітплакатаў «Вокны РОСТА». Уздзеянне М. на бел. паэзію было надзвычай дабратворным, за выключэннем выпадкаў, калі ўплыў падмяняўся простым перайманнем элементаў яго паэтыкі, верша (т. зв. «лесвічка»). Пачатая ім традыцыя паказу абагульнена-маштабнага чалавека не перарвалася (паэзія П.Панчанкі, М.Танка, К.Кірэенкі, А.Русецкага, Р.Барадуліна, В.Зуёнка, П.Макаля, С.Гаўрусёва, У.Паўлава і інш.). П’есы М. ставіліся ў т-рах Беларусі: «Клоп» у Бел. т-ры юнага гледача (1962), у Бел. т-ры імя Я.Коласа (1968), у Дзярж. т-ры лялек (1975); «Лазня» ў Брэсцкім абл.драм. т-ры (1974), у Рускім дзярж. т-ры (1977); фольк-опера «Клоп» У.Дашкевіча па матывах твораў М. ў Дзярж. т-ры муз. камедыі (1988). У ліку першых перакладчыкаў твораў М. на бел. мову былі А.Дзяркач, М.Хведаровіч («Левы марш», 1930; пазней гэты верш пераклалі М.Лужанін, Р.Лынькоў), Т.Кляшторны (уступ да паэмы «На ўвесь голас», 1930; вядомы і пераклады гэтага твора Глебкі, Лужаніна), Ю.Таўбін («Марш ударных брыгад», 1930). Броўка пераклаў паэму «Уладзімір Ільіч Ленін», В.Вітка і Р.Лынькоў — паэму «Добра!», Кірэенка — п’есы «Клоп» і «Лазня». Асобныя вершы М. пераклалі А.Астрэйка, А.Вялюгін, В.Жуковіч, К.Крапіва, Куляшоў, Г.Пашкоў, М.Танк, У.Шахавец, А.Якімовіч (вершы для дзяцей) і інш. М. прысвечаны многія вершы бел. паэтаў.
Тв.:
Полн. собр. соч.Т. 1—13. М., 1955—61;
Семья Маяковского в письмах: Переписка 1892—1906 гг.М., 1978;
Маяковский — художник: [Альбом]. М., 1963;
Бел.пер. — Выбр. творы. Мн., 1940;
Выбр. творы. Мн., 1952;
Кім быць? Мн., 1932;
Як узяць да ладу, што добра, што блага? Гомель, 1932;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ко́лькі, Рмн. колькіх, займ. іко́лькі, прысл.
1.займ. і прысл.пытальнае. Абазначае пытанне пра колькасць чаго‑н.: якая колькасць? як многа? Колькі табе гадоў? Колькі старонак у кніжцы?
2.займ. і прысл.азначальнае. У клічных сказах абазначае вялікую колькасць чаго‑н.: якая колькасць! як многа! Колькі зор на небе!Колас.Вось і вуліца Янкі Купалы. Колькі ў гэтых словах роднага і блізкага для кожнага жыхара Мінска!Хведаровіч.
3.прысл.мерыіступені. Наколькі; у якой меры. Колькі таго дня было, а ўжо неўзабаве і вечар: падыходзіць тая невясёлая, але па-свойму адметная пара самых малых, зімовых дзён.Кулакоўскі.
4.займ. і прысл.адноснае. Ужываецца як злучальнае слова: а) у даданых дапаўняльных сказах. [Саша] не адчувала, колькі прайшло часу, здавалася, што вельмі многа.Шамякін.Па рагах можна даведацца, колькі аленю год.В. Вольскі; б) у даданых азначальных сказах і сказах меры і ступені. [Гудовіч:] Паветра ў гарах чыстае, сумленне ў цябе чыстае — адпачывай, колькі душа жадае.Крапіва.І, колькі ёсць сілы, да самай магілы Ары, барануй, засявай!..Купала.
5.узнач.ліч.Разм. Некалькі, няпэўная колькасць. Дзед Талаш колькі хвілін глядзіць на Мартына, маўчыць.Колас.Праз колькі хвілін можна было разабраць, што ішлі мужчыны.Быкаў.
•••
Колькі ёсць духу (сілы)гл. дух.
Колькі ні (уступальнызлучнік) — як ні.
Не столькі..., колькі...гл. столькі.
Столькі..., колькі і...гл. столькі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)