Пасвістач ’дзікая качка свіязь, Anas penelope’ (Інстр. II). Рус. свистун, свистокрыл, польск. świstuń, swis(unt świstuń, kaczka gwiżdżąca. Да свісцець (гл.). Аб суфіксе -ач гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31–32.⇉*
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́равезень (пе́ревезень, пе́рівізінь) ’перавясла’ (Бяльк.), пе́рвязень ’тс’ (Юрч.). Да пера- і вяза́ць (гл.); суфікс ‑ень (< прасл. *‑enь) надае значэнне прадмета дзеяння (Сцяцко, Афікс. наз., 38); новае ўтварэнне замест перавя́сла (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́йла ’пойла’ (Бяльк., ТС), ’мука, разбоўтаная ў вадзе’ (Варл.), по́іла ’тс’ (Шат.). Ад паіць (гл.) пры дапамозе суф. ‑к‑а са значэннем ’прадмет дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 49). Гл. поіва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лясе́нства ’вялікі лясны масіў’ (слаўг., Яшк.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад ⁺лясеннік, параўн. рус. кастр. лесе́нник (зборн.) ’дрэва, кусты’, рус. (ЛітССР) лесёнок ’лясок’. Аб суфіксе ‑ств‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 139).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мамі́ца (груб.) ’маці’ (ушац., Жыв. сл.), рус. смал. мами́ца ’дарослая дзяўчына, жанчына’, ’бесталковая жанчына, дзяўчына’, серб.-харв. mȁmica, ма̏мица ’тс’. Да ма́ма (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 157.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́ргун іржавая гліна’ (жлоб., Нар. словатв.), рэч. ’камяні чорнага колеру, якія непажадана для ганчароў сустракаюцца ў гліне’ (Нар. словатв.). Да ма́ргель 1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 173.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кукры́ш ’дышаль для парнай запражкі валоў’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, да ку‑крыць ’пакрываць сумесна’ і ўтворана па мадэлі на ‑ыш (параўн. па‑скрэбці > паскрэбыш) (Сцяцко, Афікс. наз., 76–77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лазачок ’куст вярбы Salix cinerea’, ’зараснік такой лазы’ (Федар. Дад.). Утворана ад незафіксаванага лазак (як ліпак, беразняк — гл. Сцяцко, Афікс. наз., 202) пры дапамозе памяншальнага суф. ‑ок. Да лаза (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лашку́т ’чалавек, які дзесьці бадзяецца і заўсёды спазняецца’ (глус., Янк. Мат.). Да лахаць 1 (гл.). Утворана, як маньку́т: маніць > манько > манькут (Сцяцко, Афікс. наз., 70). Параўн. таксама драг. ланко ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Лупе́ішча, лупе́ішчэ ’маргун’, ’вірлавокі чалавек’ (ТС), лупе́й ’маргун’ (ТС). Апошняя лексема — аддзеяслоўнае ўтварэнне. Да лу́паць 1 ’лыпаць, моргаць вачыма’. Першая ўтворана ад лупе́й. Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 36).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)