гістарычны зборнік 2-й пал. 17 ст. Месца ўзнікнення дакладна невядома. Захаваў 3 помнікі бел. летапісання. Пад назвай «Кройника о великих князех литовских» у зб-ку змешчаны «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» у рэдакцыі, блізкай да 2-й ч. Летапісу Красінскага (т.зв. Патрыяршы А). У канцы твора шэраг гіст. запісаў, у т. л. пра Аршанскую бітву 1514 з доўгім пералікам рус. баяр, узятых у палон. У П.р. змешчаны таксама няпоўны (без пачатку і канца) тэкст 2-га бел.-літ. летапіснага зводу «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» — пашыранай рэдакцыі, аналагічны Румянцаўскаму летапісу (т.зв. Патрыяршы Б). Завяршае зборнік Баркулабаўскі летапіс, які захаваўся ў адзіным спісе. Астатнія бел. летапісныя творы П.р. не апублікаваны, выкарыстоўваліся толькі для розначытанняў да інш. спісаў у Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 17, 1907). У П.р. змешчаны таксама розныя царк.-рэліг. творы і летапісныя ўрыўкі на царк.-слав. і стараж.-рус. мовах. Да 1917 зберагаўся ў Патрыяршай б-цы (адсюль назва), цяпер у Гіст. музеі ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДБА́ЧАННЕ НАВУКО́ВАЕ,
прадказанне на падставе навукі падзей ці з’яў, якія яшчэ не сталі аб’ектам чалавечага вопыту. Ад ненавук. форм прадбачання адрозніваецца тым, што скіроўвае ўвагу на вывучэнне заканамернасцей прыродных і грамадскіх працэсаў. Раскрыццю механізма П.н. дапамагаюць навук. тэорыі і эксперыменты; ад паўнаты і выверанасці даных навукі залежаць дыяпазон, дакладнасць і сапраўднасць вынікаў. Гэта дае падставу, асабліва ў грамадскім жыцці, для распрацоўкі пэўнай колькасці альтэрнатыўных варыянтаў, або мадэляў будучыні. Крытэрый верагоднасці вынікаў П.н. — здольнасць дакладна ўстанавіць гал. змест і кірунак прыродных і грамадскіх працэсаў у дадзеных умовах (П.н. не можа стварыць ідэальны вобраз будучай рэчаіснасці ва ўсіх яе дэталях і індывід. рысах). Катэгорыямі П.н. выступаюць: закон, тэорыя, гіпотэза, пазнанне, кіраванне і інш. Формамі канкрэтызацыі П.н. ў якасці абстрактнай катэгорыі з’яўляюцца навук. паняцці: прадчуванне, прадугадванне, прагназіраванне і інш. Глабальныя маштабы наступстваў глыбокіх змен у прыродным і сац. асяроддзі чалавека павышаюць значэнне П.н., якое становіцца адной з неабходных умоў існавання чалавецтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
directly
[dəˈrektli]
adv.
1) про́ста, беспасярэ́дне
directly north — про́ста на по́ўнач
2) шчы́ра, адкры́та; про́ста
3) дакла́дна, зусі́м
directly opposite — зусі́м супрацьле́гла
4) адра́зу, за́раз жа
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
не́дзе, прысл.
1. У нейкім, дакладна невядомым месцы; дзесьці. Я чую гул. У высях недзе Ракоча, кружыць самалёт.Колас.— Не магу адразу пазнаць, — сказаў гаспадар, — недзе я вас бачыў.Чорны.Атрад за ноч быў напалову абыдзены з поўначы. Там недзе немцы прарваліся цераз Нёман.Брыль.
2.зінф. Няма месца (дзе можна было б што‑н. зрабіць, размясціцца і пад.). Папрачыналіся напалоханыя людзі, беглі куды папала, крычалі: — Ратуйцеся, немцы ў лесе... Але хавацца было ўжо недзе.Лынькоў.
3.зінф. Неадкуль (што‑н. узяць, атрымаць і пад.). Недзе было ўзяць вады.
4. Невядома куды, кудысьці. Хутка настаўнік недзе выехаў, школа апусцела.Якімовіч.
5. Ужываецца ў выпадках, калі дакладна не вызначаецца час дзеяння. Убачымся недзе на тым тыдні. □ Назаўтра, недзе блізка к абеду, у вёску заявіўся конны разведчык.Пестрак.
6.Разм. Ужываецца пры выказванні няўпэўненасці, меркавання. — Вазьмі, — пхала жанчына Косціку хлеб у руку. — З’ясі па дарозе. Галодны ж недзе.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Галасава́ць1 (на выбарах) (БРС). Рус.голосова́ть, укр.голосува́ти. Паводле Шанскага (1, Г, 121), з’яўляецца ўласна рус. словам (зафіксавана з 1863 г.). Як мяркуе Шанскі (там жа), паралельныя ўтварэнні ў іншых слав. мовах, магчыма, узніклі па рускай мадэлі.
Галасава́ць2 ’гучна крычаць’ (Шатал.). Да галас ’крык, шум, бойка і да т. п.’ (гл). Невядома, аднак, дакладна, ці галасава́ць ад га́ла́с, ці га́ла́с ад галасава́ць?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стэрэаты́п
(ад гр. stereos — прасторавы + typos = адбітак)
1) палігр. металічная пласціна, на якой дакладна перадаецца друкарскі набор і якая служыць для друкавання шматтыражных выданняў;
2) перан. нязменны ўзор, шаблон (напр. дзейнічаць па стэрэатыпу).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
narrowly[ˈnærəʊli]adv.
1. ледзь (не), ле́дзьве (не);
He only narrowly escaped death. Ён ледзь не загінуў.
2. ву́зка, абмежава́на;
a narrowly specialized education вузкаспецыялізава́нае навуча́нне;
3. пі́льна, ува́жліва;
She watched him narrowly. Яна пільна сачыла за ім.
4.fml падрабя́зна, дакла́дна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
экано́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Які прытрымліваецца эканоміі (у 1 знач.), беражліва, ашчадна расходуе што‑н. Колішнія невядомыя жыхары Плутона, відаць, былі эканомныя і не раскідваліся сваімі рэчамі.Шыцік.//перан.Дакладна разлічаны, скупы. Рухі ў .. [Цімкі] былі ўпэўненыя, эканомныя, стрыманыя.Карпаў.// Стрыманы, умераны ў праяўленні чаго‑н. Эканомны ў словах і ўчынках.
2. Які патрабуе меншых затрат, дазваляе абыходзіцца меншай колькасцю чаго‑н.; эканамічны. Мастацкая дэталь — гэта найбольш эканомны сродак раскрыцця думак.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́значыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
1.што і з дадан. Распазнаць, высветліць, разабрацца ў чым-н., дакладна ўстанавіць.
В. прычыну.
В. адлегласць.
В. вугал (вылічыць).
2.што. Выявіць сутнасць, раскрыць змест чаго-н.
В. творчы метад пісьменніка.
В. новае навуковае паняцце.
3.каго-што. Загадзя прызначыць або намеціць наперад.
В. дзяжурных.
В. далейшыя планы.
4.што. Устанавіць, назначыць.
В. сродкі на будаўніцтва.
В. меру пакарання.
5.што. Абумовіць сабой, з’явіцца прычынай чаго-н.
Добрая падрыхтоўка вызначыла поспех.
6.што. Абазначыць якім-н. чынам.
В. мяжу тычкамі.
|| незак.вызнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.вызначэ́нне, -я, н. (да 1—4 і 6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
якра́з.
1.прысл. У гэты час, момант.
Тут я. у хату ўвайшоў бацька.
2.прысл.Дакладна, у самы раз.
Я. такая кніга.
Думаю, табе гэтыя туфлі я. па назе.
3.прысл. (у спалучэнні са словам «як»). Кропля ў кроплю, аднолькавы, надта падобны.
Сын — я. як бацька.
Шум я. як ад малатарні.
4.у знач.вык. Як па мерцы, як на каго-н. шыты.
Паліто мне я.
5.у знач.часц.Ужыв. для большай канкрэтызацыі, удакладнення каго-, чаго-н., для ўзмацнення якасці, падкрэслівання і абазначэння таго, што маецца на ўвазе.
Гэтага я. я і хацеў.
Міхась я. падыходзіць на такую работу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)