Мра́га ’дробныя мошкі’ (ТС). Кантамінаванае ўтварэнне з суфіксам зборнасці ‑аг‑а (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 207) ад мрака (гл.). Аб паралелізме семантычнай структуры ’цемра’ ’процьма’ параўн. імжа2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куку́ля ’зязюля’ (Шат., МГ, Сл. паўн.-зах., Яўс., З нар. сл., Янк. I, Мядзв.), параўн. рус. кукушка, кукавица. Да кукаваць (гл.). Словаўтварэнне на ‑уля (Сцяцко, Афікс. наз., 67–68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаба́ціна ’выпукласць ілба’ (КЭС, лаг., КСТ), лъба́ціна ’высокі, вялікі лоб’, ’лоб чалавека, жывёлы’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), утворана ад прым. лабаты і суф. ‑ін‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 107).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагізон ’легіянер’ (нар. этымалогія). Так сяляне называлі ў 1918 г. польскіх легіянераў корпуса Доўбар–Мусніцкага, збліжаючы легіянер з лагіза ’гультай, абібок, прайдзісвет’ (Некр.), лагізон ’тс’ (Сцяцко, Афікс. наз., 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламавіца ’хвароба’ (паўн.-зах., КЭС). Да ламіць, ламаць. Утворана, як і іншыя назвы хвароб: трасавіца, зябавіца, пухлявіца, жаўтавіца і г. д. Аб суф. ‑авіца гл. Сцяцко (Афікс. наз., 82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́расля ’малады хваёвы лес’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), параслі ’малады лес’ (Сцяшк.), поросля ’высокае пясчанае месца ў лесе’ (ТС). Ад парасціраем з суф. ‑ля (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́тва ’месца на рэчцы, дзе пяруць бялізну’ (Янк. 1, ТС), ’старое рэчышча’ (Сл. Брэс.). Да пра́таць2 у значэнні ’біць бялізну’. Аб суфіксе ‑ва гл. Сцяцко, Афікс. наз., 85.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Салду́к ’салдат’ (Касп.). З салдат (гл.) з заменай канцавога складу суф. ‑ук, як у прыму́к ’прымак’, знайду́к ’пазашлюбнае дзіця’ і г. д.; аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 74.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скару́бка ‘кусочак сала’ (Касп.). Відавочна, ад *skora (гл. скорка) з суф. ‑уб(к)а. Да суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 141. Не выключана метатэза з скабурка (гл.). Гл. скарупа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труса́я ‘пра неразумную, бесталковую жанчыну’ (Рэг. сл. Віц.). Відаць, ад трусіць1 ‘трэсці, калаціць’ (гл.) з суф. ‑аj‑а са значэннем зніжанасці (Сцяцко, Афікс, наз., 36). Параўн. трусея, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)