*Астрано́с, остроно́с ’ёрш Acerina acerina Guld.’ (Крыв.). Складанае слова з остр‑ (гл. востры) і ‑нос (гл.). Аналагічнае слова, але для абазначэння іншай рыбы падае Даль. У форме остромыс (мазыр.) другая частка, відаць, мыс ’морда’ (Вярэніч, Бел.-рус. ізал., 27); острому́с мае у замест ы ў сувязі з вядомым на гэтай тэрыторыі пераходам ы > у.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
gepféffert
1.aво́стры, з пе́рцам;
~e Préise узня́тыя цэ́ны;
éine ~e Ántwort з’е́длівы адка́з
2.adv:
~ und gesálzen неймаве́рна до́рага
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Канча́ты ў фразе; калі ў віхар кінуць канчаты нуож… (Сержп., Прымхі). Параўн. ст.-бел.кончеръ (XVI ст.) ’меч з вузкім клінком’ (якое паводле Булыкі (Запаз., 170) паходзіць са ст.-польск.koncerz < чэш.koncir), укр.кінчак, рус.канчар, коннай ’тс’ < татар.kandżar, тур., крым.-татар.xandzär ’крывы кінжал’, ст.-чэш.končiiy ’востры’, koncir ’рапіра’ (Фасмер, 2, 316).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́лікі1 ’рэзкі, востры боль, рэзь у жываце, баку’ (ТСБМ, Нас.). З лац.colica ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 200–201). Памылкова разглядалася як запазычанне з франц.colique (Фасмер, 2, 291). Але як было даведзена, упершыню зафіксавана ў XVII ст. у перакладзеным з лацінскай мовы помніку (Шанскі, 2, 8, 200).
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
кіпцю́рікапцю́р, ‑а, м.
1.Востры загнуты рагавы прыдатак на пальцах птушак, многіх паўзуноў і млекакормячых. Варона перакулілася дагары, выставіла ногі з сагнутыхі кіпцюрамі і падрыхтавалася да абароны.Якімовіч.А бедны воўк, вадой падцяты, Скрабе па лёдзе капцюрамі.Колас.
2.Разм. Ногаць. Апамяталася Рыва, кінулася да бацькі, кіпцюрамі ўчапілася ў твар аднаму з катаў.Лынькоў.
•••
Паказаць кіпцюрыгл. паказаць.
Трапіць у кіпцюрыкамугл. трапіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змярцве́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў адчувальнасць, стаў мёртвым (пра клеткі, тканкі, часткі цела). Змярцвелыя тканкі. Змярцвелая рука./ Пра расліны, лісце. Змярцвелае лісце на дрэвах.
2.перан. Нерухомы, застылы, пазбаўлены жыцця. Кірыла быў хваравіты, на дзіва непрыгожы хлопец, са змярцвелым худым тварам.Лупсякоў.Хвіліну .. [хлопчык] стаяў змярцвелы, трываючы востры і няспынны звон у вушах.Быкаў.// Апусцелы, заціхлы. Бялявыя зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлёю.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сядзе́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. сядзець (у 1–5 знач.).
2. Месца, прадмет, на якім сядзяць, на які садзяцца. Сяргею чамусьці не сядзелася, нібы ў сядзенні таго крэсла, на якім ён круціўся, быў востры цвік.Сабаленка.Вёў матацыкл Цімка, сын жа сядзеў на заднім сядзенні.Карпаў.Воз [маці і Саша] рыхтуюць звечара. Мажуць дзёгцем калёсы, мосцяць канюшынай (пакарміць Сіўку) сядзенне, кладуць для нечага дошкі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад тачыць.
2.узнач.прым. Наточаны, востры. Точаны нож.
3.узнач.прым. Які вытачылі. Точаныя фігуркі. Точаныя ножкі стала.
4.перан.; узнач.прым. З правільнымі, прыгожа акрэсленымі лініямі (пра рысы твару, фігуры і пад.). Люська — тоненькае, залатакудрае і шумлівае дзяўчо; чыстыя сінія вочы заўсёды насцеж, точаны носік задзёрты — нібы яна ніколі і не была сіратой-дзетдомаўкай.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штыль1, ‑ю, м.
Адсутнасць ветру, бязветранае надвор’е (на моры, акіяне, возеры і пад.). Мы з табою на тым разышліся паўстанку, Дзе прадрок навальніцу бязветраны штыль.Звонак.Абрыдла ўсё ў вандроўцы дальняй — Чужая соль, і хлеб чужы, І штыль, і шторм дзесяцібальны, З якім нялёгка падружыць.Танк.
•••
Мёртвы штыль — поўная адсутнасць ветру.
[Ад гал. stil.]
штыль2, ‑я, м.
1.Востры стрыжань.
2.Спец. Тое, што і шып 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)