во́стры

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́стры во́страя во́страе во́стрыя
Р. во́страга во́страй
во́страе
во́страга во́стрых
Д. во́страму во́страй во́страму во́стрым
В. во́стры (неадуш.)
во́страга (адуш.)
во́струю во́страе во́стрыя (неадуш.)
во́стрых (адуш.)
Т. во́стрым во́страй
во́страю
во́стрым во́стрымі
М. во́стрым во́страй во́стрым во́стрых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

во́стры, -ая, -ае.

1. Добра навостраны або з завостраным канцом ці краем.

В. нож.

В. канец палкі.

2. Які звужаецца пад канец.

В. нос лодкі.

Вострыя насы туфель.

В. вугал (меншы за 90°).

3. перан. Праніклівы, які добра ўспрымае.

В. розум.

В. зрок.

4. перан. Які вызначаецца дасціпнасцю.

В. жарт. В. на язык.

5. перан. Які выразна і моцна адчуваецца, праяўляецца.

Вострая трывога.

6. перан. Які моцна дзейнічае на смак ці нюх.

Вострыя прыправы.

В. пах.

7. перан. Моцна, ясна выражаны; напружаны.

В. боль.

В. апендыцыт.

В. недахоп чаго-н.

|| наз. вастрыня́, -і, ж. (да 1, 3—7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́стры в разн. знач. о́стрый; (на вкус — ещё) пря́ный; (о боли — ещё) сверля́щий; (о речи — ещё) хлёсткий;

в. ножо́стрый нож;

в. зроко́строе зре́ние;

в. пахо́стрый за́пах;

в. больо́страя (сверля́щая) боль;

~рыя сло́выо́стрые (хлёсткие) слова́;

в. ву́галгеом. о́стрый у́гол;

в. на язы́ко́стрый на язы́к; за сло́вом в карма́н не ле́зет;

~рая размо́ва — кру́пный (о́стрый) разгово́р;

~рае во́као́стрый глаз;

згла́дзіць ~рыя вуглы́ — сгла́дить о́стрые углы́;

~рае пяро́о́строе перо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́стры, ‑ая, ‑ае.

1. З завостраным канцом або краем. Востры канец палкі. □ Свежыя адбіткі вострых капытоў.. сведчылі, што гэта была не здань, а жывы, рэальны алень. В. Вольскі. // Добра навостраны. Серп востры, аж кусаецца, як спрабуе яго пішчыкам пальца Яніна. Мурашка.

2. Які звужвацца пад канец. Востры твар. Вострыя насы туфель. □ Над галавою,.. з свістам рассякаючы паветра вострымі крыламі, праляцела качка. Нікановіч.

3. перан. Які выразна і моцна адчуваецца, праяўляецца. Вострыя пачуцці. □ У Шуры да дэсантнікаў вострая цікавасць, але падступіцца да іх нельга. Навуменка. Разгубленасць саступіла месца вострай трывозе. Лынькоў.

4. перан. Добра развіты, тонкі. Востры зрок, нюх. Востры розум. // Праніклівы, пранізлівы. З-пад .. брывей.. бліснуў востры, як лязо брытвы, позірк. Лынькоў.

5. перан. Дасціпны, з’едлівы. Вострае слова. □ Чалавек з вясёлым характарам, аматар дасціпнага слова, вострага жарту, Міхаіл Сярмяжка ўмее знаходзіць сцежку да чалавечага сэрца. Дадзіёмаў.

6. Не прэсны, з вялікай колькасцю солі, спецый. Вострыя прыправы. Востры сыр. // Рэзкі. Востры пах. □ Лёгкі подых ветру нёс востры смалісты водар прасохлага на сонцы бярвення. Дуброўскі.

7. Які бурна развіваецца, рэзка адчуваецца (пра хваробы); не хранічны; раптоўны, моцны. Вірусны грып — вострая інфекцыйная хвароба. Востры апендыцыт. □ Нагу працяў нясцерпны, востры боль. Гамолка.

8. перан. Вельмі напружаны, крытычны. Вострая сітуацыя. Вострае становішча. □ Крапівінскія байкі прыцягвалі і прыцягваюць перш за ўсё сваім трапным словам, жывым вострым дыялогам. Казека.

•••

Востры язык гл. язык.

Востры на язык — пра чалавека, які ўмее дасціпна, колка сказаць.

Згладзіць вострыя вуглы гл. згладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́стры

1. scharf; spitz;

2. (пра пачуцці) hftig; fein, scharf (пра зрок, слых, розум); scharf, bißend (на смак);

во́стры боль hftiger Schmerz;

3. (напружаны) gespnnt, zgespitzt;

во́страе стано́вішча gespnnte Lge;

во́стры недахо́п strker [grßer] Mngel (чаго an D);

4. (з’едлівы) bssig, scharf; bißend;

во́страе сло́ва ein schrfes Wort;

ён во́стры на язы́к er hat ine schrfe Znge;

5. мед akt (напр, пра боль)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Востры, войстры (БРС, Нас., Яруш., КТС, Шат., Касп., Бяльк.). Рус. о́стрый, укр. о́стрий, го́стрий, ст.-рус., ст.-слав. остръ, польск. ostry, чэш., славац. ostrý, балг. о́стър, серб.-харв. о̏шта̑р, о̏штра, о̏штро, славен. óster, ȏstra, óstro, в.-луж. wostry, н.-луж. wótšy. Для прасл. рэканструюецца ostrъ (Махэк₂, 421). Роднаснае літ. aštras, лат. дыял. astrs ’конскі волас’, ст.-інд. áśriḥ ж. р. ’край, вугал, грань, лязо’; aśániḥ ’вастрыё стралы, кідальная зброя’, грэч. ἄκρος ’верхні, крайні’, ἄκρον ’вяршыня, край, канец’, лац. ācerвостры’, арм. asełn ’ігла’, ст.-ірл. ēr ’высокі’ (*ak̑ros), алб. áthëtë ’кіслы, даўкі’, грэч. ὄκρις ’вастрыё, вяршыня гары’, лац. ocris ’mons confragosus’, ст.-ірл. ochar ’вугал, выступ’ (гл. Траўтман, 15; Праабражэнскі, 1, 666; Майргофер, 1, 61; Фасмер, 3, 167; там і інш. літ.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

востры; гостры (абл.), адвостраны, навостраны, адточаны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

надзённа-востры

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. надзённа-востры надзённа-вострая надзённа-вострае надзённа-вострыя
Р. надзённа-вострага надзённа-вострай
надзённа-вострае
надзённа-вострага надзённа-вострых
Д. надзённа-востраму надзённа-вострай надзённа-востраму надзённа-вострым
В. надзённа-востры
надзённа-вострага
надзённа-вострую надзённа-вострае надзённа-вострыя
Т. надзённа-вострым надзённа-вострай
надзённа-востраю
надзённа-вострым надзённа-вострымі
М. надзённа-вострым надзённа-вострай надзённа-вострым надзённа-вострых

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

о́стрый в разн. знач. во́стры;

о́стрый нож во́стры но́ж;

о́стрый ум во́стры ро́зум;

о́стрый со́ус во́стры со́ус;

о́страя боль во́стры боль;

о́стрый у́гол мат. во́стры ву́гал;

о́стрый язы́к во́стры язы́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вастрыня́ гл. востры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)