востры, ‑ая, ‑ае.
1. З завостраным канцом або краем. Востры канец палкі. ▪ Свежыя адбіткі вострых капытоў.. сведчылі, што гэта была не здань, а жывы, рэальны алень. В. Вольскі. // Добра навостраны. Серп востры, аж кусаецца, як спрабуе яго пішчыкам пальца Яніна. Мурашка.
2. Які звужвацца пад канец. Востры твар. Вострыя насы туфель. ▪ Над галавою,.. з свістам рассякаючы паветра вострымі крыламі, праляцела качка. Нікановіч.
3. перан. Які выразна і моцна адчуваецца, праяўляецца. Вострыя пачуцці. ▪ У Шуры да дэсантнікаў вострая цікавасць, але падступіцца да іх нельга. Навуменка. Разгубленасць саступіла месца вострай трывозе. Лынькоў.
4. перан. Добра развіты, тонкі. Востры зрок, нюх. Востры розум. // Праніклівы, пранізлівы. З-пад .. брывей.. бліснуў востры, як лязо брытвы, позірк. Лынькоў.
5. перан. Дасціпны, з’едлівы. Вострае слова. ▪ Чалавек з вясёлым характарам, аматар дасціпнага слова, вострага жарту, Міхаіл Сярмяжка ўмее знаходзіць сцежку да чалавечага сэрца. Дадзіёмаў.
6. Не прэсны, з вялікай колькасцю солі, спецый. Вострыя прыправы. Востры сыр. // Рэзкі. Востры пах. ▪ Лёгкі подых ветру нёс востры смалісты водар прасохлага на сонцы бярвення. Дуброўскі.
7. Які бурна развіваецца, рэзка адчуваецца (пра хваробы); не хранічны; раптоўны, моцны. Вірусны грып — вострая інфекцыйная хвароба. Востры апендыцыт. ▪ Нагу працяў нясцерпны, востры боль. Гамолка.
8. перан. Вельмі напружаны, крытычны. Вострая сітуацыя. Вострае становішча. ▪ Крапівінскія байкі прыцягвалі і прыцягваюць перш за ўсё сваім трапным словам, жывым вострым дыялогам. Казека.
•••
Востры язык гл. язык.
Востры на язык — пра чалавека, які ўмее дасціпна, колка сказаць.
Згладзіць вострыя вуглы гл. згладзіць.