камуніка́цыя, ‑і, ж.
1. часцей мн. (камуніка́цыі, ‑ый). Шляхі зносін, лініі сувязі, а таксама энерга‑, цёпла‑, газа- і водазабеспячэння. Падземныя камунікацыі. □ Магутным артылерыйскім агнём і масіраванымі налётамі авіяцыі разгромлены важнейшыя камунікацыі праціўніка. Жычка.
2. толькі адз. Абмен думкамі, перадача інфармацыі пры дапамозе мовы. Вусная мова як адзін са сродкаў камунікацыі.
[Лац. communicatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́лец, мальца, м.
Разм. Падлетак, юнак; хлопец. Увесь іх выпуск — сто сорак мальцаў і дзяўчат — усе большыя за Міхася. Брыль. Выедзе пан Дастаеўскі да Варшавы, або ў госці да суседзяў, або на ловы ў пушчу, — палячка толькі таго і чакае. Гукне мальца да сябе і просіць, каб ён іграў. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нешматлі́кі, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з невялікай колькасці каго‑, чаго‑н. Гарнізон немцы паставілі там нядаўна, быў ён нешматлікі, і партызаны пасля трохгадзіннага бою занялі Рудню. Шахавец. // толькі мн. Якія ёсць у невялікай колькасці. З усёю адданасцю заўзятага настаўніка пачаў Лабановіч заняткі са сваімі нешматлікімі вучнямі. Колас. Нешматлікімі агнямі свяціўся .. [горад]. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нячы́шчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Брудны, пакрыты пылам, граззю. — Ну, ну, адвяжыся, гультай... Вунь стрэлкі нячышчаныя, а ён бадзяецца дзе. Лынькоў.
2. Пакрыты лускою, з лушпінамі. Толькі крывілася [дзяўчына], што рыба была нячышчаная, у попеле, без солі ды без хлеба. Маўр. Што варылі? Цяжка было разабраць: бульбу, бручку, буракі — усё нячышчанае. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паба́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак., з кім і без дап.
Убачыцца, сустрэцца з кім‑н. асабіста. [Назарэўскі] успомніў пра Зосю і хацеў пабачыцца з ёю. Чорны. Пры адной толькі думцы пабачыцца з ляснічым мароз прабягаў па скуры Васіля. Колас.
•••
Пабачыцца са шкляным богам — тое, што і бачыцца са шкляным богам (гл. бачыцца).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павярэ́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
Разм. Натаміць, натрудзіць да болю цяжкай працай, доўгай хадзьбой і пад.; пашкодзіць. Павярэдзіць рукі. □ Летась вунь дзік некаму, казалі, нагу павярэдзіў... Сачанка. Праўда, .. [Сотнікаў] не надта ўдарыўся, толькі павярэдзіў нагу — уваччу пацямнела, захлынулася дыханне, і ён не адразу, пакутна пачаў ўставаць з долу. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавандрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
1. Вандруючы, перабрацца, перамясціцца на новае месца. — Давядзецца заўтра дасказаць, — прамовіў стары, збіраючыся перавандраваць да сваёй жонкі. Сіняўскі. У якіх толькі руках не бываў малы медны грошыкі .. Перавандраваў у стол карчмара, а адтуль у скарбонку-свінку вясковай дзяўчынкі. «ЛіМ».
2. Вандруючы, пабываць у многіх месцах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакалаці́цца, ‑лачуся, ‑лоцішся, ‑лоціцца; зак.
Разм.
1. Калаціцца некаторы час. Маёр курыць цыгарэту, і яму падсунуў пачак, але Андрэй не ўзяў. Яму крыху моташна. Пакуль везлі сюды — перакалаціўся. Арабей. — Як настане дзень, — гаварыла Гануля, — дык уся перакалоцішся. Як толькі скажуць: «немцы»!, хапаеш дзяцей і ў лес. Гурскі.
2. Перастаць, скончыць калаціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераначава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак.
Застацца дзе‑н. на начлег; правесці дзе‑н. ноч. Пераначаваць у лесе. □ — Ці нельга ў вас пераначаваць падарожнаму чалавеку? — запытаў жабрак і дадаў: — Вечар блізка, а вёскі нідзе не відаць... С. Александровіч. Маленькі балоты астравок, на якім мы збіраліся толькі пераначаваць, стаў нашым часовым лагерам. Казлоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакараце́ць, ‑ее; зак.
Стаць карацейшым, меншым па даўжыні. Сукенка пакарацела. □ Цяпер вуліца нібы пакарацела: неяк зусім непрыкметна мінаем адно скрыжаванне, другое, і вось ужо адкрылася наперадзе .. прывакзальная плошча. Савіцкі. // Стаць менш працяглым у часе. Быў канец лютага, ночы ўжо намнога пакарацелі, і таму, ледзь толькі змерклася, брыгада рушыла ў паход. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)