Па́ша ’выган, месца, дзе пасецца жывёла; выпас’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Др.-Падб., Бяс., Маш., Булг., Гарэц., Чуд., Мал., Шат., Касп., Варл., Сл. ПЗБ), ’трава на пашы’ (Клім., Бес., ТС), ’аранне, ворыва’ (Нас.), ’соты’ (кіраў., Нар. сл.), ’корм для пчол’ (раг., З нар. сл., Сл. ПЗБ), па́жа ’трава на папасе’ (глус., Янк. 1; ТС). Укр.па́ша ’корм для скаціны’, рус.па́ша́, бран., смал., і ёнаўск., прэйльск. ’луг, паша’, зах.-бран. ’ворыва’, польск.pasza (pasia, paś, paśń, pasznia, pasidło, pastwa) ’корм траваедных жывёл, лугавая расліннасць’, ’паша’, славац.páša ’паша’, ’корм (падножны)’, ’пасьба’, славен.páša, серб.-харв.па̏ша ’тс’, макед., балг.паша ’паша’. Прасл.paša < pas‑ja (Праабражэнскі, 2, 31; Фасмер, 3, 223; Махэк₂, 436; Скок, 2, 614). Да пасці, пасвіць, пастух (гл.). Палес.па́жа — у выніку кантамінацыі лексем паша і ежа. Кюнэ (86) выводзіць бел. лесему з польск.pasza. Няма падстаў. Значэнне ’соты’, ’корм пчол’ — табу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ігры́шча ’вечарынка моладзі з песнямі, музыкам і скокамі’ (Бяльк., Шат., Інстр. II), ’танцы, скокі’ (Сцяшк. МГ), ’вясковыя вячоркі, забаўныя зборышчы’ (Мал.). Рус.дыял.и́гри́ще ’гулянне моладзі з песнямі і скокамі’, ’вечарынка моладзі’, ’каляднае гулянне, калядная гульня’, ’месца гуляння, гульняў’, укр.гри́ще, ігри́ще ’месца для гульні; святочныя забавы моладзі’ (Грынч.), польск.igrzysko ’барацьба, спаборніцтва’, ’забаўныя мерапрыемствы з музыкам і танцамі’, ’відовішча’, чэш.hřiště ’месца для гульняў і спорту’, славац.ihrisko ’тс’, славен.igrišče ’тс’, серб.-харв.ѝгрӣште ’тс’, балг.игри́ще ’тс’, макед.игриште, игралиште ’тс’. Ст.-слав.игрище ’арэна’, игрища мн. ’забавы’, ст.-рус.игрище ’забава, відовішча’, ’месца гульняў, відовішчаў’. Ст.-бел.игриско ’гульня, турнір’ (1677 г.) з польск. (Булыка, Запазыч.). Прасл.*jьgrišče ўтворана ад *jьgrati (гл. іграць) з суф. ‑išče; параўн. зборышча, гульбішча, явішча. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 211–212; Слаўскі, 1, 446–447. Ад ігрышча з суф. ‑нік ігрышчнік ’удзельнік сялянскага каляднага гульбішча’ (Нас. Доп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЕРШАБЫ́ТНАЕ МАСТА́ЦТВА,
мастацтва эпохі першабытнага грамадства. Пачатковыя імпульсы выяўл. дзейнасці вядомы ў неандэртальцаў, фарміраванне П.м. адносіцца да позняга палеаліту і паяўлення сучаснага чалавека (40—30 тыс.г. назад). Найб.стараж. помнікі П.м. выяўлены ў Зах. Еўропе, пераважна на тэр. Францыі і Іспаніі (наскальныя размалёўкі ў пячоры Альтаміра і інш.), Афрыцы (наскальныя выявы на плато Тасілін-Аджэр), а таксама ў Італіі, Аўстрыі, Чэхіі, на Урале, Каўказе і інш. У абарыгенаў Аўстраліі, Акіяніі, эскімосаў Канады, некат. народаў Афрыкі, Паўд. Амерыкі і Паўн.-Усх. Сібіры П.м. захавалася да нашых часоў. Першапачаткова П.м. не было аформлена ў асобны від дзейнасці і было звязана з прац. працэсам, паляўнічай (пазней і аграрнай) магіяй, выяўляла асн. жыццёвыя інтарэсы і светаўяўленне першабытнага чалавека, адухоўленне сіл прыроды (гл.Анімізм), культ жывёл — прабацькоў роду (гл.Татэмізм) і інш. Сярод матываў П.м. пашыраны гравіраваныя, рэльефныя і жывапісныя выявы (гл.Наскальнае мастацтва) жывёл — аб’ектаў палявання, схематычныя фігуры чалавека, каменныя і касцяныя статуэткі жанчын з гіпертрафіраванымі формамі цела і схематызаванымі галовамі (т. зв. «палеалітычныя Венеры», магчыма, звязаныя з культам прамаці), абагульнена-выразныя скульпт. фігуркі жывёл і іх гравіраваныя выявы на косці і камені, просты геам. арнамент на посудзе і прыладах працы, пятрогліфы. Помнікі П.м. эпохі палеаліту вызначаюцца яркай, стыхійнай рэалістычнасцю перадачы знешняга выгляду, звычак жывёл. У познім палеаліце зарадзілася архітэктура: паглыбленыя ў зямлю жытлы, дамы на па́лях, культавыя комплексы з вял. камянёў (гл.Кромлех, Дальмен) і інш. У мастацтве мезаліту павялічваецца схематызм, пашыраюцца шматфігурныя кампазіцыі, выявы чалавека ў дзеянні (сцэны паляванняў, бітваў і інш.). Развіццё керамікі, ткацтва, металаапрацоўкі абумовіла пашырэнне і ўскладненне мастацтва арнаменту, спрыяла вылучэнню дэкар.-прыкладнога мастацтва ў самаст. від творчай дзейнасці. На мяжы бронзавага і жал. вякоў у сцяпных стэпавых народаў Еўразіі пашырыўся «звярыны стыль». У перыяд разлажэння першабытнаабшчынных адносін пачалі ўзнікаць развітыя віды выяўл. і дэкар.-прыкладнога мастацтва.
На тэр. Беларусі знаходкі выяўл. П.м. вядомы з мезалітычнага часу (арнаментаваныя касцяныя наканечнікі, гравіраваныя выявы мужчын і звяроў). На неалітычных стаянках сустракаюцца арнаментаваныя касцяныя вырабы, упрыгожанні з косці, зубоў, бурштыну, дробныя пластычныя выявы людзей, жывёл і птушак з дрэва, рогу, косці. Арнамент на керамічным посудзе пераважна штампаваны і пракрэслены, складзены з ямак, наколаў, насечак, грабеньчатых адбіткаў, ліній. У канцы неаліту і ў бронзавым веку паявіліся сімвалічныя выявы нябесных свяціл, а таксама сімвалы плоднасці. Для ранніх этапаў бронзавага веку Беларусі характэрна суіснаванне маст. традыцый мясц. паляўнічых з абстрактным стылем маст. творчасці земляробаў. У П.м. жал. веку на Беларусі развівалася дэкар.-прыкладное мастацтва. Буйныя скульптурныя формы, характэрныя для канца жал. веку, прадстаўлены каменнымі ідаламі. Адчуваліся ўплывы з Прычарнамор’я, Цэнтр. Еўропы і Прыбалтыйскага рэгіёна.
Літ.:
Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. Мн., 1987;
Мириманов В.Б. Первобытное и традиционное искусство. М., 1973;
Мировая художественная культура: Хрестоматия. [Т.] 1. Художественная культура первобытного общества. СПб., 1994;
Столяр А.Д. Происхождение изобразительного искусства. М., 1985;
Формозов А.А. Памятники первобытного искусства на территории СССР. 2 изд. М., 1980.
С.У.Пешын, М.М.Чарняўскі.
Да арт.Першабытнае мастацтва. Першабытны мастак. З мал. З.Бурыяна.
Вало́ка4 ’вяроўка, шнурок’ (Мат. Гом., Нік., Шн., 3, Інстр. I); ’вяроўка ў лапцях, абора’ (Шатал., Нік., Мат.); ’вераўчаныя лапці’ (Сцяц.). Адно з шырокага кола значэнняў, якія развіліся ў розных славянскіх мовах з прасл.*volkъ (параўн. укр.волока ’завязка ў лапцях’, волок ’сетка’, польск.włok ’рыбалоўная сетка’, чэш.vlak ’поезд’, балг.влак ’сані’, серб.-харв.вла̑к ’невад’, славен.vlȃk ’цяганне; невад’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́сень (БРС, Нас., КТС, Бяльк., Яруш., Мал., Грыг.). Рус.о́сень, дыял.есень, укр.о́сінь, ст.-рус.осень, серб.-ц.-слав.ѥсень, польск.jesień, чэш., славац.jeseň, балг.есента́, серб.-харв.jȅcȇn, славен.jesȇn (Далабко, ZfslPh, 3, 131). Роднаснымі з’яўляюцца ст.-прус.assanis ’восень’, гоц.asans ж. р. ’жніво’, ст.-в.-ням.aran, arn ’ураджай’ (Траўтман, 71; Мейе, Études, 432). Прасл.osenь (Слаўскі, 1, 563). Далей набліжаюць таксама да грэч.ὀπώρᾱ ’канец лета, жніво’ з *op‑osarā ’пасля жніва’ (гл. Фасмер, 3, 158; Праабражэнскі, 1, 661). Трубачоў (Дополн., 3, 159) лічыць малаверагодным набліжэнне да хец.zenn‑ ’канчаць’ у Бенвеніста (BSL, 56, 29 і наст.) і супастаўленне слав. слова з венг.ősz у Махэка₂ (176), паколькі апошняе ўзыходзіць да зусім іншай праформы. Мартынаў (Лекс. взаим., 132 і наст.) разглядае слав. слова як дэрыват ад *os‑ (бел.восць, рус.ость і г. д. ’вусікі на коласе’) з суф. ‑enь, а герм.asani як пранікненне з слав. Інакш Тапароў (Прус., 130 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́тась ’у мінулым годзе’ (ТСБМ, Сцяшк., Касп., Шат., Гарэц., ТС, Мал., Грыг., КЭС, лаг; калінк., жлоб., гом., добр., рэч., Мат. Гом.; горац., маг., КЭС; аўгуст., Карл.), драг.лі́тюсь, літюся (З нар. сл.), лун., бяроз.ле́тося, ле́туся ’тс’ (Шатал., ТС), сакульск., гродз.ле́тось ’гэтага года’ (Кар., Труды) — апошняе, відавочна, пад уплывам польскай мовы. Укр.лі́тось, літісь, лєтось, польск.latoś ’сёлета’, н.-луж.lětos(a), в.-луж.lětsa, чэш.letos, letose, славен.lẹ́tos, серб.ле̏тос(ке), харв.ljȅtos, хварск. lȉos, макед.летоска, балг.лятос(ка), прасл.lěto‑se ’гэтага года’. Да лета (гл.) і ‑se, якое з займенніка sь ’гэты’. Яно прысутнічае ў постфіксах -сь, ‑сьці (калісьці). Больш падрабязна пра -сь гл. Сабалеўскі, РФВ, 71, 1904, 15–17; Абрэмбская–Яблонская, БЛ, 9, 16–19. Гл. таксама Слаўскі, 4, 73–75. Сюды ж ле́ташні ’мінулагодні’ (Некр., Бяльк., Касп., ТС, Шат., Сцяшк.), летышній (Грыг.), літёшны (Сіг.), драг.лі́тюшны(й) ’тс’ (З нар. сл.), ле́ташнік ’цялё, якому ідзе другі год’ (Касп.; глыб., рас., Сл. паўн.-зах., ТС).
Ложа2 ’драўляная частка ружжа ці аўтамата, да якой прымацаваны ствол’ (ТСБМ, Бес., Касп.; паўн.-усх., КЭС), ложа ’тс’ (Сіг.). Запазычана з польск.łoże ’абклад, аснова, на якой што-небудзь абапіраецца, умацавана; аснова машыны, ствала стрэльбы’ (Слаўскі, 5, 214). Этымалагічна ўзыходзіць да ложа1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля1 ’каля’ (ТСБМ, Мікуц., Мал., Мядзв., Касп., Шат., Бяльк., Я., Сл. ПЗБ), укр.чарніг.ля ’тс’ — скарочаная форма другаснага прыназоўніка каля, які паходзіць з прасл.kolo, па форме — роднага склону назоўніка kolo (ESSJ SG, 1, 88–91; Шуба, Прыназоўнік, 41–43).
Ля2 ’глянь, бач’, якое стала ў некаторых гаворках пабочным словам (Сцяшк., Сл. ПЗБ). Як пабочнае слова вядома і ва ўкр. гаворках. Скарочанае глянь, ад якога адпала пачатковае г‑ (Карскі, 1, 371; ён жа, Труды, 380), пасля канчатак.
Ля3, палес.ля мэ́нэ ’дзеля мяне, паводле мне’ (драг., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), ’для’ (Касп., Ян., Мікуц.; ельск., Мат. Гом.). Да для (гл.). Узнікла ў выніку адпадзення д‑ перад ‑л‑ (Карскі, 1, 352). Аб узнікненні для шляхам перакрыжавання прасл.dlʼa (< dělʼa) і dьlʼa ’даўжыня’ гл. ESSJ SG, 1, 55–59; Трубачоў, Эт. сл., 4, 234–235; SP, 3, 154–156). Аб ужыванні варыянтаў-сінонімаў для ∼ дзеля гл. Шуба (Прыназоўнік, 41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяльмо́жа ’вяльможа’ (БРС). Ст.-рус.вельможа, рус.вельмо́жа, укр.вельмо́жа (з XV ст. у форме вельможа, велможа), польск.wielmoża, чэш.velmož, ст.-слав.вельможа, балг.велмо́жа. Складанае слова (першая частка да *velьjь ’вялікі’, гл., другая да *mog‑ti ’магчы’). Гл. Праабражэнскі, 1, 71; Фасмер, 1, 290; Брукнер, 616; БЕР, 1, 133. Махэк₂ (683) мяркуе, што чэш.velmož, як і рус.вельмо́жа, — гэта зваротныя ўтварэнні ад прыметніка *velьmožьnъ (гэта азначае, што назоўнік з’явіўся пазней). Сюды ж бел.вяльмо́жны (Мал., Нас., Шат.). Ст.-бел.вельможный, велеможный (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.), рус.вельмо́жный, укр.вельмо́жний, польск.wielmożny (старое і wielemożny) і г. д. Бел.вяльмо́жства ’магутнасць’ (Гарэц.), здаецца, не мае адпаведнікаў у польск. мове і ўтворана на бел. глебе. Можна ставіць пытанне, ці бел.вяльмо́жа, вяльмо́жны не з’яўляюцца запазычаннямі з польскай мовы (так думае Булыка, Запазыч., 59)? Да гэтага трэба дадаць, што і ўкр.вельмо́жа, вельмо́жний маюць не фанетычную форму (замест *вільмо́жа, *вільмо́жний). Уплыў ст.-слав., рус. або польск. мовы?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Павуці́на (ТСБМ, Касп., Яруш., Сл. ПЗБ, Інстр. II), павучы́на (Нас., Бяльк., Яруш., Гарэц., Сл. ПЗБ), павуце́нне (Гарэц., Мал.), павучы́ніна (Др.-Падб., Гарэц.), павучэ́нне (Яруш.), павучы́нне (Др.-Падб., Інстр. II, Сл. ПЗБ) ’тс’. Прасл.paǫčina < paǫkъ. Форма з ч з’яўляецца агульнаслав., параўн. рус.павучи́на, укр.павучи́на, польск.pajęczyna, серб.-харв.па̏учина і г. д. Распаўсюджаны ва ўсх.-слав. мовах варыянт з ‑т‑ (рус.паути́на, укр.павути́на), як мяркуюць, узнік пазней у выніку кантамінацыі ст.-рус.паучина з рус.дыял.путина ’павучына’, звязанага са ст.-слав.пѫто (Фасмер, 3, 29). На думку Бадуэна дэ Куртэнэ (SF, 4, 52), т у форме паутина атрымалася пад уплывам слова паук, а Праабражэнскі (2, 28) дапускае змяшэнне з рус.тянуть (бел.цягнуць). Найбольш здавальняючым здаецца цяпер тлумачэнне Мартынава (вусн. паведамленне), што наяўнасць гэтых варыянтаў з’яўляецца вынікам змешвання ў праславянскім kʼ і tʼ у выніку моцнай акамадацыі, асабліва паказальнай у паўночным арэале ўсх.-слав. моў (Мартынаў. Слав. акам., 62 і наст.).