На́ме́тка1, намё́тка, на́мітка ’доўгі, вузкі кусок палатна, звычайна з каймой ці вышыўкай’, ’накрыццё галавы ў замужніх жанчын у выглядзе рушніка з аздобамі, пакрывала нявесты’ (Шн. 3, Чач., Др., Маш., ТС, Сл. ПЗБ, Жд. 1, Кольб., Грыг., Чуд., Сцяшк., Бяльк., Мат. Гом.), ст.-бел.наметка ’даўняе народнае жаночае накрыццё галавы з доўгага і вузкага палатна, якім перавязвалі галаву. І паколькі палатно было заўсёды белае, то і жанчын звычайна называлі белагаловымі’ (Гарб.), укр.намі́тка, рус.намётка. Паводле Фасмера (3, 41), з на і мета́ть ’кідаць’, літаральна ’накідка’, параўн. на́мятка ’цёплая хустка’ (маст., Сцяшк. Сл.), што, відаць, адлюстроўвае незалежнае больш позняе ўтварэнне. Гл. намёт1.
Наме́тка2 ’пазнавальны знак (напрыклад, на вуху ў авечкі, на лапцы ў гусі)’ (Янк. 1), ’памета’ (рагач., Мат. Гом.). Да наме́ціць, ме́ціць ’памячаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́рхаўка, по́рхолка, по́рхыўка, пурха́ўка ’шарападобны грыб, мякаць якога, высыхаючы, пераўтвараецца ў цёмны пыл, Lycoperdon gemmosum Batsch’ (ТСБМ, Нас., Янк. БП, Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ. ТС, Бяльк., Байк. і Некр., Сержп.; слаўг., гарад., Яшк.; Ласт, Станк., Шат., ЛА, 1), по́рхва ’тс’ (Сцяшк. Сл.; стаўб., бераст., Яшк.), по́рахаўка (маст., жыт., Яшк.), укр.по́рхавка, по́рховка, рус.дыял.по́рховка, польск.purchawka ’тс’, в.-луж.porchawa. Прасл.*pъrxavъka, вытворнае ад *pъrxavъ(jь) ’які ператвараецца ў пыл’ (ЕСУМ, 4, 532), што ўзыходзіць да асновы *pъrx‑//*porx‑, якой уласціва шырокая семантыка ’пыл’, ’цвіль’, ’порскаць’, ’пырскаць’, ’кідаць’, ’сыпаць’. Параўн. балг.пърхова гьба ’Lycoperdon bovista’ (БЕР, 5, 10). Варыянт пераноснага ужывання з поўнагалоссем — по́рохоўка ’рыхлы, тоўсты чалавек’ (ТС), гл. порах1: у польск. — нерэгулярнае развіццё *purx‑ з лабіалізацыяй пасля губнога.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
wérfen*
1.vt
1) кі́даць;
den Brief in den Kásten ~ кі́нуць [апусці́ць] пі́сьмо ў скры́нку;
die Tür ins Schloss ~ зачыні́ць (з трэ́скам) дзве́ры;
Blícke ~кі́даць по́зіркі
2) нараджа́ць (пра жывёлу)
3) накі́нуць;
den Mántel über die Schúlter ~ накі́нуць паліто́ на пле́чы
4) выкі́дваць
5):
mit dem Geld um sich (A) ~ раскіда́цца граша́мі
2.~, sich
1) кі́дацца (auf A) (на каго-н., што-н.);
sich zu Bóden ~ кі́нуцца на зямлю́;
sich in die Kléider ~разм. ху́тка апрану́цца
2) (mit D) кі́дацца (чым-н.)
3) караба́ціцца, перако́швацца, дэфармава́цца;
◊
sich in die Brust ~ выхваля́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
buffet
I[ˈbʌfɪt]1.
n.
уда́р -у m.
2.
v.t.
1) уда́рыць, вы́цяць
2) кі́даць
The waves buffeted the boat — Хва́лі кі́далі ло́дку
3) змага́цца з чым
3.
v.i.
1) змага́цца, бі́цца
2) праштурхо́ўвацца, прабіва́цца
II[bəˈfeɪ]
n.
1) буфэ́т -а m (для по́суду)
2) буфэ́т -а m., буфэ́тная сто́йка
•
- buffet car
- buffet supper
- buffet lunch
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
kabała
kabał|a
ж.
1. (таемная навука) кабала;
2. варажба, варажэнне;
kłaść ~ę — варажыць; класці карты; кідаць карты;
wpaść w ~ę — трапіць (ублытацца) у непрыемную гісторыю; трапіць у цяжкае становішча;
wpakować kogo w ~ę — ублытаць каго ў непрыемнасці (непрыемную гісторыю)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
звярну́цца, звярнуся, звернешся, звернецца; зак.
1. З’ездзіўшы, схадзіўшы куды‑н., вярнуцца назад. Вазакі звярнуліся за дзень па тры разы. □ — Віцька хутка звернецца, — расцягваючы словы, загаварыў вадалаз. — Ён на матацыкле, як на самім чорце.Чыгрынаў.
2. Накіраваць сваю дзейнасць на што‑н., узяцца за што‑н. Звярнуцца да вывучэння старажытных помнікаў. □ Узброены багатым папярэднім вопытам работы ў галіне сатыры, К. Крапіва звярнуўся да сатырычнай камедыі.«ЛіМ».// Накіраваць паўторна сваю ўвагу на каго‑, што‑н. Звернемся зноў да твораў Купалы і Багдановіча, у прыватнасці да вершаў «У піліпаўку» і «Ян і маці».Бярозкін.Прайшлі моўчкі. А потым Лясніцкі зноў звярнуўся да перарванай гутаркі.Шамякін.
3. Накіраваць свае словы, просьбу і пад. каму‑, чаму‑н., адрасавацца да каго‑н. з якімі‑н. словамі, просьбай і пад. — Хто мае яшчэ пытанні? — звярнулася Ліда да студэнтаў.Карпюк.[Букрэй] горача прывітаў партызан і асабліва дзеда Талаша з першым баявым хрышчэннем і звярнуўся да іх з заклікам не кідаць так удала пачатай справы змагання з гвалтаўнікамі-акупантамі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зразаць. падрэзваць ножкамі, машынкай (валасы, шэрсць і пад.). Стрыгчы шэрсць. Стрыгчы бараду. □ Летам гаспадар прыбірае валасы пад капялюш, а зімою стрыжэ коратка.Бажко.// Зразаць, падразаць каму‑н. валасы, шэрсць. У школе ёсць машынка. На школьным дварэ ў часе перапынку стрыжэ настаўнік сваіх маленькіх вучняў.Колас.Проста дзівы творыць электрычнасць: нават кароў доіць і авечак стрыжэ...Якімовіч.// Падразаць, караціць траву, галінкі і пад. У старажытным парку ўлетку стрыгуць газоны.Грачанікаў.//Спец. Падразаць, падраўноўваць ворс на тканіне. Стрыгчы бобрык.
2. Падразаць валасы якім‑н. спосабам; стрыгчыся. Стрыгчы валасы пад бокс.
•••
Стрыгчы вачамі — наглядваць на каго‑н., кідаць позіркі на каго‑н. Сват Рыгорка стрыг вачамі, стараючыся непрыкметна кінуць позіркі на маладуху, улавіць яе настрой.Дуброўскі.
Стрыгчы купоны — жыць на рэнту, на працэнты з каштоўных папер.
Стрыгчы ўсіх пад адзін грэбень — раўняць усіх у якіх‑н. адносінах, падганяць пад адно.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хіста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.каго-што. Прыводзіць у хістальны рух; ківаць з боку ў бок. Парывісты моцны вецер хістаў і згінаў вяршаліны дрэў, шкуматаў густую лістоту.Бяганская.Хістае вецер спелае палессе, І хваля хвалю гоніць — не кране.Тарас.//безас.Кідаць з боку ў бок (пры хваробе, стомленасці і пад.). Ад стомы яе [Надзю] хістала, шумела ў галаве, натруджаныя пальцы зводзіла сутарга.Бураўкін.Ледзь дачакалася [Ніна] раніцы. Трэба ісці на работу, а галава як волавам налітая, хістае ў бакі.Лобан.// Ківаючы, рабіць хісткім; расхістваць. Маладая дужая рука хістала крыж.Пташнікаў.
2.чым. Рабіць хістальныя рухі чым‑н. На голых, спаленых дзялянках Хвоі хістаюць задымленым веццем.Куляшоў.Бор наш сумнай хістаў галавой.Броўка.
3.перан.; што. Рабіць няўстойлівым; падрываць. Хістаць аўтарытэт. □ Моладзь несла вялікія страты заўжды — Ад асілкаў з далёкіх паданняў, былін, Што мячом і шчытом нашых продкаў былі, Да паўстанцаў, што трон самаўладдзя хісталі І свой лёс — на падбрэхічаў лёс не змянялі.Грачанікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)