кі́даць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. кінуць.

2. што. Складаць у стог (сена, салому).

К. стог.

Кідаць грошы на вецер — неашчадна расходаваць, дарэмна траціць.

|| наз. кіда́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кі́даць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кі́даю кі́даем
2-я ас. кі́даеш кі́даеце
3-я ас. кі́дае кі́даюць
Прошлы час
м. кі́даў кі́далі
ж. кі́дала
н. кі́дала
Загадны лад
2-я ас. кі́дай кі́дайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кі́даючы

Іншыя варыянты: кіда́ць.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кіда́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кіда́ю кіда́ем
2-я ас. кіда́еш кіда́еце
3-я ас. кіда́е кіда́юць
Прошлы час
м. кіда́ў кіда́лі
ж. кіда́ла
н. кіда́ла
Загадны лад
2-я ас. кіда́й кіда́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кіда́ючы

Іншыя варыянты: кі́даць.

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кі́даць несов.

1. (камень, палку и т.п.) броса́ть, кида́ть; (с силой — ещё) мета́ть; швыря́ть; запуска́ть, пуска́ть;

2. (направлять подкрепление, средства) броса́ть;

3. перен. (свет, тень и т. п) броса́ть, отбра́сывать;

4. (оставлять, переставать заниматься) кида́ть, броса́ть;

5. (покидать, оставлять) кида́ть, броса́ть;

6. (прекращать) броса́ть, оставля́ть;

7. безл. броса́ть;

8. (приводить в тяжёлое состояние) поверга́ть;

9. перен. (произносить) броса́ть (сло́во);

1-9 см. кі́нуць 1-9;

10. (в бёрдо) кида́ть;

11. (стог) мета́ть;

к. гро́шы на ве́цер — броса́ть де́ньги на ве́тер;

к. каме́ньчыкі ў агаро́д — (чый) броса́ть ка́мешки в огоро́д (чей);

к. сло́вы на ве́цер — броса́ть слова́ на ве́тер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Тое, што і кідаць (у 1, 2, 7 і 8 знач.).

кіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак., каго-што.

1. Штуршком прымушаць ляцець, падаць тое, што знаходзіцца ў руцэ (у руках). Яўхім абіраў бульбу і кідаў у драўлянае вядзерца з вадою. Пестрак. Бумажкоў ляжаў на мокрай [за]балочанай зямлі і кідаў бутэльку за бутэлькай. Чорны. // Нядбайна класці, шпурляць што‑н. Кідаць рэчы дзе папала. // Моцна хістаць, гайдаць; падкідваць. Хвалі пачалі кідаць лодку ва ўсе бакі. Маўр. / у безас. ужыв. Карэнні дрэў густа траплялі .. [дарогу], і воз кідала з боку на бок. Чарнышэвіч. // Разносіць, распаўсюджваць. Вецер кідаў агонь далёка. Чорны.

2. Складаць сена, салому (у стог). Кідаць стог.

3. Хутка перамяшчаць, накіроўваць, пасылаць куды‑н. Кідаць на выкананне задання. □ Гітлераўскае камандаванне кідала ў бой падраздзяленне за падраздзяленнем. Гурскі. // Рассейваць, распаўсюджваць што‑н. на каго‑, што‑н. (пра святло і цень). Майскае сонца высока стаяла ў ясным небе, кідала на зямлю снапы гарачых прамянёў. Колас. Агонь з печы кідаў на яе твар трапяткое святло, і маці ад гэтага здавалася нейкай пастарэлай і няшчаснай. Хомчанка. // (у спалучэнні са словамі «погляд», «позірк»). Наглядаць. Люба.. пільна вяла нітку і часамі кідала нясмелыя позіркі ў бок бацькі і Андрэя. Пестрак.

4. Адмаўляцца ад чаго‑н. як непатрэбнага; выкідаць. У жыта кідалі паклажу мы — Усяго з сабою не забраць. Панчанка. // Ісці ад каго‑, чаго‑н.; пакідаць. Не кідай ты, любы мой, Мяне сінявокую. Русак. // Пераставаць рабіць што‑н., займацца чым‑н. Кідаць работу. Кідаць вучобу. □ Аксана ніколі не кідала справы, не давёўшы яе да канца. Васілевіч.

5. Пакідаць у якім‑н. стане, становішчы. Кідаць фортку адчыненай. □ Андрэй падумаў, што дачка кідае хату адну, незамкнёную: ад гэтага замка ў іх не было ключа. Пташнікаў.

6. перан. Гаварыць, выказваць што‑н. рэзка, нечакана; звяртацца да каго‑н. Нават у самыя цяжкія хвіліны, ведаючы сваю асуджанасць на смерць, Бандароўна кідае ў вочы пану словы праўды. Шкраба.

7. безас. у што. Раптоўна, знянацку ахопліваць. Кідаць у дрыжыкі. Кідаць у гарачку.

8. Працягваць ніткі праз бёрда. Кідаць у бёрда.

•••

Кідаць грошы на вецер — дарэмна траціць, неашчадна расходаваць.

Кідаць каменем у каго — асуджаць, абвінавачваць, ганьбіць каго‑н.

Кідаць каменьчыкі ў агарод чый — рабіць намёкі, заўвагі ў чый‑н. адрас, адзываючыся пра яго неадабральна.

Кідаць пальчатку каму — выклікаць на дуэль, уступаць у барацьбу з кім‑н.

Кідаць святло на што — раскрываць што‑н., рабіць зразумелым.

Кідаць (пускаць) словы на вецер — гаварыць упустую, дарэмна.

Кідаць цень на каго-што — выстаўляць каго‑, што‑н. у непрыглядным святле; ачарняць, ганьбіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кіда́цькідаць, пакідаць’ (Нас., Яруш., Касп., Ян., ТС), ’садзіць (бульбу)’ (Ян., Шат.), ’складаць стог’ (Выг., Маш., КЭС, лаг.), ’пакідаць на гадоўлю’ (Жд. 2). Укр. кидати, рус. кидать ’тс’, ст.-слав. искыдати ’выкідваць’, балг. кидамкідаць’, кина ’рваць’, серб.-харв. ки̏дати ’рваць, чысціць’, славен. kidati ’выкідваць, ачышчаць’, польск. kidaćкідаць’ (польск. kidać мае яшчэ значэнне ’капаць, пра густую вадкасць’), чэш. kydatiкідаць (гной)’, славац. kydať ’тс’, в.-луж. kidać ’высыпаць, выліваць, раскідаць (гной)’, н.-луж. kidaś ’тс’. Бліжэйшыя індаеўрапейскія паралелі: ст.-ісл. skiótaкідаць, страляць’, ст.-англ. scēotan ’тс’, ст.-в.-ням. sciozanкідаць; страляць; хутка рухаць’. Гэта супастаўленне дазваляе аднавіць і.-е. *(s)keu̯d‑. Прасл. kydati — ітэратыў ад *kud‑. Аднак супраць гэтай рэканструкцыі іншыя паралелі: літ. šáuti ’страляць; штурхаць; хутка рухаць’, лат. saũt ’хутка рухаць у вызначаным напрамку’, saut ’страляць’, літ. šáudyti ’страляць (шматразовае дзеянне)’, šaudỹkle ’страла’. Супастаўленне дзвюх лексічных груп сведчыць аб іх роднаснасці, але тады мы павінны вызначыць два варыянты архетыпа: *(s)keu̯d‑ і *(s)k̑eu̯, якія, аднак, можна аб’яднаць у *(s)k̑eu̯(d), дзе d‑, магчыма, суфікс асновы цяперашняга часу, якая замяніла старую атэматычную аснову. У гэтым выпадку наглядаецца рэгулярная рэфлексацыя індаеўрапейскага пачатку *(s)k̑ як (s)k або (Мартынаў, Слав. акком., 156). Параўн. Покарны, 955–956; Фасмер, 2, 230; Слаўскі, 2, 137; ЕСУМ, 2, 429–430.

Кідаць ’уводзіць аснову ў бёрда’ (Нар. сл.), кідаць у бёрда ’працягваць у бёрда ніткі асновы’ (Жыв. сл.), кідаць у ніт ’працягваць праз ніт ніткі асновы’ (Жыв. сл., КЭС, лаг.). Гл. кі́даць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кі́нуць, -ну, -неш, -не; кінь; -нуты; зак.

1. каго-што і чым. Штуршком рукі (рук) прымусіць што-н. ляцець (упасці).

К. камень.

К. снежкай у каго-н.

2. што. Тое, што і выкінуць (у 1 знач.).

3. перан., каго-што. Хутка перамясціць, накіраваць, паслаць куды-н.

К. атрад на выкананне задання.

4. Зірнуць, хутка паглядзець (у спалучэнні са словамі «погляд», «позірк»).

К. позірк на каго-, што-н.

5. Сказаць, выказаць што-н. рэзка, нечакана; звярнуцца да каго-н.

К. кпіну.

К. заўвагу.

6. каго-што і інф. Пайсці ад каго-, чаго-н.; пакінуць.

Кажуць, ён кінуў жонку.

7. Перастаць рабіць што-н., займацца чым-н.

К. курыць.

К. вучобу.

8. што. Працягнуць ніткі праз бёрда (спец.).

К. у бёрда.

9. безас., каго-што ў што. Ахапіць, працяць чым-н.

К. у гарачку.

К. у сон.

10. заг. кінь(це), таксама з інф. Ужыв. ў знач. спыні(це), не трэба, хопіць (разм.).

Кіньце спрачацца!

|| незак. кі́даць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. кіда́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бліск, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Успышка святла.

Б. маланкі.

2. Хуткі позірк.

Кідаць злосныя бліскі ў чый-небудзь бок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

броса́ть несов., в разн. знач. кі́даць;

броса́ть ка́мень кі́даць ка́мень;

броса́ть я́корь кі́даць я́кар;

маши́ну броса́ло во все сто́роны машы́ну кі́дала ва ўсе бакі́;

броса́ть оде́жду кі́даць адзе́нне;

броса́ть друзе́й кі́даць сябро́ў;

броса́ть кури́ть кі́даць куры́ць;

меня́ броса́ло в пот мяне́ кі́дала ў пот;

броса́ть жре́бий кі́даць жэ́рабя;

броса́ть ору́жие кі́даць збро́ю;

броса́ть тень на (кого, что) кі́даць цень на (каго, што);

броса́ть слова́ на ве́тер кі́даць сло́вы на ве́цер;

броса́ть ка́мешки в (чей) огоро́д кі́даць каме́ньчыкі ў (чый) агаро́д;

броса́ть де́ньги на ве́тер кі́даць (пуска́ць) гро́шы на ве́цер;

броса́ть на произво́л судьбы́ кі́даць (пакіда́ць) на во́лю лёсу;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пусціць.

•••

Пускаць словы на вецер — тое, што і кідаць словы на вецер (гл. кідаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)