4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), што. Зрабіць цвёрдым (пра дзеянне холаду; разм.).
Марозік хапіў зямлю.
5. Пераступіць межы ў разважаннях, выказваннях і пад. (разм.).
Во куды хапіў!
6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што. Раптоўна і моцна забалець (разм.).
Жывот хапіў.
7.безас., чаго. Быць дастатковым.
Яды хапіла ўсім.
8.хо́піць, з інф. або без дап. Дастаткова, даволі (разм.).
Х. спаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лаўр (род. ла́ўра, (о древесине исобир.) ла́ўру) м. лавр;
◊ пажына́ць ла́ўры — пожина́ть ла́вры;
спачыва́ць на ла́ўрах — почива́ть на ла́врах;
ла́ўры (чые) спаць не даю́ць — ла́вры (чьи) спать не даю́т;
уве́нчаны ла́ўрамі — уве́нчанный ла́врами
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Апушы́ць1 ’падвергнуць уздзеянню трунка’: «Мяне піва апушыла» (Федар., 6, 21); магчыма, сюды ж апаха́ць ’дрыхнуць’ (Грыг.; У Грыгаровіча сустракаецца замена у на а, о). Рус.дыял.пухнуць ’дрыхнуць’, польск.puszyć (галаву трункам) (Тувім, Słownik). Няясна. Магчыма, значэнне ’спаць’ узнікла ў выніку пераносу гукапераймальнага пухкаць ’дыхаць’ (параўн. балг.пу́хам дышу’), а магчыма, такое значэнне звязана з ацёкамі, апуханнем у выніку сну. Гл. пушыць.
Апу́шыць2, опу́шываты ’сядзець на вуллі’ — дзеянне, звязанае з раеннем пчол (Анох.). Славен.pušiti рыхтавацца да раення’. Няясна. Магчыма, звязана з апушыць1. Гл. пушыць, пух.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спако́й ‘супакой, супакаенне’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Федар. 4, Сл. ПЗБ), споко́й ‘тс’ (ТС), спако́йны ‘ціхі, мірны’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Ласт., Сл. ПЗБ), споко́йны ‘тс’ (ТС). Укр.спо́кій, польск.spokój, в.-луж.spokoj. Дэрыват з прыстаўкай с‑ ад прасл.*pokojь ‘мір, цішыня’ (Борысь, 569). *Pokojь звязаны з прасл.*počiti, параўн. рус.почи́ть ‘памерці’, почива́ть ‘спаць’, ст.-слав.почити ‘адпачыць’, славен.počíti і г. д. Гл. Фасмер, 3, 305; 347; Махэк₂, 468. Параўн. меркаванні Кохмана (Stosunki, 24), Віткоўскага (Słownik, 177) пра запазычанне з польскай, што патрабуе гістарычнай аргументацыі. Параўн. адпачынак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
rest2[rest]v.
1. адпачыва́ць; спаць
2. дава́ць адпачы́нак (у розных знач.);
The matter cannot rest there. Гэтую справу нельга так пакінуць.
3. (on/upon) апіра́цца (на што-н.);
Rest your hand on my shoulder. Трымайся за маё плячо.
♦
rest assured (that…)fml быць упэ́ўненым, што…
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Rátte
f -, -n пацу́к;
wie éine ~ schláfen* спаць як пшані́цу прада́ўшы;
er schwimmt wie éine ~ ён пла́вае як ры́ба
◊ éine ~ im Kopf háben разм. з’е́хаць з глу́зду
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Cicatrix conscientiae pro vulnere est (Publilius)
Раны сумлення не загойваюцца.
Раны совести не заживают.
бел. Нячыстае сумленне спаць не дае. 3 совесці бруду не змыеш.
рус. Совесть не волк, а ест поедом. Совесть без зубов, а гложет/грызёт. Совесть не сосед: от неё не уйдёшь. Совесть с молоточком: и постукивает и послушивает. Злая совесть стоит палача. Нечистая совесть спать не даёт.
фр. Plaies de la conscience ne guérissent pas (Раны совести не заживают).
англ. A guilty conscience is a self-accuser (Нечистая совесть сама себе обвинитель).
нем. Ein böses Gewissen hat Wolfzähne (У злой совести волчьи зубы). Bös’ Gewissen, böser Gast, weder Ruhe, weder Rast (Злая совесть ‒ злой гость, ни покоя, ни отдыха).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
пафарсі́ць, ‑ршу, ‑рсіш, ‑рсіць; зак.
Фарсіць некаторы час. [Тамаш:] — Чаму яна босая ходзіць?.. Каб чаравік[аў] у гразь не запэцкаць. А падыдзе пад мястэчка.., абуе чаравікі і пафарсіць па мястэчку.Чорны.// Пахваліцца, выстаўляючы што‑н. напаказ. Пан Вашамірскі захацеў пафарсіць перад госцем, ляснуў па баках жарабца канчуком і панёсся, як вецер.Бядуля.Учора было позна, і Кастусь не паспеў нагуляцца з ёю і пафарсіць, і маці адабрала планшэтку і схавала ў куфар, а яго пратурыла спаць.Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэмаго́гія, ‑і, ж.
Падман шырокіх народных мас прываблівымі, але лжывымі абяцаннямі і лозунгамі; беспрынцыпнае палітыканства. Салдаты супакоіліся, а потым некаторыя з іх самі пачалі выступаць, заклікаючы ўсіх не паддавацца правакацыйнай дэмагогіі.«Полымя».Сцверджанні аб роўнасці палітычных правоў усіх шляхціцаў незалежна ад іх маёмаснага становішча .. — проста дэмагогія і прапаганда.«Полымя».//Разм. Пра ўсякую пустую беспрадметную гаворку, прамову і пад. — Віктар, не разводзь дэмагогіі, — просіць Веньямін. — Пара спаць, гадзіна ночы. Тое, што скажаш, прыкладна вядома.Навуменка.
[Грэч. dēmagōgía.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
драма́ць, драмлю, дрэмлеш, дрэмле; незак.
Быць у паўсонным стане, нямоцна спаць. І тут Ігнась заўважае, што бацька прытуліўся плячамі да палукаша і дрэмле, і галава яго, як нежывая, ківаецца ва ўсе бакі.Чарнышэвіч.Абапёршыся локцямі на стол, .. [Сяргей], здавалася, пачаў драмаць.Шахавец./уперан. Быць у стане спакою, бяздзейнасці, нерухомасці. Ціха драмала Палессе пад цёплым дыханнем сонца.Лынькоў.Гарадок драмаў у млявай цішыні, не паказваючы адзнак чаго-небудзь жывога.Ракітны.
•••
Не драмаць — дзейнічаць, праяўляць і актыўнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)