супако́іцца, ‑коюся, ‑коішся, ‑коіцца; зак.

1. Стаць спакойным, перастаць хвалявацца. Амаль што да самага рання я не мог супакоіцца пасля атакі. Барашка. Андрэй пачуў, што супакоіўся — радзей стала стукаць у грудзях, — і прыціснуў да пляча прыклад. Пташнікаў. І ты [мой родны] супакоішся, можа, заснеш на світанні, А заўтра ўспомніш, што хваляваўся дарма... Тарас. // Перастаць шумець, размаўляць, пачаць весці сябе ціха. Ноччу, калі заснуць таварышы і супакояцца за сцяной гаспадары, да .. [Ігнася] прыбягалі мары. Чарнышэвіч.

2. Стаць пакорным, уціхамірыцца. Невясёлае жыццё настала для хуліганаў, п’яніц, абібокаў. Прысмірэлі яны, супакоіліся. Дадзіёмаў.

3. Аслабіць праяўленне чаго‑н., стаць менш моцным; сціхнуць. Кашаль супакоіўся. □ Падвечар бамбёжка супакоілася, ніхто больш .. [хлопцаў] не трывожыў. Якімовіч. [Андрэй:] — Палова, пэўна, уцячэ дамоў, каб перачакаць, пакуль усё супакоіцца. Машара. // Аслабіцца або прыглушыцца (пра пачуцці). Залатыя сны ім [людзям] Няхай рояцца; Няхай жаль на душы супакоіцца. Купала.

4. Прыйсці ў стан спакою, нерухомасці; спыніць рух. Нарэшце, човен супакоіўся; на дне яго плюхалася вада. Маўр. Гадзіны праз дзве возера крыху супакоілася. В. Вольскі.

5. Задаволіцца дасягнутым, зробленым. Хоць і сенат не прызнаў сялянскага права, але Аксён не хоча супакоіцца на гэтым. У яго ёсць яшчэ думка — падаць прашэнне цару. Колас.

6. Памерці. Пасіянарыя, бывай!.. Я мушу цвёрда смерць сустрэць. Любіў жыццё, свабоду я Душой сваёй агністай... — І супакоіўся баец!.. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аI союз

1. (противительный) а; (но) але; (да) ды;

на горе́ дом, а под горо́й руче́й на гары́ дом, а пад гаро́й руча́й;

хоть уже́ о́сень, а дни стоя́т тёплые хаця́ ўжо во́сень, а дні стая́ць цёплыя;

2. (усилительный) а, ды;

отку́да вы пришли́? — А отту́да, отку́да и вы адку́ль вы прыйшлі́? — А (ды) адту́ль, адку́ль і вы;

3. (присоединительный) а;

что вы сего́дня де́лаете? А за́втра? А послеза́втра? што вы сяго́ння ро́біце? А за́ўтра? А пасляза́ўтра?;

а то а то;

спеши́, а то опозда́ешь спяша́йся, а то спо́знішся;

а и́менно а і́менна, а менаві́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

content

I [ˈkɑ:ntent]

n., often contents

1) зьмест -у m.; зьме́сьціва n.

the contents of a room — зьме́сьціва пако́ю

content of a book — зьмест кні́гі

table of contents — зьмест (кні́гі, ча́сапісу)

2) ёмістасьць f. (пасу́дзіны), умяшча́льнасьць f.; аб’ём -у m.

3) ко́лькасьць, ная́ўнасьць f.

Cottage cheese has a high protein content — Тваро́г ма́е вялі́кую ко́лькасьць бялко́ў

4) сэнс, зьмест -у m.

the content of a speech — зьмест прамо́вы

II [kənˈtent]

1.

v.t.

задавальня́ць

Nothing contents him — Нішто́ яго́ не задавальня́е

to content oneself — задаво́ліцца

2.

adj.

1) задаво́лены

2) зго́дны; гато́вы

Will you be content to wait until tomorrow? — Ці вы зго́дны пачака́ць да за́ўтра?

3.

n.

1) задавальне́ньне n., задаво́ленасьць f.

2) Brit. го́лас “за” ў пала́це ло́рдаў

- one's heart’s content

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

со́нца, ‑а, н.

1. Цэнтральнае нябеснае цела Сонечнай сістэмы, якое з’яўляецца гіганцкім вогненным шарам, што вылучае святло і цяпло. Вярчэнне Зямлі вакол Сонца. □ Сонца падымалася неяк марудна, раса ападала паволі. Колас. Вызначаючы кароткі начны шлях.. летняга сонца, на поўначы святлела паласа .. зары. Брыль. Стала душна, як толькі ўзышло сонца. Самуйлёнак.

2. Святло, цяпло, якое вылучаецца гэтым свяцілам. Загараць на сонцы. Сушыць на сонцы. □ Уся вуліца была заліта першым сонцам. Чорны. Маёр.. з асалодай падстаўляе сонцу мускулістыя рукі і грудзі. Брыль. Прыжмурыўшыся ад яркага паўдзённага сонца, Васіль зірнуў на неба. Якімовіч. // Пра сонечнае надвор’е. Заўтра будзе сонца і вецер. Бядуля.

3. перан. Пра што‑н., што з’яўляецца крыніцай жыцця, шчасця каго‑, чаго‑н. Сонца свабоды заззяла Краю лясоў і балот. А. Александровіч. Украіна і Беларусь, як і ўсе рэспублікі Савецкага Саюза, расквітнелі пад сонцам новага жыцця, народжанага рэвалюцыяй. Бярозкін. // Пра таго, хто з’яўляецца прадметам пакланення, захаплення. І ўжо з Сімбірска крочыў чалавек Насустрач сонцу, каб ярчэй заззяла. І сам ён сонцам стаў для нас навек, Нам імя Ленін Самым родным стала. Прыходзька.

4. Цэнтральная планета іншых планетных сістэм.

5. Пэўны пакрой спадніцы.

6. Гімнастычнае практыкаванне на турніку.

•••

Да сонца, з сонцам (устаць, падняцца і пад.) — да ўсходу сонца, да святла; вельмі рана.

Месца пад сонцам гл. месца.

Па сонцы — арыентуючыся на сонца, вызначаючы шлях па месцазнаходжанню сонца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штуршо́к, ‑шка, м.

1. Кароткі, рэзкі дотык ці ўдар рухам ад сябе. Старшыня рэдкалегіі насценгазеты атрымаў ад суседа лёгкі штуршок у бок. Бядуля. Васіль моцным штуршком адапхнуў ад сябе Антося і прыўзняўся на левы локаць. Кулакоўскі. // звычайна мн. (штуршкі́, ‑оў). Біццё сэрца, пульсацыя крыві. Кроў штуршкамі біла ў скроні, туманіла свядомасць. Карпаў. Заўтра ўстану і прыбягу сюды, — вырашыў Алежка і адразу адчуў, як гарачымі штуршкамі забілася сэрца, як забегалі па спіне халодныя дрыжыкі: весела і страшна стала яму. Вышынскі. // Рэзкае хістанне ў выніку ўдару, рыўка і пад. Падземныя штуршкі. □ Глухія штуршкі раз-пораз устрасаюць карабель. «Звязда». Ад рэзкага штуршка паляцяць з лавак пасажыры і чамаданы, не ўтрымаецца і жонка з дзіцем... Не, нельга спыняць састава! Васілёнак.

2. Рэзкі рух, якім адпіхваюцца ад чаго‑н. Штуршок ад трампліна. Штуршок ад берага. // Рэзкі рух уперад або ўгору; рывок. Андрэйка робіць моцны штуршок наперад, размахвае рукамі і то правым, то левым плячом сячэ цемру, і яна, як вада, расступаецца. Кавалёў.

3. Спец. Асобнае практыкаванне ў штурханні спартыўнага снарада. Па класічнаму трохбор’ю.. [Хальфін] набраў 305 кілаграмаў і ўстанавіў 2 рэкорды Беларусі — у рыўку дзвюма рукамі — 94,5 кілаграма і ў штуршку — 122,5 кілаграма. «Маладосць».

4. перан. Знешняе або ўнутранае пабуджэнне, што паскарае ці ўзмацняе якое‑н. дзеянне, служыць стымулам для развіцця чаго‑н. — А голад у дзевяностых гадах — .. быў штуршком да рэвалюцыйнага руху? — акрылілася Ліба. Гартны. Уздым патрыятычнай свядомасці беларускага народа.. даў моцны штуршок развіццю.. літаратуры. Барысенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

versgen

1. vt

1) адмаўля́ць (у чым-н.);

j-m den Wunsch ~ адмо́віцца вы́канаць чыё-н. жада́нне

2) пазбаўля́ць, не дава́ць (чаго-н.);

j-m die Gelgenheit ~ пазба́віць каго́-н. магчы́масці;

das bleibt ihm versgt гэ́та яму́ не да́дзена

3) абяца́ць (танец, руку і г.д.);

ich bin für mrgen schon versgt мяне́ на за́ўтра ўжо́ запрасі́лі

2. vi

1) адмаўля́ць, адмаўля́цца служы́ць (пра сілы і г.д.);

der Mtor versgte мато́р адказа́ў

2) быць няздо́льным, не спраўля́цца;

vor der ufgabe ~ не спра́віцца з зада́чай

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КУЛЯШО́Ў (Аркадзь Аляксандравіч) (6.2.1914, в. Саматэвічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 4.2.1978),

бел. паэт. Нар. паэт Беларусі (1968). Засл. работнік культ. Украіны (1973). Вучыўся ў Бел. вышэйшым пед. ін-це (1931—33). Працаваў у газ. «Чырвоная змена», на Бел. радыё (1934—36), літ. кансультантам пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі (1936—37). У 1941—43 у армейскай газ. «Знамя Советов», потым у БШПР. У 1945—46 рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва», у 1958—67 нач. сцэнарнага аддзела, гал. рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». Друкаваўся з 1926. Першыя зб-кі «Росквіт зямлі» (1930), «Па песню, па сонца!..» і «Медзі дождж» (1932) апявалі новую рэчаіснасць, выяўлялі (часам рытарычна) юначую захопленасць жыццём, сац. перспектывамі. Паэмы «Крыўда» (1931), «Аманал» (1932), «Гарбун» (1934) выявілі пошукі новых сродкаў адлюстравання ў паэт. эпасе мінулага і сучаснасці, хоць не пазбаўлены фармаліст. перакосаў і штучнасці. У нізцы вершаў «Сонечнае заўтра» (1931) — узбагачэнне лірызму, спалучэнне ўзнёсласці з жывымі малюнкамі жыцця. Паэма «У зялёнай дуброве» (1938) узнаўляла ў нар.-песенным ключы атмасферу згуртаванасці і таварыскасці людзей. У паэмах «Баранаў Васіль» (1937), «Хлопцы апошняй вайны» (1940), цыкле «Юнацкі свет» (1939—40) глыбокі роздум пра лёс маладога пакалення, якое ўвайшло ў жыццё ў 1930-я г., пафас патрыятызму і інтэрнацыяналізму, узмацненне гераічнага пачатку, тэмы міру і бяспекі Радзімы. Барацьбе народа супраць ням.-фаш. захопнікаў прысвечана паэма «Сцяг брыгады» (нап. 1942; Дзярж. прэмія СССР 1946). Прасякнутая верай у перамогу, насычаная драм. падзеямі пач. перыяду вайны, сурова велічная ў паказе абставін, яна стала адным з буйнейшых дасягненняў паэзіі таго часу. Вершы ваен. гадоў («Ліст з палону», «Над брацкай магілай», «Камсамольскі білет» і інш.), паэмы «Прыгоды цымбал» і «Дом № 24» (абедзве нап. 1944) паказваюць духоўны свет людзей у ваен. выпрабаваннях, раскрываюць моц нар. духу, іх жыццетрываласць і непераможнасць. У пасляваен. лірыцы мацнеюць публіцыст. матывы (верш «Слова да Аб’яднаных Нацый»). У паэмах «Новае рэчышча» (1948; Дзярж. прэмія СССР 1949), «Толькі ўперад» (1950) адлюстравана мірная стваральная праца, падсумоўваецца вопыт пакалення паэта. Гісторыка-рэв. паэма «Грозная пушча» (1955) пра барацьбу працоўных Зах. Беларусі. Зб. «Новая кніга» (у пер. на рус. мову, 1964) выявіў узбагачэнне і ўскладненне свету сучасніка, якому ўласціва ўсё больш шырокае і поўнае далучэнне да навук.-тэхн. уяўленняў, адчуванне асабістай адказнасці за лёс чалавецтва. У зб-ках «Сасна і бяроза» (1970), «Хуткасць» (1976), паэмах «Цунамі» (1968) і «Далёка да акіяна» (1970—71) складаныя калізіі часу атрымалі лірыка-філас. вытлумачэнне; асабісты лёс героя ўпісваецца ў гіст. шлях грамадства, пачуцці паэта набываюць маштаб і значнасць як якасці светаўспрымання сучасніка, які ўсведамляе сваё месца ў свеце. Паэма «Варшаўскі шлях» (1973, прысвечана А.​Твардоўскаму), напісаная ў форме трагедыйна-лірычнага маналога, сцвярджае ідэю адказнасці паэта перад грамадствам, выяўляе сувязь маральных і грамадзянскіх асноў асобы з усімі духоўнымі і творчымі пачаткамі жыцця. Раскрываючы праз прызму агульначалавечых праблем драматызм і складанасць свайго часу, паэзія К. паўстае як цэласны маналог-роздум пра месца чалавека ў грамадстве, пра абавязак мастака, сутнасць паэзіі; узбуйненае абагульненае лірычнае перажыванне не траціць пры гэтым адзнак асабістасці, разгортваецца як індывід. духоўны, творчы пошук. Драм. паэма «Хамуціус» (1975) — пра лёс і подзвіг К.​Каліноўскага, паказ духоўнага і маральнага росту асобы ў змаганні за шчасце народа. Стыль К. вызначаецца рамантычнай адухоўленасцю, разгорнутай метафарычнасцю, багаццем вобразна-асацыятыўных сувязей. Паводле матываў паэмы «Песня аб разведчыках» («Песня аб слаўным паходзе», нап. 1935—51) у 1967 створана тэлеопера «Ранак» (муз. Г.​Вагнера). К. — сааўтар сцэнарыяў фільмаў «Чырвонае лісце» (1958, з А.​Кучарам) і «Першыя выпрабаванні» (паводле матываў трылогіі «На ростанях» Я.​Коласа, 2 серыі, 1960—61, з М.​Лужаніным). Выступаў з літ.-крытычнымі артыкуламі. На бел. мову пераклаў «Яўгенія Анегіна», паэму «Цыганы», асобныя творы А.​Пушкіна, Т.​Шаўчэнкі, У.​Маякоўскага, С.​Ясеніна, А.​Твардоўскага, М.​Ісакоўскага, А.​Пракоф’ева, А.​Малышкі, М.​Рыльскага, М.​Нагнібеды, К.​Куліева і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1968. Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.​Купалы 1970 за пераклады вершаў і паэм М.​Лермантава, «Энеіды» І.​Катлярэўскага, «Спеву аб Гаяваце» Г.​Лангфела. Імя паэта прысвоена Магілёўскаму ун-ту, школам у Мінску і Саматэвічах, у Мінску, на доме, дзе ён жыў, мемарыяльная дошка. У 1979 устаноўлена літ. прэмія імя К. Саюза пісьменнікаў Беларусі. У Саматэвічах створаны літ. музей К.

Тв.:

Зб. тв. Т. 1—4. Мн., 1966—67;

Зб. тв. Т. 1—5. Мн., 1974—77.

Літ.:

Грынчык М. Аркадзь Куляшоў. Мн., 1964;

Бярозкін Р. Аркадзь Куляшоў. Мн., 1978;

Твардовский А. Аркадий Кулешов: Поэма «Знамя бригады»: Зрелость таланта // Собр. соч. М., 1980. Т. 5;

Бечык В. Шлях да акіяна. Мн., 1981;

Кенька М.П. Майстэрства Аркадзя Куляшова-перакладчыка. Мн., 1983;

Куляшова В.А. З радаводу Аркадзя Куляшова // Роднае слова. 1996. № 1—2, 4—5, 7.

В.​Л.​Бечык.

А.А.Куляшоў.

т. 9, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

i

I

1. і, ды;

ty i ja — ты і я;

i dziś, i jutro — і сёння, і заўтра;

i tak dalej (itd.) — і гэтак далей (і г.д.);

i tym podobnie (itp.) — і да таго падобнае (і да т.п.);

2. таксама; гэтаксама;

i on się dowie — і ён таксама даведаецца

II

i {, ii}

ах, а, эх;

i! co ty tam wiesz! — ах (а)! што ты ў гэтым разумееш!;

ii, co tu gadać! — эх! што тут гаварыць (казаць)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

przyjść

przy|jść

зак.

1. прыйсці;

~jdę jutro — я прыйду заўтра;

~szedł czas — прыйшла пара, прыйшоў час;

2. дайсці;

jakby ~szło co do czego — калі б што да чаго дайшло;

~jść do wniosku — прыйсці да высновы;

~jść do grosza — узбіцца на капейку; нажыць грошай;

~jść do słowa — атрымаць слова;

~jść do rozumu — узяцца за розум;

~jść do zdrowia — ачуняць, паправіцца;

~szło mi do głowy ... — мне прыйшло ў галаву...;

co ci z tego ~jdzie? — якая табе з гэтага будзе карысць?

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

так.

1. прысл. Такім чынам, а не інакш.

Так трэба рабіць.

Ці так я сказаў?

2. прысл. У такім стане, выглядзе, становішчы і пад.; без дадатковых сродкаў, намаганняў і інш.

Мяса трэба есці з хлебам, а не так.

Мужчына нёс чамадан, а жанчына ішла так.

3. прысл. У такой ступені, да такой ступені, настолькі.

Гэта было так даўно, што ніхто не помніць.

Стала так цёмна, як ноччу.

4. прысл. Без асаблівай прычыны, без патрэбы або без пэўнай мэты, без сур’ёзнага намеру.

Ён прыйшоў не памагаць, а так паглядзець.

5. прысл. Правільна, дакладна, сапраўды.

Сумленны ён чалавек, гэта так.

6. часц. Ужыв. ў рэпліках пры адказе для выражэння сцвярджэння, згоды.

Верш вывучыў? — Так.

Ты любіш маляваць, любіш многа чытаць.

Так? — Так.

7. часц. Ужыв. ў рэпліцы-адказе з агульным значэннем неакрэсленасці.

Як жывеш? — Ды так.

8. часц. указ. Выкарыстоўваецца ў пачатку сказа для канкрэтызацыі, пацвярджэння раней выказанай думкі.

Так, цяжка табе будзе, пакуль прывыкнеш.

9. часц. узмацн. Выкарыстоўваецца для падкрэслівання большай выразнасці таго слова, пры якім яно стаіць.

А я так думаю, што ўсё гэта забудзецца.

10. часц. абмежавальная. Ужыв. для ўказання на прыблізную колькасць, меру чаго-н., час і пад.

Прайшлі так кіламетраў пяць.

Гадоў так праз дзесяць і не пазнаеш яго, як сустрэнеш.

11. часц. У спалучэнні з «і» ўказвае на характар дзеяння.

Яблык апетытны, так і хочацца ўкусіць.

12. злуч. У спалучэнні са злучнікам «як» выкарыстоўваецца для злучэння аднародных членаў сказа і сказаў з параўнальна-супастаўляльным адценнем.

Як дзеці, так і дарослыя любяць сваю родную мову.

За так — бясплатна, дарма.

І так далейужыв. ў канцы пералічэння чаго-н. і ўказвае, што пералічэнне можа працягвацца.

Не так каб (разм.) — не вельмі.

Не так каб цёпла было, але і не холадна.

Не так сабе — з нейкай мэтай, з пэўным намерам.

Так і так (разм.) — ужыв. замест пераказу, паўтарэння ўжо вядомага, пра што ўжо расказвалася.

Так сабе (разм.) — ні добра ні дрэнна, пасрэдна.

Цікавая кніжка? — Так сабе.

Так ці інакш (іначай) — ва ўсякім выпадку, як бы не склаліся абставіны.

Так ці інакш, я заўтра буду ў вас.

Хоць бы і так (разм.) — няма нічога асаблівага, дрэннага ў чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)