Таратэ́нты ’розныя асабістыя, уласныя справы’ (Нас.). Відаць, эўфемізм, аформлены экспрэсіўным суф. ‑энты на польскі лад, зыходнае, магчыма, *таратуты ад гукапераймання, параўн. укр. тарату́та ’выклічнік, што перадае стук пры таўчэнні ў ступе’, параўн. ЕСУМ, 5, 521. Параўн. таксама тарэмтанды, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́гла ’смерць’ (эўфемізм) (брэсц., Нар. лекс.), ’згуба, смерць; бяда, гора’ (ТС), параўн. таксама: нагла яго ведае (Сцяц.). Вынік семантычнай кандэнсацыі ўстойлівага спалучэння; нагла(я) смерць ’раптоўная, неспадзяваная смерць’ > нагла ’тс’, параўн. суфіксальнае ўтварэнне нагельніца ’тс’ (гл.) і спалучэнне нага́льная смерць: нагальная смерць бацькі (Гартны), гл. нагальны, наглы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашы́кацца экспр. ’напіцца (гарэлкі)’ (ТС). Паводле каментарыяў складальнікаў слоўніка, выключна «жаночае» слова, адпавядае «мужчынскаму» наклюкацца ’тс’ (там жа), што дае падставы бачыць у ім экспрэсіўнае ўтварэнне на базе гукапераймальнага шыкаць ’цвыркаць, шаптаць, выдаваць гук ш-ш-ш і г. д.© параўн. натыкацца ’нашаптацца’, хутчэй за ўсё вобразны эўфемізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надворак1 ’двор, падворак’ (Яруш.), ’двор каля хаты’ (БРС), ’прастора паміж хатай і гаспадарчымі пабудовамі’ (нясвіж., слуц., смілав., шчуч., Яшк.; гродз., астрав., дзятл., маст., лід., навагр., Сл. ПЗБ). Заходнебеларускі наватвор, відаць, у выніку кантамінацыі мясцовага надвор’е ’дворышча’ і падворак (< польск. podwórek, podwórko?).

Надворак2 ’стул’ (нясвіж., Сл. ПЗБ), ’панос’ (Сцяц.). Эўфемізм, да двор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́даць ’псаваць’ (Касп.), ’абнеслаўляць’ (Інстр. 3). Тыповы прастамоўны «займеннікавы» дзеяслоў з шырокай, звычайна адмоўнай ці непрыстойнай семантыкай (своеасаблівы эўфемізм), параўн. чэш. ondat, луж. wonozyć, wonoześ, славен. onegati, серб.-харв. о̏ндати, балг. онодя, онождам (таксама і нодя) ад прасл. *onъda, займеннікавага прыслоўя, што ўзыходзіць да *onъ, гл. ён (Махэк₂, 414; ESSJ SG, 2, 532).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́ша ’кіслае малако’ (Мат. Маг.). Няясна; магчыма, да наш (гл.), параўн. эўфемізм нашаннб (нашъ‑онъ‑нб) ’кал, дрэнь’ (Нас.); сувязь з рус. няша ’іл, рэдкая гразь; плесня, цвіль’, якое выводзяць з комі naša ’пена, асадак, гушча, іл’ (Фасмер, 3, 95), нягледзячы на значную фармальную і семантычную блізкасць, здаецца праблематычнай, перш за ўсё па лінгвагеаграфічных меркаваннях; па семантычных меркаваннях цяжка звязаць з літ. naša ’ўраджай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надво́р’е1 ’месца па-за жылымі пабудовамі; дворышча’ (Нас., Яшк., Федар.), параўн. укр. надвірʼя, рус. надворье, польск. nadworze, чэш. nádvoři — усё да надвор ’вонкі, не ў памяшканні’ (месца), гл. двор, надворак.

Надвор’е2 ’чыстае паветра, пагода’ (Нас.), ’надвор’е’ (Сл. ПЗБ, ТС), надворʼя ’надвор’е, пагода’ (Бяльк.), рус. надворье ’тс’. Да надвор ’вонкі, не ў памяшканні’ (стан паветра і інш.), гл. двор.

Надвор’е3 ’медыц. стул’ (ТС). Эўфемізм, да папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гайно́ ’бярлога, логава’ (БРС, Шат., Бяльк., Мат. Гом., 3, Шатал.); ’бярлог’ (Яшк., Касп., Грыг., Мядзв.), таксама ’гняздо’ (Мат. Гом., 3), га́йна ’логава, беспарадак’ (Янк. III). Укр. гайно́ ’гной, кал; падсцілка з саломы для жывёлы; бярлога; беспарадак’, рус. га́йно́ ’гняздо, логава звера; гняздо птушкі; сабачая будка, палатка; хлеў; падсцілка для свіней і да т. п’. Няма ў слоўніках Слаўскага і Фасмера. Рудніцкі (531) хоча бачыць тут эўфемізм для зыходнага слова *govьno. Няпэўна. Невядома, ці ёсць нейкая сувязь з чэш. hejno, славац. hajno, польск. дыял. gajno ’стада авечак, сагнаных разам’ (аб гэтых словах гл. Махэк₂, 164).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́сець ’хвароба, пошасць’ (ТС). Імаверна, першаснае посесць ці поседзь (у фанетычным запісе слова адбілася аглушэнне канцавога зычнага) ад посе́сці ’набыць’ (ТС), параўн. польск. posiadać ’мець пры сабе’, адсюль посесць / поседзь ’набытая хвароба’; падобным чынам славен. nahod ’хвароба’ ’тое, што найшло, з’явілася’. Тады да сесці, сядаць (гл.). Параўн. таксама славен. дыял. pošast — тое, што і nahod ’хвароба, запаленне, насмарк, катар’, аналагічна, як і пошасць, утворана ад *pošedti, таксама каш. pošedło ’зараза’ (Куркіна, Диал. структура, 171). Не выключана таксама, што гэта эўфемізм ад *sětь ’госць’, параўн. рус. посетить ’наведаць’, ст.-сл. посѣтити ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стаяро́с жарт. ‘высокі; той, што расце ўгару (расліна і інш.)’ (Варл.), стаеро́савы ‘тс’ (Растарг.), стаяро́савы (стояро́совый) ‘які рос стоячы (гаворыцца жартам)’ (Нас.). Параўн. рус. стоеро́совый жарт. ‘які расце стоячы (пра дрэва)’, стоеро́совый дура́к ‘дубіна, дурань’. Эўфемізм, выкарыстоўваецца як іранічны адказ на пытанне пра тое, што невядома таму, хто гаворыць, або ён не хоча называць; паводле Карскага (2–3, 90), утворана шляхам спалучэння дзеепрыслоўя цяп. часу ад стаяць (гл.) і імя (*рос?, гл. рост, расці). Па падобнай мадэлі ўтворана стаясёрка ‘кабат, кухвайка (кароткая або з кароткімі рукавамі)’ (полац., Садоўскі, вусн. паведамл.) з іранічнай асацыяцыяй (да сраць, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)