Ма́рчыць ’марыць тугою; сумам’, ма́рчыцца ’пакутаваць, сохнуць’ (Нас.). Укр.марчі́ти ’старэць, прыходзіць да заняпаду’. Да морак, марката́ (гл.) (гэтаксама Цвяткоў, 57).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухуля́т ’сухі лес’ (Дабр.). Магчыма, ад польск.suche lato (гл. сухі, лета), “калі хутка ссыхае сырое дрэва” (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 53).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАЛО́ЦІН (Ісідар Міхайлавіч) (сапр.Балотны Ізраіль Рувімавіч; 8.9.1907, г. Бабруйск — 7.12.1961),
бел. спявак (лірычны тэнар). Нар.арт. Беларусі (1944). Скончыў Бел.муз. тэхнікум (1930, педагогі В.Цвяткоў і А.Баначыч), Бел. студыю оперы і балета (1933). З 1933 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі (у Айч. вайну саліст Свярдлоўскага т-ра, у 1941—42 спяваў у Вял. т-ры). Валодаў гібкім выразным голасам, прыроднай музыкальнасцю, пачуццём муз. стылю. Майстэрства пераўвасаблення давала яму магчымасць ствараць разнапланавыя вобразы. У яго рэпертуары было больш за 60 партый. Сярод іх: Саўка («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Конрад («Кветка шчасця» А.Туранкова), Сёмка («Алеся» Я.Цікоцкага), Дамавы («Страшны двор» С.Манюшкі), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Дуброўскі («Дуброўскі» Э.Напраўніка), Юродзівы («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Герцаг («Рыгалета» Дж.Вердзі), Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Надзір («Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ), Вашак («Прададзеная нявеста» Б.Сметаны).
Літ.:
Смольскі Б. Таленавіты спявак (І.М.Балоцін) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мру́гаць ’маргаць’ (беласт., Сб. 1866 г., Нас.), намружаны ’хмурны’ (КТС, Калюга). Запазычана з польск.mrugać ’маргаць, міргаюць’ (Цвяткоў, 59). Сюды ж пін.мругнути ’маргнуць’ (Нар. лекс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пляндрава́ць ’нішчыць, вытоптваць’ (Др.-Падб., Нас., Гарэц.), ’псаваць, рабіць шкоду’ (слонім., Сцяшк. Сл.). З польск.plądrować ’рабаваць, знішчаць’, што з ням.plündern ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі. 67). Гл. плюндра, плюндравиць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сло́дыч ‘уласцівасць салодкага; салодкі смак’ (ТСБМ, Нас.), ‘задавальненне, асалода’ (Сержп.). Запазычанне з польск.słodycz ‘тс’, аб чым сведчыць наяўнасць ‑ło‑, гл. Карскі 2–3, 39; Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 60. Параўн. саладосць, салодкі.
Скром ‘заечы тлушч, які ўжываецца як лякарства пры вонкавых ранах’ (Нас., Байк. і Некр.). З польск.skrom ‘скаромная тлустая ежа; заечы тлушч’ (Карскі, Белорусы, 149; Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 60; Кюнэ, Poln., 97). Параўн. скорам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́длуг ’адпаведна, адносна’ (Сл. ПЗБ), ’у параўнанні’ (Сцяшк. Сл.). Ст.-бел.подлугь ’паводле, згодна, у адпаведнасці з, на падставе чаго-небудзь’ < ст.-польск.podług ’тс’ (Карскі 2–3, 81; Цвяткоў, Запіскі, 59; Кюнэ, Poln., 87; Булыка, Лекс. запазыч., 200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыкле́нчыць ’стаць на калені, укленчыць’ (Байк. і Некр., ТСБМ), прыкля́нчувацца ’тс’ (смарг., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад кле́нчыць з той самай семантыкай (гл.), якое з польск.klęczyć (Цвяткоў, Запіскі, 1, 65) < прасл.*klękati (ЭССЯ, 10, 32–33). Параўн. прыкля́каць (гл.).