Вынагро́да ’ўзнагарода, кампенсацыя’ (Нас.). Запазычанне з польск. wynagroda ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стэ́нкаць ‘стагнаць’ (Федар. 4). З польск. stękać ‘тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́пламеніць ’выпаліць, знішчыць’ (Гарэц.), вы́пломеніць ’тс’ (Нас.). Запазычанне з польск. wypłomienić ’тс’ (Цвяткоў, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пружнава́ць ’быць без ужытку’, ’гультаяваць, быць без справы’ (Нас.). З польск. próżnować ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 1, 56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́чыць ’пярэчыць, не згаджацца’ (Нас.), прачка ’пярэчанне, спрэчка’; ’сварка’ (Нас.; Бяльк.). Паланізм, параўн. przeczyć, przeczka ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́рчыць ’марыць тугою; сумам’, ма́рчыцца ’пакутаваць, сохнуць’ (Нас.). Укр. марчі́ти ’старэць, прыходзіць да заняпаду’. Да морак, марката́ (гл.) (гэтаксама Цвяткоў, 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухуля́т ’сухі лес’ (Дабр.). Магчыма, ад польск. suche lato (гл. сухі, лета), “калі хутка ссыхае сырое дрэва” (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 53).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мру́гаць ’маргаць’ (беласт., Сб. 1866 г., Нас.), намружаны ’хмурны’ (КТС, Калюга). Запазычана з польск. mrugać ’маргаць, міргаюць’ (Цвяткоў, 59). Сюды ж пін. мругнути ’маргнуць’ (Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляндрава́ць ’нішчыць, вытоптваць’ (Др.-Падб., Нас., Гарэц.), ’псаваць, рабіць шкоду’ (слонім., Сцяшк. Сл.). З польск. plądrować ’рабаваць, знішчаць’, што з ням. plündern ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі. 67). Гл. плюндра, плюндравиць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сло́дыч ‘уласцівасць салодкага; салодкі смак’ (ТСБМ, Нас.), ‘задавальненне, асалода’ (Сержп.). Запазычанне з польск. słodycz ‘тс’, аб чым сведчыць наяўнасць ‑ło‑, гл. Карскі 2-3, 39; Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 60. Параўн. саладосць, салодкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)