Пярвя́стак (первясток) ’першы пачатак чаго-небудзь’, ’першынец’ (Нас.), ст.-бел.первястка ’першародка’ (1627). Запазычана з польск.pierwiastek, ст.-польск.pierwiastka паводле фанетычнай прыкметы — і > я (Цвяткоў, Запіскі, 2, 54), зыходны назоўнік *pьrvěstь ’першасць’ адлюстраваны ў прыметніках тыпу ўкр.первісний ’першапачатковы’.