Скрэнт ‘дэталь пярэдняй часткі воза ў выглядзе бруска, у якую устаўляюцца ручкі’ (Скарбы). З польск. skręt ‘паварот, выгін’, параўн. запазычанае скрэнт ‘круты паварот’ (шальч., Сл. ПЗБ), шляхам семантычнага пераносу ‘дзеянне, вынік дзеяння’ → ‘прылада, пры дапамозе якой ажыццяўляецца дзеянне’. Параўн. укр. дыял. скрентперадок воза’ таго ж паходжання (ЕСУМ, 5, 285).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разво́д ’калёсы, прыстасавання для перавозкі бярвення’ (віл., Сл. ПЗБ), ’разведзены ў даўжыню воз’, ’поўны камплект колаў для воза’ (Сцяшк.). Лексіка-семантычнае ўтварэнне; перанос назвы адбыўся на аснове метаніміі: цэлае — воз — атрымала назву ад часткі — жэрдкі, што злучае перадок воза з задком і дазваляе падоўжыць воз: разво́дка ’трайня ў возе’ (гродз., Сл. ПЗБ). Параўн. драбі́ны, калёсы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перамясці́цца, ‑мяшчуся, ‑месцішся, ‑месціцца; зак.

Заняць другое месца, размясціцца ў іншым месцы. Перамясціцца на другі канец лаўкі. □ Шэя трошкі падбег, .. потым ёмка ўскочыў на кончык восі і прысеў перш на аглабіне, потым перамясціўся ў перадок. Гартны. Разам з дэлегатамі ў залу для пасяджэнняў перамясцілася шматлікая армія фотакарэспандэнтаў, работнікаў кіно і тэлебачання. Філімонаў. // Змяніць месца свайго знаходжання, перайсці, перабрацца куды‑н. Полк перамясціўся ў другі горад. □ Здавалася, што ўсё жывое перамясцілася туды, на балота. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Суня́тла, суня́тло ’трайня ў возе’ (Маслен.), сыня́тло ’частка воза, развілка’ (Маслен., Тарн.), ’адтуліна, куды ўваходзіць дышаль’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), свыня́тло, свіня́тло ’доўгая жэрдка, у канцы раздвоеная, якая злучае задок і перадок воза’ (Маслен.; брэсц., ЛА, 2; Бел.-укр. ізал.), ’раздвоеная жэрдка, што мацуецца да разворы’ (Маслен.). Укр. дыял. суня́тло, свиня́тло, синя́тло, сня́тло ’частка воза, развілка, трайня, развора’ (Нікан., Трансп.). Беларуска-ўкраінскі рэгіяналізм няяснага паходжання. Дзендзялеўскі (Sslav., 22, 295) мяркуе, што тэрмін утвораны ад асновы дзеепрыметніка залежнага стану *су‑йнят‑ьл‑о ’тое, што аб’ядноўвае, злучае (задок і перадок воза)’, гл. няць. У такім выпадку варыянт свіня́тло (свыня́тло) — вынік народнаэтымалагічнага збліжэння са свіння, гл. Аднак рэдкая фіналь ‑тло (адносна фарманта ‑tlo, параўн. Трубачоў, Этимология–1963, 38) і варыянтнасць асновы слова сведчаць, хутчэй за ўсё, на карысць запазычання, параўн. серб. дыял. са̀јтне, са̀јнтали, санита́ли, са̀нтал ’планка ў драбінах воза’, іншая назва ауфсајтне ’тс’ (германізм?), гл. Војвођанска коларска терминологија. Нови Сад, 1984, 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́рты ’лыжы’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ). У сучасным значэнні слова хутчэй за ўсё запазычана з польск. narty ’тс’, вядомага з XVI ст. таксама ў значэнні ’канькі’, аднак не выключана, што яно існавала і раней, у прыватнасці для абазначэння прылады для хадзьбы па снезе і па балотах на паўднёвым Палессі (Машынскі, Kultura, 1, 641), параўн. таксама рус. нарты ’сані з шырокімі палазамі з лыжаў у паляўнічых’, укр. нарти ’касцяныя канькі з рэбраў жывёл’, чэш. narťверх нагі’, ’пад’ём нагі’, славац. nart ’тс’, в.-луж. narė ’пад’ём нагі; перадок’, н.-луж. narśперадок у абутку’, славен. nart ’пад’ём нагі; перадок у абутку’, куды можна аднесці і бел. нарты ’абутак вялікага памеру’ (на думку аўтараў Сл. ПЗБ, пераноснае), што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *nar(b)ty, згодна з прынятай этымалогіяй, з *rm і *r? > ’вастрыё, шпень’ (гл. рот). Другая частка прадстаўлена таксама ў ірты ’лыжы’ (гл.) (Фасмер, 3, 45; Махэк₂, 390; Бязлай, 2, 215; Шустар-Шэўц, 13, 990; Брукнер, 356). Слаўскі (Lingua Viget, 120–123) лічыць, што форма адз. л. *пагъ(ъ так адносіцца да гъЫ, як бел. нарог да рог (< прасл. *rogъ). Праблематычнымі застаюцца адносіны славянскіх слоў да адпаведных угра-фінскіх, дзе яны абазначаюць ’лёгкія санкі, нарты’ і маюць шырокае ўжыванне, параўн. саам. nart, мард. nur do, вацяц. nurt, зыран, nort ’тс’ і г. д. Большасць даследчыкаў дапускаюць спрадвечнае існаванне славянскага слова, аднак ускладненае ў некаторых арэалах уплывам запазычанага з угра-фінскіх моў слова са значэннем ’лыжы, лёгкія сані’ (агляд л-ры гл. Бяднарчук, Acta Baltico-Slavica, 9, 1976, 57–58).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рад ’пярэдняя частка чаго-небудзь’, перада́, перадок, пірадок, пэрэдо́к, пырыдо́к, пярадок ’тс’ (ТСБМ, Др.-Падб., Бір. Дзярж., Сцяшк. Сл., Бес., Нас., Шат., Сл. ПЗБ, ТС; Варл.; Карскі 2-3, 438); перадок, пірадо́к ’кароценькая лавачка перад сталом’ (віц., Шн. 3; Касп.), пірядок ’невялікі ўслон’ (Сл. ПЗБ), перады́ ’перад бота, кашулі’ (вільн., Сл. ПЗБ); пе́рад ’адборнае, перадавое зерне’ (раг., паст., Сл. ПЗБ; мін., маг., гом., ЛА, 2); пе́рад(а) ’спераду’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ; Варл.), ’напярэдадні’ (віл., лід., Сл. ПЗБ), ’уперад, раней, у мінулым’ (маладз., Жыв. сл.), пе́рат ’у параўнанні з…’ (зэльв., Жыв. сл.), пе́радам ’даўней, калісьці’ (Сцяшк. Сл.), перад ’пад’ (ТС), пе́рад пе́радам ’перад сабой’ (Ян.). Укр., рус. пе́ред, стараж.-рус. передь, польск. przed(e), в.-луж. před, н.-луж. pśed, чэш. před, славац. pred, славен. prêd, pred‑, серб.-харв. пред(а), макед., балг. пред, ст.-слав. прѣдъ. Прасл. *per‑dъ, першая частка якога генетычна ўзыходзіць да і.-е. *per‑ (авест. parō ’спераду, перад’, ст.-грэч. πάρος ’наперад, раней’, ст.-інд. purā ’тс’, гоц. faúro, ням. vor ’перад’), а ‑dъ узята з *роdъ (Махэк₂, 491), альбо з і.-е. *dhē (Бернекер, KZ, 57, 240); Вондрак (Vergl. gr., 2, 298), а яшчэ раней Зубаты (IF–Anzeiger, 22, 57) у якасці такой узмацняльнай часціцы прыводзяць ст.-інд. bahirdhā ’без’ /bahir; Станг (ScSl, 3, 236) супастаўляе ‑dъ у прасл. nadъ, podъ, perdъ, zadъ з прус. ‑dau: pirsdau ’перад’, sirsdau ’сярод’, pansdau ’потым’ (ESSJ, 1, 127–128). Для перадокпрасл. *perdъkъ. Сюды ж перадавы́ ’плытагон, які кіруе плытом’ (віл., віц., Нар. лекс.); перадаво́е, перэдовое, перэдко́вое, перэдко́вэ ’лепшае зерне’ (петрык., глус., лельч., ЛА, 2); перадаві́к ’той, хто дасягнуў найбольшых вынікаў у сваёй дзейнасці (ТСБМ) < рус. передовик ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрык1 ‘прыстасаванне ў возе для прыпрэжкі другога каня’ (ТС), ‘дрот або вяроўка, што праходзіць пад возам з задка ў перадок да ручак’ (Маслен.). Праз старое польск. stryk ‘матуз’, сучаснае stryczek ‘тс’, з ням. Strick ‘вяроўка’, звязанага з stricken ‘завязваць, плясці’ (Брукнер, 522; ЕСУМ, 5, 444).

Стрык2 ‘ціпун’ (Арх. Федар.): stryk tobie na jazyk! (жартам, Федар. 4). Магчыма, ад стрык ‘пстрычка’ (Нас.), што да стрыкаць (гл.).

Стрык3 ‘сажань, прылада мераць зямлю’ (Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, да стры́каць (гл.), тут у значэнні ‘скакаць, перакідацца’, што адлюстроўвае працэс вымярэння пры дапамозе такой прылады.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарады́нка, ’жалезны хамуцік, які замацоўвае перадок воза’ (маст., Шатал.), тороды́нка ’тс’ (бяроз., Шатал.; драг., Жыв. сл.; Сл. Брэс.), тырыды́нка ’тс’ (драг., Жыв. сл.), тарады́нка ’жалеза, якое падбіваецца пад кола ў возе, каб яно не цёрла ступіцу’ (Варл.), тарады́нкі, трады́нкі, трады́лкі, тэрындэ́лькі ’рэхвы на калодцы кола’ (малар., Нар. словатв.). Параўн. укр. дыял. тради́нка ’жалезны хамуцік, якім мацуюцца вось, падушка і падводнікі ў возе’, польск. дыял. taradany ’рэхвы на коле каля спіц’, чэш. мар. tradlina ’бляха над воссю ў возе’. Паходжанне апошняга, паводле Махэка₂ (648), няяснае. Пра спробы этымалагізаваць на славянскай глебе гл. Бязлай, Eseji, 83; сумненні ў Сноя (Бязлай, 4, 208). Варыянтнасць назвы сведчыць пра запазычанне. Гл. тарары́нка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Кале́шня, коле́шня і кол́эшня: ’гуменца для сена, саломы’ (кам., Нар. сл.), ’мякіннік, прыбудова да хлява, гумна’ (кам., Нар. сл.), ’паветка для калёс, плуга, бараны, саней’ (кам., брэсц., малар., пін., стол., Нар. сл.; Хар.), ’прыбудоўка, дзе знаходзілася майстэрня на колы, калёсы’ (пруж., кобр., драг., усх.-палес., Нар. сл.), ’дрывотня’ (зах.-палес., Нар. сл.; малар., Харузін). Фанетычны варыянт да калесьня ў падобных значэннях. Яшчэ Харузін (263) пісаў: «Слово колешня, по-видимому, стоит в прямой связи с общеславянским словом коло — круг, колесо». Паводле семантыкі — інавацыя, з падобнай фанетыкай адзначаецца і ў іншых, відавочна, укр. або блізкіх ім гаворках. Статус інавацыі не вельмі ясны. Параўн. укр. валын. колешня ’дрывотня’, гуц. ’вазоўня; таксама і для жывёлы пад адным дахам з хатай’, колішня ’двухколавы перадок у плузе’, рус. дан. ’першая пара быкоў, якая знаходзіцца непасрэдна каля пераду плуга’. Адносна суфіксацыі гл. яшчэ Сцяцко, Афікс. наз., 165–166.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каме́ль, камля; мн. камлі, ‑ёў; м.

1. Ніжняя патоўшчаная частка дрэва, расліны, якая прылягае да кораня. Сталі відаць спачатку верхавіны дрэў, потым уся крона, ствалы і так аж да камлёў. Шахавец. [Сасна] стаяла ў калгасным двары, якраз насупраць канюшні, таму некалі шурпаты камель яе быў так выцерты жывёлай, што блішчэў, як наглянцаваны. Шамякін. // Тоўсты канец бервяна. Змітрок бярэ прывезенае з лесу дрэва звычайна за камель, Ганна — за верхавіну. Кавалёў. Лявон Здрок меў такую сілу, што падымаў за камель і клаў на перадок воза самае тоўстае бервяно. Сабаленка. // Самае тоўстае бервяно, калода, адрэзаныя ад ствала дрэва. Толькі адна дарога і ведае, колькі было перавезена ў вёску стромкіх, гладкаствольных бярозак, цяжкіх дубовых камлёў. Асіпенка.

2. Перавязаны канец снапа, веніка і пад. Мацалі снапы, прабіваючы іхнія калючыя камлі і затыкаючы глыбока руку, каб знайсці, ці няма дзе мокрага ці гнілога. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)