пу́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.

1. Пужацца; баяцца, палохацца (звычайна пра жывёлу). На чорным аксамітавым небе трапяталі зоркі, у густым гушчары енчылі сычы, і ад іх крыку коні пудзіліся і стрыглі вушамі. Хомчанка. Бацька нёс на плячах мех мукі, а маці вяла карову, якая пудзілася папялішча. Гурскі.

2. Зал. да пудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Адчуваць страх, палохацца. [Васілёк:] — Мама! Страшна мне тут, Я баюся адзін: Унь варушыцца жмут на ашэстку аўчын .. — Не пужайся, дурны. То аўчынкі вісяць, Нежывыя яны І не могуць чапаць. Колас. Барада ў мяне сапраўды страшная вырасла: раней я сам сябе пужаўся, калі часамі заглядваў у ваду замест люстэрка. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

truchleć

незак.

1. мярцвець (ад страху), нерухомець, дранцвець;

2. палохацца, пужацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

scare2 [skeə] v. пужа́ць; пужа́цца; пало́хаць; пало́хацца;

scare smb. to death напало́хаць каго́-н. да сме́рці;

He scares easily. Яго лёгка напалохаць.

scare away [ˌskeərəˈweɪ] phr. v. адпу́жваць

scare off [ˌskeərˈɒf] phr. v. = scare away

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Трупяне́цьпалохацца, бянтэжыцца’ (Сцяшк. Сл.), ‘траціць рухомасць ад моцнага перажывання, узрушэння, холаду’ (ТСБМ), сюды ж, відаць, з пропускам галоснага трупне́ць: патрупнелі ўцякаючы, аш сэрца лекаці́ць (шчуч., Араш. і інш.). Да труп (гл.). Дзеяслоў утварыўся ад прыметніка *trup‑ьnъ і суф. *‑ě‑ti, як дзервяне́ць, мярцвець, дранцвець і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

boggle

[ˈbɑ:gəl]

1.

v.i.

1) паўстры́мвацца, вага́цца

2) пало́хацца, жаха́цца

3) быць агало́мшаным

2.

v.t.

парта́чыць, рабі́ць брак

3.

n.

памы́лка f.; нячы́стая парта́цкая рабо́та

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пужа́ць ’палохаць, страшыць’ (ТСБМ; Нас.; Шат.; Сержп.; ТС; швянч., Сл. ПЗБ), пужа́ццапалохацца, лякацца, жахацца’ (Гарэц.; Шымк. Собр., Растарг.; швянч., Сл. ПЗБ), рус. пужа́ть ’палохаць’. Ітэратыў ад пу́дзіць ’палохаць, гнаць’, першапачаткова, магчыма, *пуджаць, параўн. радзі́цьраджа́ць, хадзі́цьдыял. ха(д)жа́ць ’даглядаць пчол’ і пад.; параўн. таксама польск. дыял. pędzać ’гнаць; паганяць’ ад pędzić ’прымушаць бегчы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляка́ць, ляка́тэ ’пужаць’, ляка́цца, ляка́тысь, ляка́тысяпалохацца’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Шпіл., Бес., Ян., Нар. Гом., Сцяшк. Сл., Касп., БСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Шат., З нар. сл., Нар. лекс.). Укр. ляка́ти(ся), рус. паўд.-зах. лякать(ся), ст.-польск. lękać, польск. lękać się, н.-луж. lěkas (se), чэш. lekati (se), славац. ľakať (se), славен. lę́cati se ’баяцца, падаць духам’, серб.-харв. ле́цати сепалохацца’, ст.-слав. лѧцати ’ставіць сілы’ — апошняя форма (з III палаталізацыяй) прадстаўлена ва ўсіх групах слав. моў. Прасл. lękali ’згінаць, гнуць, закрыўляць’, ’нацягваць’, ’ставіць сілы’ (Слаўскі, 4, 206–208). Са значэння ’згінаць’, ’згінацца’ развілося ’палохаць’: ’згінацца, схіляцца, сціскацца ад жаху, трывогі’. Роднаснымі з’яўляюцца: літ. leñkti ’схіляць, гнуць’, лат. lìekt ’тс’, ст.-ісл. lengia ’пуга’, алб. lëngór ’гнуткі’. Усе да і.-е. *lenk‑/*lek‑/*lonk‑ (Бернекер, 1, 707; Фасмер, 2, 551; Махэк₂, 325; Скок, 2, 280–281; Бязлай, 2, 129; Шустар-Шэўц, 11, 823–824).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lękać się

незак.

1. палохацца, пудзіцца;

2. o kogo/co баяцца, трывожыцца, непакоіцца за каго/што

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пу́дзіць ’палохаць, спуджваць, прымушаць бегчы’ (Нас.), ’страшыць, палохаць’ (Гарэц., Яруш., Шпіл., Шат., Янк. 2, ТСБМ), pudzić ’страшыць жывёлу’ (Варл.), пу́дыты ’гнаць, разганяць, распуджваць; рэзаць (размашыста)’ (Клім.), пу́дзіццапалохацца, імчацца ад перапалоху’ (Нас.), пу́дзіццапалохацца, баяцца (пераважна пра жывёлу)’ (Гарэц., Яруш., Мал., ТС); укр. пу́дити ’гнаць’, рус. пу́дить ’палохаць, гнаць’, польск. pędzić ’гнаць’, чэш. puditi ’пабуджаць, падбухторваць’, славац. pudiť ’гнаць’, славен. poditi, серб.-харв. púditi, балг. пъ́дя, макед. пади, ст.-слав. пѫдити ’тс’. Прасл. *pǫditi параўноўваюць з грэч. σπευδω ’спяшацца, старацца; падганяць, прыспешваць’, літ. spáusti, spáudýti ’цясніць, гнясці’, spándyti ’нацягваць’ і інш. Коген (Запіскі, 2, 239), следам за Петарсанам (Vergl., 32), узводзіць названыя формы да і.-е. *(s)peud‑ (з “s mobile”), пры гэтым бел. пудзіць, укр. пудити і пад. адлюстроўваюць, паводле яго, ніжэйшую ступень кораня *speud‑, менавіта, *(s)pud‑ з інфіксам ‑n‑, што дазваляе вытлумачыць фанетычную неадпаведнасць некаторых формаў (насавы галосны ў польскай і славенскай пры чакаемым u), якую Махэк₂ (467) звязвае з экспрэсіўным узмацненнем. Далейшая сувязь з пяць, пну (гл.), пу́та і інш. (параўн. Скок, 3, 68; Сной, 459) здаецца праблематычнай перш за ўсё з семантычнага боку, аднак фармальна мажлівай пры ўзвядзенні да і.-е. *(s)pen‑d < *(s)pen‑ ’цягнуць, расцягваць’ (Глухак, 511). Яшчэ менш пэўная сувязь з пя́дзя (гл.) пры ўзвядзенні да і.-е. *pondh‑/*pendh‑, параўн. лац. pendēre ’вісець’ (Банькоўскі, 2, 537 і інш.). Гл. таксама Фасмер, 3, 402; ЕСУМ, 4, 627.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)