дубка́, прысл. (звычайна са словамі «стаць», «станавіцца»).
На заднія ногі, вертыкальна. Коні фыркалі, дымілі ноздрамі.. Некаторыя падымаліся дубка. Бядуля. // перан. Насуперак, наперакор. — Я накрычаў на.. [Стасю]. Яна дубка супраць мяне! Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Насу́праць ’наперакор; напроціў’ (Растарг., ТСБМ, Сл. ПЗБ), насупро́ць ’тс’ (Др., ТСБМ), насу́проця ’тс’ (Нас., Бяльк.). Гл. су́праць, супроць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Насу́перак ’наперакор’ (ТСБМ), насу́перакі ’тс’ (Гарэц.). З на + су + перак(і), параўн. на + по + перак ’тс’, гл. пе́рак (прасл. *perkъ, *perky).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
напо́перак, прысл. і прыназ.
Разм.
1. прысл. Па шырыні чаго‑н., у шырыню; упоперак. Луг напоперак перасякала вузкая пратока, берагі якой пазарасталі вербалозыкам, чаротам і аерам. Сяргейчык.
2. прысл. Тое, што і наперакор (у 1 знач.).
3. прыназ. з Д. Тое, што і наперакор (у 2 знач.). Я лічыў бы за жарт гэтай прыкрасці выраз, Каб, напоперак думкам і волі самой, Аж спадыспаду дзён у вяліз[ар]ны вобраз не вырас Дзень маленства майго і вясновых самот. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; гладзь; -джаны; незак.
1. каго-што. Лёгка, ласкава праводзіць рукой па чым-н.
Г. па галоўцы (таксама перан.: патураць каму-н.). Г. супраць шэрсці (таксама перан.: гаварыць ці рабіць каму-н. наперакор).
2. Тое, што і прасаваць¹.
|| зак. пагла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны.
|| наз. гла́джанне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Насупор ’насуперак, напроціў’ (Шуба, Прысл., 138), балг. насупор ’напроціў, наадварот, наперакор’. Звязана з пе́рці, пру (гл.), параўн. славен. sôpər ’насустрач’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перакара́цца ’ўпікаць, дакараць; перакідвацца жартамі’ (Др.-Падб.), перакара́ць ’гаварыць наперакор; назаляць’ (Нас.), перакор ’перакорлівасць’ (Др.-Падб., Яруш.), перако́ра ’наперакор’ (Нас.), укр. переко́рюватися ’спрачацца, узаемна дакараць’, перекір(очка) ’пярэчанне’, перекі́рливий ’які пярэчыць’, рус. переко́р ’усё, што робіцца на злосць; дакор, ганьбаванне’, перекора ’спрэчкі, сваркі’, перекораться ’сварыцца’, польск. przekora, przekór ’упартасць, свавольнасць; жарты’, н.-луж. pśekora ’ўпартасць; спрэчкі, сварка’, в.-луж. překora ’спрэчка, сутыкненне’, překorić so ’пасварыцца’, чэш. příkoří, валаш. na překor ’рабіць наперакор’, славац. priekor, robiť priekory ’тс’, славен. prekȍr ’сварка’, серб.-харв. prijèkor ’дакор, папрок, упікі’, макед. прекор ’тс’ < прасл. *per‑koriti > per‑korь. Да пера- і карыць 2 (гл.) (Фасмер, 2, 320; Шустар-Шэўц, 1172; Бязлай, 3, 111).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Насупраці́ў, насупраці́ўку ’напроціў; наперакор’ (Нас.), насу́пратив ’тс’ (Растарг.), рус. насупротив ’тс’, укр. насу́против < *na + *su + *protivъ, гл. ESSJ SG, 1, 224. Гл. супроць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
насу́перак, прысл. і прыназ.
Разм.
1. прысл. Наперакор, не згодна з чым‑н. Гаварыць насуперак. □ Ігнат усё намагаўся, каб сказаць якое слова насуперак, але дзе там. Лынькоў. А недзе насуперак варушылася ў душы другая думка: «А ці не прылячу я назад?» Пестрак.
2. прыназ. з Д. Спалучэнне з прыназоўнікам «насуперак» выражае ўступальныя адносіны: ужываецца пры ўказанні на прадмет, асобу, з’яву або працэс, наперакор якім што‑н. робіцца, адбываецца. Чалавек быў няголены, і гэта надавала яму пажылы выгляд, насуперак маладому позірку вачэй. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Перасад: на перавод садіты ’наперакор, напоперак рабіць’ (Булг.). Няясна; відаць, да садзіць, параўн. рус. досада ’дакука, назалянне’. У аснове, відаць, ’перавышэнне пэўнай меры’, параўн. польск. przesada ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)