Бургу́н ’курган, узгорак; купіна, грудок’ (Юрч. Сін.). Магчыма, метатэза з *бугру́н (утварэнне ад буго́р; да суфіксацыі параўн. рус. дыял. бугру́нь ’горка, узгорак’, калуж.). Параўн. бурган.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Панты́кі ’апоркі’ (ТС). З польск. patynka, patynek ’туфель’ < італ. patino ’тапкі’, параўн. франц. patte ’нага’, ням. Pfote або Patsche ’тс’ (Брукнер, 399). У бел. слове адбылася метатэза зычных.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скару́бка ‘кусочак сала’ (Касп.). Відавочна, ад *skora (гл. скорка) з суф. ‑уб(к)а. Да суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 141. Не выключана метатэза з скабурка (гл.). Гл. скарупа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Старма́ ‘старчма’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Укр. сто́рма ‘тс’. Паводле ЕСУМ (5, 427), звязана з старчма (гл.), але тут, хутчэй, метатэза з *стро́ма (гл. стромы); націск на канцы паводле старчма́, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́кензлы ’цуглі’ (малар., Нар. словатв.). Параўн. польск. zakiełznąć ’залажыць каню цуглі, закілзаць’. Відаць, метатэза келзн > кензл. Запазычана з зах.-балт. (гельзаць, келзы ’цуглі’, гл. Лаўчутэ, Сл. балт., 102–103), не выключана ў даным выпадку польск. пасрэдніцтва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вахра́ жмут шэрсці’ (Нас.); ’кутасы ў хустцы’ (Бяльк.). Як думае Брукнер (гл. Фасмер, 1, 356), гэта — метатэза з во́рса ’ворс’. Супраць гэтага Фасмер (там жа). Няясна. Ці нельга думаць пра скарачэнне слова тыпу рус. дыял. вахрома́ ’бахрама’?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жэ́йгала ’хто хутка гаворыць’ (полац., Нар. лекс., 16). Верагодна, метатэза з жэгайла, дзе ‑айла суфікс (Сцяцко, Афікс. наз., 93–94), а жэг‑, жыг‑ выступае ў знач. хуткіх дзеянняў (’бліскаць’, ’ударыць’) і можа быць таксама ўжыта для акрэслення хуткай гаворкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сачо́ўка 1 ’пасма нітак, навітая асобна на клубок’ (Шат., Інстр. 3), ’шпулька’ (Мат. Гом.). Метатэза з часоўка ’тс’ (гл.).
Сачо́ўка 2 ’грэбень для часання ільну’ (Мат. Гом.). Няясна. Відаць, этымалагічна тое ж, што і папярэдняе, з часоўка, ад часаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апруцяне́ць ’адубець, скарчанець’ (БРС), ’здохнуць, памерці’ (Янк. Мат., Інстр. III), апруця́ць, апруцяне́ць (Янк. Мат.). Выключна беларускае. Утворана па прэфіксальна-суфіксальнай мадэлі ад прыметніка са значэннем ’стаць такім (цвёрдым), як прут’, параўн. адубець, акалець; ледзянець, дзеравянець. Магчыма, эвфемістычная метатэза з атрупянець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лабзе́нь ’хлопец з вялікім ілбом’ (Нас.). Сюды ж формы з перастаноўкай: лазбень ’тс’ (Жд. 2, Нас., Бяльк.), ’поўны, здаровы чалавек’ (Бяльк.). Метатэза адбылася, відаць, паводле асацыяцыі з дзеясловам лазіць і наз. лоб (’лазіць усюды’ > ’свавольнічаць’ ’выдумляць’ > ’быць разумнікам’). Параўн. таксама смал. лабзень, лазбень ’лоб’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)