метатэ́за, -ы, мн. -ы, -тэ́з, ж. (спец.).

Адвольная перастаноўка двух гукаў або складоў у слове.

|| прым. метатэ́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метатэ́за

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. метатэ́за метатэ́зы
Р. метатэ́зы метатэ́з
Д. метатэ́зе метатэ́зам
В. метатэ́зу метатэ́зы
Т. метатэ́зай
метатэ́заю
метатэ́замі
М. метатэ́зе метатэ́зах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

метатэ́за ж., лингв. метате́за

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

метатэ́за, ‑ы, ж.

Спец. Міжвольная перастаноўка двух суседніх гукаў або складоў у слове.

[Ад грэч. metathesis — перастаноўка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МЕТАТЭ́ЗА (ад грэч. metathesis перастаноўка),

узаемная перастаноўка гукаў або складоў у межах слова, адзін з відаў камбінаторных змяненняў гукаў. Адрозніваюць М. па сумежнасці, калі адбываецца перастаноўка суседніх элементаў (рус. «мрамор» з лац. marmor) і па адлегласці (бел. дыялектнае «суворы» з рус. «суровый»), М. ўзнікае пры засваенні новых слоў (звязана з псіхал. асаблівасцю ўспрыняцця: колькасць і якасць элементаў, якія знаходзяцца адзін за адным, улоўліваюцца больш хутка і лёгка, чым іх узаемнае размяшчэнне), у дзіцячай мове, у запазычваннях (бел. «футляр» з ням. Futteral), у дыялектах (з грэч. krabbation утварылася рус. «кровать» і ў выніку М. бел. дыялектнае «карваць»), М. можа мець рэгулярны характар і быць прычынай з’яўлення ў мовах гукаспалучэнняў новага тыпу: М. плаўных у слав. мовах (напр., праслав. or, ol паміж зычнымі → польск. ro, lo krowa, bloto).

т. 10, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

метатэ́за ж. лінгв. Metathse f -, -n, Metathsis f -, -sen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

метатэ́за

(фр. metathese, ад гр. metathesis = перастаноўка)

перастаноўка суседніх гукаў у сярэдзіне слова з мэтай змяніць яго агульнапрынятае гучанне; найбольш пашырана ў вусна-паэтычнай народнай творчасці, асабліва ў дзіцячых жанрах (напр. «талерка — тарэлка»).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

метате́за лингв. метатэ́за, -зы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАМБІНАТО́РНЫЯ ЗМЯНЕ́ННІ ГУ́КАЎ,

фанетычныя змяненні гукаў, што ўзнікаюць у выніку іх спалучэння з інш. гукамі ў моўнай плыні. Асн. віды: асіміляцыя, дысіміляцыя, акамадацыя.

На асімілятыўнай і дысімілятыўнай аснове могуць адбывацца: эпентэза (устаўка — «Лявон», «рубель»), дыярэза (выпадзенне — «праязны», «сэрца»), гаплалогія (выпадзенне аднолькавых элементаў на стыках марфем — «марфаналогія» з «марфафаналогія»), кантракцыя (сцяжэнне — «казацкі» з «казакскі»), метатэза (перастаноўка — «футляр» з «футарал»), пратэза (прыстаўны гук — «возера» з «озера»), Адрозніваюць К.з.г. прагрэсіўныя (папярэдні гук уплывае на наступны, напр., папярэднія мяккія зычныя выклікаюць і-падобны прыгук наст. галоснага) і рэгрэсіўныя (уплыў наступных гукаў на папярэднія: «сьмех», «лышка» — лыжка»).

А.​І.​Падлужны.

т. 7, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бядзёлы ’моцны’ (Шат.). Метатэза з дзябёлы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)