contrast​1 [ˈkɒntrɑ:st] n. проціле́гласць, супрацьле́гласць, кантра́ст; процістаўле́нне, супрацьстаўле́нне; параўна́нне, параўно́ўванне;

in contrast with smth. у проціле́гласць чаму́-н.; у параўна́нні з чым-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

адрозненне, розніца, рознасць, процілегласць, кантраст

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

kontrast, ~u

м. кантраст;

forma książki stanowi kontrast z jej treścią — форма кнігі кантрастуе з яе зместам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АТАНА́ЛЬНАСЦЬ (ад а... + танальнасць),

адсутнасць класічнай танальнасці ў музыцы. Тэрмін узнік на пач. 20 ст. для абазначэння новай дысанантнай, заснаванай на 12-тонавасці музыкі, пазбаўленай класічнай мажора-мінорнай цэнтралізацыі.

Новая сістэма кампазіцыі, якая кампенсуе адсутнасць класічных танальных сувязяў і засцерагае музыку ад гукавой анархіі, распрацавана аўстр. муз. тэарэтыкам А.​Шонбергам (гл. таксама Дадэкафонія, Серыйная тэхніка). Над абгрунтаваннем прынцыпаў дысанантнай музыкі з 1950-х г. працавалі І.​Руфер (Германія), Ю.​Халопаў, М.​Тараканаў (Расія) і інш. У 1980-я г. разам з атанальнасцю ўзнікла паняцце атанікальнасці як асаблівай танальнай структуры без рэальна выяўленай тонікі, але з відавочнымі танальнымі сувязямі. Атанікальнасць вылучае 4 тыпы (станы) танальнасці: лунаючую, пераменную, шматзначную і знятую.

На 12-тонавасці засн. многія творы бел. кампазітараў Дз.​Смольскага, С.​Картэса, В.​Войціка, Р.​Суруса, В.​Кузняцова, А.​Літвіноўскага і інш., дзе кантраст танальных і атанальных эпізодаў служыць для рэалізацыі асаблівай маст. задумы.

Т.​Г.​Мдывані.

т. 2, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

antithesis

[,ænˈtɪӨəsɪs]

n., pl. -ses [-si:z]

1) супрацьле́жнасьць f., кантра́ст -у m., антытэ́за f.

2) супярэ́чнасьць f.

antithesis of theory and fact — супярэ́чнасьць памі́ж тэо́рыяй і фа́ктам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

РАБЕ́Р ((Robert) Юбер) (22.5.1733, Парыж — 15.4.1808),

французскі мастак; прадстаўнік класіцызму. Чл. Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры (з 1767), ганаровы вольны супольнік Пецярбургскай АМ (з 1802). Вучыўся ў М.​Слодца і Ш.​Ж.​Натуара. Зазнаў уплыў Дж.Б.Піранезі. Працаваў у Парыжы. У 1754—65 жыў у Італіі. З 1784 захавальнік Луўра. Майстар «арх. пейзажа». Пісаў пераважна ант. руіны, паркавыя віды; часам у кантраст з грандыёзнай архітэктурай уводзіў жанравыя сцэнкі, што прыўносіла ў пейзаж элементы ракако. Творы вызначаюцца кампазіцыйнай свабодай, тонкасцю светапаветранай перспектывы, лёгкасцю і мяккасцю колеравых нюансаў: «Інтэр’ер храма Дыяны ў Німе», «Храм Юпітэра ў Рыме», «Гавань Рыпета ў Рыме» (1767), «Павільён з каскадам», «Піраміда Цэстыя» (абодва 1760-я г.), «Пейзаж з абеліскам» (1775), «Руіны» (1779), «Разбуральнікі гнёздаў», «Уцёкі» (абодва каля 1780), «Тэраса ў Марлі» (каля 1783) і інш. У 1775 прымаў удзел у рэканструкцыі Версальскага парку.

Літ.:

Дьяков Л.А. Гюбер Робер. М., 1971.

Л.​Ф.​Салавей.

Ю.Рабер. Уцёкі. Каля 1780.

т. 13, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

contrast

[ˈkɑ:ntræst]

1.

n.

супрацьле́гласьць f., кантра́ст -у m.

in contrast with something —

а) у супрацьле́гласьць да не́чага

б) параўна́льна зь не́чым

2. [kənˈtræst]

v.

1) параўно́ўваць

2) кантрастава́ць, быць кантра́стным, супрацьле́глым

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЛІСІ́ЦКІ (Лазар Маркавіч) (22.11.1890, г. Пачынак Смаленскай вобл., Расія — 30.12.1941),

расійскі архітэктар, мастак-канструктар, графік. Праф. (1921). Вучыўся ў Вышэйшай тэхн. школе ў г. Дармштат (Германія; 1909—14) і Рыжскім політэхн. ін-це (у Маскве; 1915—16). Выкладаў у Вышэйшых нар. маст. школе ў Віцебску (1919—20), маст.-тэхн. майстэрнях (1921) і маст.-тэхн. ін-це (з 1926) у Маскве. У 1921—25 жыў у Германіі і Швейцарыі. Чл. груп «Стыль» і «Сцвярджальнікі новага мастацтва» (з 1921), Асацыяцыі новых архітэктараў. Вядомы пад псеўд. Эль Лісіцкі. Распрацоўваў праекты вышынных дамоў для Масквы (1923—25). У духу супрэматызму выканаў шэраг плакатаў («Клінам чырвоным бі белых», 1920), распрацоўваў праекты трансфармуемай мэблі (1928—29), новыя прынцыпы выставачнай экспазіцыі (сав. павільёны на замежных выстаўках 1925—34, Усесаюзная паліграф. выстаўка ў Маскве, 1927), вырашэння сцэн. прасторы для т-ра. У кніжным афармленні абгрунтоўваў метад візуальна-прасторавага канструявання кнігі, выкарыстоўваў сціплую арнаментыку, кантраст друкарскіх шрыфтоў, фотамантаж (зб-кі «Украінскія народныя казкі», 1919; «Маякоўскі. Для голасу», 1922). У Віцебску падрыхтаваў кн. «Пра два квадраты» (1922).

Літ.:

Э.​Лисицкий: Художник, типограф, фотограф и архитектор. Л., 1979;

Герчук Ю. Эль Лисицкий // Творчество. 1990. № 10.

М.​Л.​Цыбульскі.

т. 9, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

opposition

[,ɑ:pəˈzɪʃən]

n.

1) супрацьстаўле́ньне n., супраці́ў -ву m.

2) супрацьле́гласьць f., кантра́ст -у m.

His views were in opposition to mine — Яго́ныя по́гляды былі супрацьле́глымі маі́м

3) апазы́цыя f. (у парля́мэнце)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АНСА́МБЛЬ (франц. ensemble літар. разам) у архітэктуры і горадабудаўніцтве, гарманічнае адзінства прасторавай кампазіцыі будынкаў, інж. збудаванняў (масты, набярэжныя і інш.), манум. жывапісу і скульптуры, зялёных насаджэнняў. Ствараецца за невял. адрэзак часу, паводле адзінай задумы і ў адным стылі (Скарыны праспект у Мінску, Гарадніца ў Гродне і інш.) або за працяглы час дапаўненнем першапач. кампазіцыі. Цэласнасць такога ансамбля дасягаецца толькі пры захаванні агульных прынцыпаў яго пабудовы, арган. спалучэнні новага са старым (ансамбль Крамля Маскоўскага, П’яцца Сан-Марка ў Венецыі, Дварцовая плошча ў С.-Пецярбургу, Жыровіцкі Успенскі манастыр). Для больш глыбокага раскрыцця ідэйна-вобразнай сутнасці ансамбля і эмацыянальнага ўздзеяння на гледача ў яго кампазіцыю часам уключаюць творы розных відаў мастацтва (гл. Сінтэз мастацтваў): пл. Дзекабрыстаў у С.-Пецярбургу з помнікам Пятру I, палацава-паркавыя ансамблі 17—18 ст. (Версаль, Петрадварэц, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль і інш.), плошчы Перамогі ў Мінску і Віцебску. Прынцыпы ансамблевасці забудовы закладваюцца ў генпланах.

У кампазіцыі ансамбля адрозніваюць: глыбінна-прасторавую будову перспектывы (уздоўж выцягнутай плошчы, праспекта, вуліцы, бульвара), замкнёную ці напаўзамкнёную прастору, абмежаваную забудовамі ці зялёнымі насаджэннямі (гар. і паркавыя плошчы, унутрыквартальныя прасторы і інш.), жывапісную (гал. чынам у пейзажных парках і зялёных зонах). Як твор мастацтва ансамбль падпарадкоўваецца агульным прынцыпам пабудовы маст. формы (гарманічныя суадносіны частак і цэлага, вылучэнне гал. элементаў кампазіцыі і інш.). Пры стварэнні ансамбля актыўна выкарыстоўваюць сіметрыю, асіметрыю, маштаб, прапорцыі, кантраст, нюанс і інш. сродкі арх. выразнасці.

Літ.:

Иконников А.В. Эстетические проблемы архитектуры. М., 1970;

Формирование архитектурных ансамблей в современном городе. М., 1974.

Ю.​Н.​Кішык.

Да арт. Ансамбль у архітэктуры і горадабудаўніцтве. П’яцца Сан-Марка ў Венецыі.
Да арт. Ансамбль у архітэктуры і горадабудаўніцтве. Праспект Ф.​Скарыны ў Мінску.

т. 1, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)