адна з частак (секцый) збудавання, якія планіровачна або канструкцыйна паўтараюцца і размешчаны адна над адной. Звычайна Я. падзяляюцца карнізамі, прычолкамі, цягамі і інш.арх. элементамі. У некат. будынках адпавядаюць паверхам, у іншых — некалькі паверхаў аб’ядноўваюць у адзін Я. Чляненне фасада на асобныя Я. ўзмацняе кантраст і рытм арх. кампазіцыі, акцэнтуе яе найб. значныя часткі. Асаблівую выразнасць маюць ярусныя цэнтрычныя збудаванні вежавага тыпу, у якіх чаргуюцца чацверыкі, васьмерыкі, цыліндрычныя аб’ёмы (званіцы, вежы і інш.), а таксама збудаванні з паярусна размешчанымі галерэямі. Ярусны характар мае таксама інтэр’ер шэрагу культавых і грамадскіх будынкаў. Прынцыпы ярусных кампазіцый выкарыстоўваюцца ў інтэр’ерах тэатр. будынкаў (размяшчэнне балконаў, ложаў, галерэй), у іканастасах і алтарах. У садова-паркавым мастацтве і азеляненні ярусамі ствараюцца рабаткі і інш. дрэвава-кустовыя кампазіцыі.
Да арт.Ярус. Вежа-брама касцёла і кляштара бенедыкцінак у г. Нясвіж Мінскай вобл.