Пабае́шка ’біта для гульні ў гарадкі’ (Сцяшк. Сл.), ’шляга з тоўстым канцом, пры дапамозе якой колюць дровы’ (Шатал.), пабавешка, пабаешкадоўбня, юрок; някемлівы чалавек’ (Сл. ПЗБ), пабавешка ’палка з тоўстым канцом, якую ўжываюць у якасці малатка’ (Інстр. II), паббиня ’тс’ (Шатал., Сл. ПЗБ). Ад пабіць < біць (гл.) з рэгулярнымі суфіксамі -ешка, -ня і аблаўтам у корані (параўн. бой). Адносна суфіксацыі параўн. Сцяцко, Словаўтв., 40, 153.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lump1 [lʌmp] n.

1. (of) кава́лак, кусо́к, камя́к, ком;

a lump of clay ком глі́ны;

a lump of dough камя́к це́ста;

a lump of sugar кусо́чак цу́кру;

a lump of wood цурба́н

2. гуз, шы́шка (на целе), пухлі́на

3. BrE, infml до́ўбня, даўбе́шка, дуры́ла

a lump in the throat ком у го́рле

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сляпа́к, слепака, м.

Разм. зневаж.

1. Сляпы чалавек. / у перан. ужыв. Бедны мы і цёмны, Ходзім слепакамі. Колас. А на фронце .. хто быў смелы? Не той, хто пер на ражон, як сляпак, а той, хто адолеў у сабе страх і рабіў, што трэба... Місько.

2. перан. Чалавек, які чаго‑н. не заўважае, якога ашукалі ў чым‑н. Не веру ў фокуснікаў цуды.., Што ў ход пускаюць хітра ўсюды Туман на цёмных слепакоў. Купала. // Цёмны, неадукаваны чалавек. — Вучыся, ёлуп, — зрывістым ад захаплення голасам крычаў Ржашэўскі. — Вучыся, сляпак! Вучыся, доўбня! Караткевіч.

3. Тое, што і сляпыш.

4. Тое, што і сляпень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ośli

ośl|i

асліны;

~i upór — асліная ўпартасць;

~e uszy (~a głowa) разм. дурная галава; мазгаўня; ёлупень; доўбня;

posadzić kogo w ~ej ławce — школьн. жарг. паставіць каго ў кут

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пе́шня, пешня́, пі͡эшня, пішня́, пе́чня, пышня́, пяшня́ ’прылада (лом з драўляным дзяржаннем) для прасякання лёду’ (паўн. і ц.-бел.), інструмент (далато шырынёй 4,5 см, насаджанае на доўгае дзяржанне да 2 м) для вырабу ночваў, лодак, вулляў-борцей, для прадзёўбвання пазоў, дзірак’ (паўд.-бел., паўд.-усх.-бел.) (ЛА, 2, а таксама ТСБМ; Гарб.; полац., З нар. сл.; глыб., Сл. ПЗБ; Бяльк.; ТС; Маш.: Сержп. Борт.; Сл. Брэс.; лун., Шатал.; слаўг., Нар. сл.; рагач., ганц., іўеў., З нар. сл.), пі́шня ’кій, якім падпіраюцца, ідучы па лёдзе’ (Сл. Брэс.). Рус. пе́шня, польск. piesznia, piersznia, pieśnia ’тс’. Сюды ж адносяць і славен. pȅs ’пень, ствол бука’, рус. пёсдоўбня таўчы гліну’. Звязваецца з *pěst‑ (гл. пе́ста2) альбо з *pьx‑ (гл. піха́ць) < і.-е. *pis‑, *pei̯s‑ (Мерынгер, WuS, 1, 3; Гольтхаўзен, KZ, 72, 204; Фрэнкель, 586, Сабалеўскі, Лекции, 137; Праабражэнскі, 2, 56; Мацэнаўэр, LF, 12, 336; 15, 168; Фасмер, 3, 258; Бязлай, 3, 27). Сэндзік (Slawistyczne studia językoznawcze, 1987; 339–342) рэканструюе паўн.-слав. *pěšьńa.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаба́за ’вялікі дом’ (Мат. Гом.), узнікла ў выніку пераносу значэння паводле падабенства з либиз ’свіран, склад’ і інш. Параўн. аналагічнае драг. хата бы клуня ’вялізная хата’.

Лабаза́, лабуза ’сцяблы буйной травы’ (З нар. сл.), ’жорсткае сена або розная трава, пустазелле’ (слуц., БНТ, Лег. і пад.), ’благое сена з асакі’ (КЭС, лаг.), полац. ’балотнае асакаватае сена’ (Нар. лекс.), лъбъзи ’нізкаякаснае сена з грубай, тоўстай травы’ (Нар. сл.), ’галіны’ (Сцяшк., Сл.). Укр. лабаз ’бадзяк клейкі, Cirsium erisithales L.’, лабазник ’спірэя, Spirea ulmaria L.’, лабу́з ’пустазелле; лісты, якія пакрываюць качаны кукурузы’, лабузіння ’сцяблы, пустазелле’, лобузіння ’расліны, якія застаюцца ад летняй гародніны’; рус. арханг. лабаза ’боцікі, Aconitum lycoctonum Jacq.’, ’трава з белай вир-шынкай’, лабазник ’спірэя’, польск. łobozg ’пустазелле’, Łoboź, tabuz ’сцяблы, кусты; вадзяныя расліны, чарот, сітняк, рагоз’, labas ’пустазелле’, серб.-харв. лабудина ’кукурузная салома; абадраны з катаха кукурузны ліст’, ’вехцік з ліпы, канапель’ (lobud ’даўбешка, доўбня, клін’, ’лісты кукурузы’ < тур. lobut). Прасл. lobozъ генетычна роднаснае са ст.-інд. вед. libuja ’чарот, ліяна’, палі labuja‑ ’тс’ ст.-грэч. λάβυξος, нейкая духмяная расліна’ (Петэрсан, ΚΖ, 46, 146–150; Бернекер, 1, 726; Фасмер, 2, 443). Супраць Слаўскі (5, 129); Фрыск (2, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Како́ўка ’папярочка на дзержаку рыдлёўкі, віл’ (касцюк., ушац., Жыв. сл.). Бел. слова з’яўляецца або пранікненнем з рус. гаворак (пра што сведчыць і значэнне слова, магчыма, тэрміналагічнае), або агульнага паходжання з рус. лексікай. У рус. кокова ’палка з крывым верхнім канцом, кульба’, цвяр., наўг. ’мыліца’, ’качарга’, валаг. ’верацяно з намотанай не да канца пражай’, ’кончык носа’, алан. коковка ’загнуты верхні канец палкі, кульбы’, наўг. і інш. ’палка з крывым верхнім канцом’, кастр., варонеж. ’паліца, доўбня’, цвяр., наўг. ’мыліца’, ’качарга’, цвяр. ’акруглы край верацяна і інш.’, ніжнегар. ’клубок нітак па кароткай палцы’ і мн. інш. Рус. коковка ў слоўніку Фасмера не праэтымалагізавана. Да бел. і рус. лексем паралелей быццам бы няма. Этымалагічна слова вельмі няяснае. Можна меркаваць аб чляненні ko‑koba, як аб інавацыі ў некаторых рус. і адпаведнай бел. гаворцы. Па ўтварэнню гэта структура магла быць з рэдуплікаваным першым складам. Другую частку можна параўнаць з адзначаным у Даля рус. наўг. кова ’кол, пень, паля’. Магчыма, сюды можна аднесці бел. кавеня, укр. ковінька ’палка з загнутым канцом, кульба’, ковиза ’кульба’, аднак няяснае словаўтварэнне лексемы. Далей, сюды і рус. закавыка, ковыка. Але ковыка ў СРНГ толькі ў значэнні ’нейкая расліна’. Словаўтварэнне не вельмі яснае: ‑ов‑ прыметнікавы фармант, які ў выніку перараскладання ўвайшоў у састаў складанага суфікса. Звяртае на сябе ўвагу і тое, што семантыка такіх утварэнняў, як рус. кокова, кокора, кокот, кокотышка, кошка, кука і пад., не выключае магчымасці неаднаразовага збліжэння гэтых лексем, што можа выклікаць трансфармацыю як формы, так і семантыкі, або наогул прывесці да генерацыі кантамінаванай формы. Магчыма, разглядаемае слова з’яўляецца вынікам такіх збліжэнняў і трансфармацый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

łeb, łba

м.

1. галава (жывёлы);

łeb koński — конская галава;

2. разм., экспр. даўбешка; мазгаўня; розум, мазгі;

zakuty łeb разм. тупіца; доўбня; ёлупень;

na łeb na szyje разм. а) на злом галавы;

стрымгалоў; як мага хутчэй;

kocie łby — брук; камяні ў бруку;

łeb w łeb — лоб у лоб;

łeb do góry! разм. вышэй галаву!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

block

[blɑ:k]

1.

n.

1)

а) кало́да f. (дрэ́ва), цу́рка f. (мэта́лу), глы́ба f. (каме́нная), блёк -у m. (бэто́ну)

б) ку́бік -а m. (дзе́цям для гульні́)

2) перашко́да f., зато́р -у m.

a traffic block — зато́р у ру́ху

3) кварта́л у го́радзе

one block east — адзі́н кварта́л на ўсхо́д

4)

а) жыльлёвы ко́рпус

б) гандлёвыя рады́

5) блёк -а m. (біле́таў)

6) пераго́н -у m. (на чыгу́нцы)

7) Sl. даўбе́шка m. & f., до́ўбня m.& f. (галава́)

8) пла́ха f. (для пакара́ньня сьме́рцю)

9) Tech. блёк -у m., лябёдка f.

10) Figur. перашко́да f., ця́жкасьці

to have a mental block about spelling — мець асаблі́выя ця́жкасьці ў вывучэ́ньні пра́вапісу

2.

v.t.

1) блякава́ць, зачыня́ць; затры́мваць

to block the access — зачыні́ць до́ступ

to block the progress — затрыма́ць по́ступ

2) перашкаджа́ць

3) фармава́ць

Felt hats are blocked — Фэтравы́я капялю́шы фарму́юць

- block out

- block in

- block off

- blocked up

- go to the block

- on the block

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)