Ветраго́ны ’дзве дошкі, якія прымацоўваюцца да краёў страхі і сыходзяцца ўверсе, утвараючы канёк’ (бяроз., Шушк., усх.-палес., Нар. сл., в.-дзвін., Шатал.). Беларускае рэгіянальнае ўтварэнне, якое першапачаткова мела форму *ветраадгоны; параўн. ветраадбой ’тс’ (Нар. сл.), пазней прыстаўка другой часткі ад‑ выпала. Семантычна лексема ветраадгоны называла дзве дошкі, якія «адганяюць» вецер, г. зн. закрываюць шчыліну, утвораную паміж саломай страхі і кроквінай.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Напе́рва ’спачатку’ (в.-дзвін., Шатал.), на́перва (наперво) ’тс’ (Нас.). Са спалучэння на і *перво, він. скл. н. р. ад лічэбніка *рыоъ, відаць, спачатку ў складзе сінтагмы тыпу *na рыьо vermę ’першапачаткова’, з якой ў выніку страты апошняга элемента ^семантычная кандэнсацыя) узнікла канструкцыя, што пазней ператварылася ў прыслоўе. Параўн. ідэнтычнае па структуры напёршо ’перш-наперш’ (лях., Сл. ПЗБ) ад першы (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Капе́ша ’поўная, тоўстая, здаровая жанчына’ (міёр., З нар. сл.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад капа (< Z kopa) і суфікса ‑ёта (Сцяцко, Афікс. наз., 187). Магчыма таксама, што лексема паходзіць ад капешка ’малая ўкладка снапоў, саломы па полі’ (барыс., паст., рас., шум., Сл. паўн.-зах.) і называе жанчыну паводле знешняга падабенства. Гэта лексема займае большую тэрыторыю, параўн. капешка (полагі., Нар. лекс., Яўс., Бяльк.) і капешка ’тс’ (Юрч., в.-дзвін., Шатал.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Лы́сіць ’скрэбці бульбу збольшага, не поўнасцю’, ’збольшага абчэсваць бервяно, рабіць лысіны’ (докш., Мат. Янк.; Янк. 3.), ’кепска рабіць што-небудзь’ (в.-дзвін., Шатал.), лы́сыты ’рабіць зарубкі на ствале дрэва’ (кобр., Жыв. сл.). Рус. лысить ’рабіць лысым’, ’знімаць кару з дрэва, ачышчаць жэрдкі для агароджы’, лыситься ’праясняцца’; польск. łysić się ’рабіць лысым, голым’; чэш. lysiti ’тс’, славен. lísiti ’пакрываць каляровымі плямамі’. Прасл. lysiti, утворанае ад прыметніка lysъ ’лысы’ (Слаўскі, 5, 413–414).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
На́дабе ’патрэбна, трэба’ (Нас.), на́добі ’трэба’ (в.-дзвін., шуміл., Сл. ПЗБ); ён нам крайні надабі (гарад., Сл. бел. нар. фраз., 141), ст.-бел. надобѣ (1406 г.), ненадобѣ (1492 г.), надобеть («з далучэннем дзеяслоўнага суфікса», Карскі 2-3, 76), рус. надобе, надобы, набоб, надобеть ’тс’. Са спалучэння на добѣ, гл. даба, г. зн. ’на часе; калі ёсць неабходнасць’. Сюды таксама на́дабна ’патрэбна, трэба’, на́дабіцца ’патрабавацца’ і інш. Гл. і надоба.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ліне́йка 1 ’прамая лінія на паперы’, ’планка для вычэрчвання прамых ліній’ (ТСБМ). Запазычана, відавочна, з рус. линейка, якое існавала паралельна з першапачатковай формай линийка, запазычанай з польск. linijka, што з’яўляецца памяншальнай формай лексемы linia ’лінія’ (аналагічна рука — ручка).
Ліне́йка 2 ’прадаўгаваты воз у выглядзе лінейкі на шырокіх колах’ (Жд. 2), ’выязны воз’ (брасл., в.-дзвін., даўг., прасл., лудз., Сл. паўн.-зах.). Запазычана з рус. линейка ’шырокі, доўгі воз з падоўжанай перагародкай’. Да лінія (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ліпо́та ’добрае надвор’е’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Укр. ліпота́ ’прыгажосць’, ст.-рус. лѣпота ’тс’, ’прыстойнасць’, рус. арханг. лепота́ ’прыгожая знешнасць’, ’мажносць’, паўн.-дзвін. ’гліністая гразь’, ’сырое надвор’е, калі да колаў прыліпае гразь, а да палазоў — снег’, серб.-харв. љепо̏та, ст.-слав. лѣпота ’прыгажосць’. Абстрактнае ўтварэнне з суфіксам ‑ota ад прасл. lěpъ, якое да і.-е. *loi̯p‑os ’той, хто лепіцца, прыліпае’ < *lei̯p‑ ’намазаная маззю, ляпіць’. Бел. лексема — з лепо́та ’прыгажосць’, семантыка якога канкрэтызавалася.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Лі́нія ’вузкая палоска, уяўная рыса, якая злучае дзве кропкі паверхні’, ’граніца, край, абрыс, контур’, ’доўгі рад прадметаў або з’яў’, ’прасека ў лесе’ (ТСБМ, Сцяшк.; карэліц., З нар. сл.; в.-дзвін., брасл., Сл. паўн.-зах.), лі́ня ’прасека’ (чэрв., баранав., Сл. паўн.-зах.), лі́нія ’чыгунка’ (драг., З нар. сл.), лі́ня ’тс’ (Сцяшк.). Ст.-бел. линия, линея (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. linija, якое з лац. līnia, часцей linea ’льняны шнур’ < lineus ’льняны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 40; Слаўскі, 4, 265).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Звон ’ударны сігнальны інструмент; гук гэтага інструмента’. Рус. звон ’від гуку’, дыял. ’прыстасаванне’, укр. дзвін ’звон’, польск. dzwon, в.-луж. zwon, н.-луж. zwón ’тс’, палаб. zünĕ ’mit Glocken läuten’ (’званіць у званы’), чэш., славац. zvon, славен. zvǫ̂n, серб.-харв. зво̏но, зво̏н, зво̑н ’звон’, балг. звон ’прыстасаванне; гук’, звън ’гук’, макед. ѕвоно ’звон’. Ст.-слав. звонъ ’тс’. Ст.-рус. звонъ ’тс’. Прасл. zvonь — аблаўтны бязафіксны назоўнік ад дзеяслова zvьněti (гл. звінець). Ст.-бел. і дыял. форма дзвон < польск. (Булыка, Запазыч., 94), Шанскі, 2, З, 79; Копечны, Zákl. zásoba, 430.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Каве́рыць ’скажаць гучанне слова, няясна вымаўляць, хлусіць’ (Жакава. Совещание по ОЛА, 198–199). Як магчымыя паралелі можна прывесці рус. кастрам. коверить ’ламаць, згібаць, мяць што-н.’ і, як вельмі ненадзейнае, рус. паўн.-дзвін. каверить ’хварэць, нядужаць; кашляць’ (адносна развіцця значэння параўн. рус. дыял. вертёж ’галавакружэнне; заразная хвароба, эпідэмія’). Утворана прэфармантам ко‑ ад верыць, роднаснага рус. дыял. верать ’плесці (лапці, кашолкі, сеткі і да т. п.)’, верать ’хлусіць, расказваць байкі’, якія ад verti ’плесці і інш.’ Развіццё значэння аналагічнае вярзці ’несці лухту’ < вярзці ’плесці (лапці і інш.)’. Да словаўтварэння параўн. кавярзаць, укр. ковертати.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)