Машарні́к, мъшарні́к, мошэрні́к ’махавік, Suillus variegatus’ (в.-дзвін., міёр., Нар. сл.; ушац., Нар. лекс., Жыв. сл., капыл., Нар. словатв.; шчуч., брасл., в.-дзвін., Сл. ПЗБ; ТС), лун. мошорні́к ’заечы баравік, Xerocomus subtomentosus’ (Жыв. сл.). Да імша́рнік (гл.). Сюды ж мошэрэ́нік ’непрыдатны грыб’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́мхі ’пушок, які аддзяляецца ў працэсе ткання’ (в.-дзвін., Шатал.). Відаць, да мох (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вурзґаўка ’дзіцячая цацка, буркаўка’ (в.-дзвін., Шатал.), ву́рзгалка ’тс’ (КСП). Ад ву́рзґаць ’утвараць гук, падобны на гудзенне’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Музда́к ’вітка, канат з вітых дубцоў’ (в.-дзвін., Нар. сл., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, да музда́ць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мла́дшы, мла́чшы ’менш вопытны плытагон’ (дзвін., Нар. сл.). З ц.-слав. младший ’маладзейны’ праз рус. мову. Да малады́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іла́га ’яловы лес, ельнік’ (в.-дзвін., Нар. сл., 146). Ад ель (гл.) з нерэгулярным суф. ‑аг‑а. Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 207.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ню́хаўка ’нос, вялікі нос’ (Касп.; в.-дзвін., Шатал., Сцяшк.; навагр., Жыв. сл.; клец., Нар. лекс.; астрав., Сл. ПЗБ; лаг., Сл. ЦРБ). Іранічнае ўтварэнне ад ню́хаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капо́рка ’маруда’ (в.-дзвін., Сл. паўн.-зах.). Да капаць (гл.) > капацца ’корпацца ў чым-н.’ ’рабіць марудна’. Нарашчэнне ‑ор‑ пад уплывам поркацца ’тс’. Параўн. таксама капоцька (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́лі-ву́лі-ву́лі выкл. ’падзыўное слова для качак, гусей’ (свісл., Шатал.); ’падзыўное слова для авечак’ (в.-дзвін., Шатал.); ’падзыўное слова для галубоў’ (мсцісл., З нар. сл.). Гл. вуль-вуль-вуль ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Захмандра́ць ’запэцкаць’ (Нас.). Няясна. Ці не памылка чытання, замест захлюндраць: хлю́ндра ’неахайны чалавек (жанчына)’ фіксавалася неаднаразова (Нас., Касп., Шат., Яўс.; навагр., З нар. сл.; в.-дзвін., Шатал.) і этымалагізавалася (Шат., 295) з польск. flondra, flundra. Насовіч дае хлю́ндрыць ’пэцкаць’, вытворнае ад хлю́ндра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)