болта́ться несов.

1. разг. (о жидкости) бо́ўтацца;

2. (висеть, колыхаться) разг. матля́цца; мата́цца; целяпа́цца;

3. (слоняться) прост. сно́ўдацца, сланя́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

полоска́ться

1. (плескаться в воде) плю́хацца, бо́ўтацца;

2. перен. (колебаться от ветра) паласка́цца, трапята́цца;

3. страд. паласка́цца; см. полоска́ть 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

schwpsen

vi

1) бо́ўтацца (пра вадкасць у сасудах)

2) пераліва́цца це́раз край

3) гл. schwatzen

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

цялёпкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Хадзіць, шлёпаць па вадзе, гразі і пад.; плюхацца. Спачатку Міколка з бацькам з таптухай цялёпкаліся, а потым узяліся рукамі плотак лавіць паміж карчоў. Лынькоў.

2. Тое, што і целяпацца. На абцасе аднаго з іх [ботаў] цялёпкалася дрэнна прыбітая паўсцёртая падкоўка. Капусцін.

3. Плюхацца, боўтацца ў вадзе. Мінаю .. хаткі Шушанскага, спакойную Шуш, дзе весела цялёпкаюцца дзеці, .. і трапляю на востраў, дзе любіў адпачываць Ленін. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пурзго́ліццабоўтацца ў місцы з ежай’ (мядз., Нар. словатв.), пурзоліцца экспр. ’неахвотна есці; пэцкацца’; перан. ’дурэць’ (мядз., брасл., паст., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, параўн. пу́ргаць ’сёрбаць’, рус. смал. пу́рзацца ’марудна і неакуратна есці’, пурзоніцца ’тс’. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ) лічыць запазычаным з літ. purzlóti, burzlóti ’тс’, што цяжка давесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матля́цца, матля́тыса ’хістацца, знаходзячыся ў вісячым становішчы, вісючы, хістацца туды-сюды, з боку ў бок’ (ТСБМ, ТС; пін., Нар. лекс.), ’боўтацца’ (Ян.), ’ухіляцца ад працы, хадзіць без справы’ (шкл., Мат. Маг.), матля́ць ’матаць, размахваць, хістаць чым-небудзь’ (ТСБМ, ТС), матляну́цца ’матнуцца, памкнуцца, паспяшацца куды-небудзь’ (Нар. Гом.). Укр. мотля́тися, мо́тлятися. Да матла́ць < мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zppeln

vi

1) трапята́цца, бі́цца, бо́ўтацца

2) круці́цца (на месцы)

◊ vor ngeduld ~ — дрыжа́ць ад нецярпе́ння

j-n ~ lssen* — прыму́сіць каго́-н. чака́ць сябе́, стамі́ць [змары́ць] каго́-н. чака́ннем

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Калбата́ць ’мяшаць, збіваць яйкі з мукой’ (гродз., Мат. АС), калбоціць, калбаціць, калбуціць ’рашчыняць’, ’замешваць’, ’боўтаць’ (гродз., Сл. паўн.-зах.), калбоціццабоўтацца, пералівацца’ (Сцяшк. МГ), ’боўтацца, пялёскацца’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.). Сюды ж і вытворныя: калбочаная яешня, калбатуха ’амлет, страва з малака, мукі, яец, перамешаных і спечаных на сале’ (Сцяшк. МГ), калбатун ’баўтун, неаплодненае яйцо’ (ашм., воран., іўеў., Сл. паўн.-зах.), калбатуха ’непрыгодная для яды страва, бурда’ (смарг., Сл. паўн.-зах.). Паводле фармальнага крытэрыю і лінгвагеаграфіі (слова прадстаўлена толькі на захадзе Гродзенскай вобласці) верагодней суаднесці яго з літ. kalbė́ti ’гаварыць’. Тут цікавы выпадак, калі ў прамым значэнні ’гаварыць’ слова не зафіксавана, ёсць толькі двухсэнсоўныя прыклады, такія, як калбатун ’балбатун’ («Калбатун кажуць на таго, хто многа гаворыць», лід., Сл. паўн.-зах., 2, 371). Двухсэнсоўны прыклад таму, што калбатун ’балбатун’ можа быць наватворам на базе калбатаць ’боўтаць’ > ’балбатаць’, аднак больш імаверна, што дэрыват суаднесены з калбатаць ’гаварыць’ або, дакладней, з экспрэсіўным варыянтам ’гаварыць’ — ’балбатаць’. Тут цікавы выпадак працэсу, пры якім суаднесеныя па адной прыкмеце запазычаны і спрадвечныя дзеясловы ўзаемадзейнічаюць такім чынам, што запазычаны — калбатаць (і інш. формы) атрымлівае прамую семантыку бел. баўтаць. Парадаксальным з’яўляецца тое, што былі суаднесены толькі пераносныя значэнні абодвух слоў, а за літуанізмам замацавана адно з асноўных значэнняў дзеяслова боўтаць. Запазычанае слова да таго ж было па-рознаму адаптавана (гл. формы вышэй), гэта, аднак, можна разглядаць і як пазнейшыя трансфармацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бры́ндаць ’хадзіць, шлёпаць’ (БРС), ’бадзяцца’ (Яўс., Нас., Бяльк.), брындаццабоўтацца, таўчыся без толку’ (КЭС), параўн. яшчэ бры́нда ’валацуга’ (Нас., Бяльк., Янк. Мат.), ’гультай’ (Касп., Нас.), брынды біць ’хадзіць без справы, лодарнічаць’ (Янк. БП). Карскі (Труды, 394) бры́нда ’валацуга’ і бры́ндаць ’бадзяцца’ выводзіў з няпэўнай літ. крыніцы (адносна гэтага гл. Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 50). Параўн. яшчэ ўкр. дыял. бре́ндати, брендо́лити ’бадзяцца’. Брукнер (43) зыходзіў з ст.-польск. bryndy ’дарагая жаночая вопратка’, bryndować się ’прыгожа апранацца’ (адсюль быццам бел. брынды біць, укр. бринди бити, далей бры́нда ’валацуга’). Фасмер (1, 222–223) прыводзіць рус. дыял. бры́нды ’шырокія рукавы’, бры́ндик ’гультай’, бринжиба́й ’тс’ і параўноўвае гэта з польск. brynda ’жарт, балаўство’, bryndzić się ’манернічаць’. Няясна. Укр. бре́ндати (resp. бел.?) Рудніцкі, 201 (услед за Шэрэхам, ZfslPh, 23, 146 і іншымі), выводзіць з брести́ з арго-суфіксам ‑н‑ (і пад уплывам пле́нтатися ’валачыцца, цягнуцца’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́хаць1 ’падаць з шумам’ (ТСБМ), плю́хнуць ’упасці ў ваду’ (Бяльк.), плю́хацца ’падаць, шлёпацца ў ваду, гразь з пляскам’, ’перамяшчацца, рухацца ў вадзе, балоце’ (ТСБМ), плю́хаць ’удараючы па вадзе, рабіць плёскат, пляск’ (Шат.), хоць апошняе можа ўзыходзіць і да плёхаць (гл.). Побач з гэтым у плю́хаць, плю́хацца развіваецца значэнне ’плёскацца’, ’боўтацца па гразі’ (Шат.), ’пералівацца праз край’, ’ударацца аб што-н.’, ’купацца, мыцца, распырскваючы ваду’ (ТСБМ); адпаведна плю́х! — пра выліванне: нясуць, а іш шайкі плюх, плюх на мост (мсцісл., Нар. лекс.), альбо плюх (параўн.: плюх вады яму ў вочы!) замяняе плюсь ’тс’ (Бяльк.). Сюды ж: плю́хнуць ’упасці ў ваду’ (Бяльк.) ’ударыць’ (Жд. 1), ’лінуць’ (смарг., ваўк., Сл. ПЗБ), параўн. укр. плю́хати, плю́хнути ’плёскаць; падаць з шумам’, рус. плю́хать, плю́хнуть, польск. pluchać ’тс’, балг. плю́(х)вам, плю́хна ’даваць аплявуху; упасці на зямлю’. Да прасл. *plʼux‑ati < *plʼusk‑a‑ti, гл. плю́скаць.

Плю́хаць2 ’хлюпаць’, ’ісці (аб працяглым дажджы)’, плюхце́ць ’тс’ (ТСБМ), плюхчэць ’падаць вялікімі кроплямі’ (Нас.). Да прасл. *plʼux‑t‑ě‑ti, якое з і.-е. *pleu̯‑sk‑ ’імжэць, імгліць’. Гл. папярэдняе слова; да словаўтварэння параўн. ды́хаць/дыхце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)