бо́ўтацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Плюхацца з аднаго боку ў другі (пра вадкасць у пасудзіне).

Боўтаецца вада ў біклазе.

2. Рухацца ў вадзе ў розных напрамках.

Б. ў рэчцы.

3. Шукаць што-н. у якой-н. вадкасці, страве лыжкай ці чым-н. іншым.

Б. лыжкай у місцы.

|| наз. бо́ўтанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бо́ўтацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бо́ўтаюся бо́ўтаемся
2-я ас. бо́ўтаешся бо́ўтаецеся
3-я ас. бо́ўтаецца бо́ўтаюцца
Прошлы час
м. бо́ўтаўся бо́ўталіся
ж. бо́ўталася
н. бо́ўталася
Загадны лад
2-я ас. бо́ўтайся бо́ўтайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час бо́ўтаючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бо́ўтацца несов.

1. (о жидкостях) болта́ться, взба́лтываться;

2. (в воде) плеска́ться, бара́хтаться, бултыха́ться;

дзе́ці ~таюцца ў рэ́чцы — де́ти пле́щутся (бара́хтаются, бултыха́ются) в реке́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бо́ўтацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Плюхацца з аднаго боку ў другі, вагацца (пра вадкасць у пасудзіне). Чутно было, як боўталася з бляшаным адзвонам вадкасць у бітонах. Дуброўскі. // Матляцца, целяпацца. Да зброі Антось меў нястрыманую цягу, ён ухітраўся разабраць і пачысціць вялізны рэвальвер, які звычайна боўтаўся ў драўлянай кабуры пры баку ў дзядзькі Міхала. Хадкевіч. На рамяні [у камандзіра] кольт боўтаецца. Лынькоў.

2. Рухацца ў вадзе ў розных напрамках; плюхацца. Мы ўсю ноч напралёт боўталіся ў рэчцы. Гурскі.

3. Шукаць што‑н. у якой‑н. вадкасці, страве лыжкай ці чым‑н. іншым. Джвучка боўтаецца лыжкай у халадніку — ловіць агуркі, сёрбае праз зубы жыжку. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

болтыха́ться бо́ўтацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бара́хтаться несов. бо́ўтацца, цялёпкацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забо́ўтацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць боўтацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взба́лтываться возвр., страд. бо́ўтацца, узбо́ўтвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бултыха́ться разг.

1. (падать, бросаться в воду и т. п.) бу́хацца;

2. (барахтаться в воде) бо́ўтацца, плю́хацца;

3. (взбалтываться) бо́ўтацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ківіля́цца ’вагацца, боўтацца ў бакі’ (ТС). Гл. ківіляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)