Асня́к, аснік ’асіннік’ (Бір. дыс., Інстр. III). Гэтыя зборныя назвы, як і прыметнік асовы ’асінавы’, утвораны ад *osa ’асіна’ (параўн. дуб — дубняк і г. д.); такія формы, магчыма, сведчаць пра доўгае захаванне ў беларускіх гаворках бяссуфікснай формы *аса (гл. асіна).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГРУЗДЫ́,
шапкавыя базідыяльныя грыбы з роду млечнік сям. сыраежкавых. Вядома больш за 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 8 відаў. Найб. вядомыя грузд сапраўдны, або хрушчак (Lactarius resimus), расце пераважна ў яловых і бярозавых лясах; грузд жоўты (L. scrobiculatus), расце ў вільготных месцах ў хваёвых лясах; грузд чорны, або чарнуха (L. necator), вельмі пашыраны, расце ў бярозавых і мяшаных лясах; грузд перцавы, або кароўка, малачай (L. piperatus), часцей трапляецца ў дубовых лясах. Мікарызаўтваральнікі. Ядомыя. Спажываюцца салёныя. Грузд перцавы выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне для лячэння нырачнакаменнай хваробы.
Растуць групамі. Пладаносяць у ліп.—верасні. Шапка дыяметрам да 20 см, пукатая, потым лейкападобная, часцей з апушаным завернутым уніз краем. Мякаць шчыльная з едкім млечным сокам (таму перад засолкай вымочваюць або адварваюць). Пласцінкі зыходныя або прырослыя. Ножка цыліндрычная, кароткая, у спелых грыбоў пустая (у грузда перцавага — суцэльная). Споры шарападобныя або шырокаавальныя.
1. Шчыльна злучыць, самкнуць (зубы, пальцы і пад.). Цяпер.. [Мікола] калаціўся, як асінавы ліст, і мусіў сашчаміць зубы, каб не ляскалі.Колас.Сашчаміла [Марыся] пальцы, муха была ў жмені.Баранавых.Кася заплакала. Потым яна сашчаміла рот, зірнула на маці і пайшла, стукнуўшы дзвярыма.Карпюк.
2.перан. Выклікаць адчуванне душэўнай прыгнечанасці, болю і пад. Ламко прыгледзеўся да Замасточча, і нейкая туга сашчаміла яго сэрца.Шахавец.Нейкі жаль агарнуў яго [Салаўя] сэрца, сашчаміў яго.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Асаве́ц1 ’асінавы лес’ (Прышч., Яшкін), асавок ’маладыя асіны на расчышчаным месцы, групкі дрэў сярод поля, каля дарогі’ (Жучкевіч, Топон., 108). Ад аса ’асіна’ (гл. асіна) праз прыметнік асобы ’асінавы’ з дапамогай суфіксаў ‑ец, ‑ок. Параўн. тапонім Асінец.
Асаве́ц2 ’ссунутая зямля па беразе, па касагоры’ (Яшкін), Грынблат (Весці АН БССР, 1965, 4) звязвае мясцовыя назвы тыпу Асавец і пад. з дзеясловам соваць (асоўвацца). Частка гэтых назваў звязваецца з аса ’асіна’, што датычыць іншых, то трэба ўлічыць яшчэ ўкр.осовн, осовня, осовна ’схіл гары, павернуты да сонца’ (Марусенка, Полесье, 239), якія, аднак, можна супаставіць з асоння ’тс’. Ст.-рус.осовьць азначае ’звычайная дарога’ (магчыма, але не абавязкова, па яру, па берагу, які асоўваецца, ці ўзгорку); балг.осое, серб.-харв.осој ’ценявы бок’, мак.осој ’вільготнае месца, дзе не грэе сонца’, славен.osoje, osovie ’ценявы бок, халадок’. Паўднёваславянскія словы адлюстроўваюць праслав. корань *soi̯‑, што захаваўся таксама ў выглядзе *sě‑ ў рус.сень, бел.засень. Так ці іначай наўрад ці тут можна выключыць шматразовыя народнаэтымалагічныя змены (параўн. укр.осоння пры сонце, сонечко), у тым ліку сувязі з сонцам, а потым з асоўваннем. Магчыма, што асавец першапачаткова азначала проста ’халадок’, а потым стала выкарыстоўвацца і як назва асінніку, і як назва дарогі, і як назва ценявога боку гары і наогул узгорка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лепята́ць, лепячу, ляпечаш, ляпеча; заг. лепячы; незак., што, абчым і без дап.
1. Гаварыць невыразна, нязвязна (пра мову дзяцей). — Дзед ... бух-бух... ва-ва, — заклапочаны нечым, лепятаў малы і цягнуў маці ў зямлянку-шпіталь.Шамякін.// Гаварыць невыразна; мармытаць. Стась Вілюевіч дагнаў дзяўчыну пры ўваходзе і пачаў лепятаць аб каханні.Грамовіч.// Весці лёгкую несур’ёзную размову; балбатаць. Жэня лепятала з нейкім унутраным задавальненнем, быццам дзіця, якое расказвала маці пра свае прыгоды.Сіўцоў.
2.перан. Утвараць ціхі шум, шолах і пад. Асінавы кусток тросся і лепятаў.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
листIм., бот.
1. ліст, род. ліста́м.;
2.собир. (листва) ліст, род. лі́сту м.; лі́сце, -ця ср.;
александри́йский листфарм. александры́йскі ліст;
◊
дрожа́ть как оси́новый лист дрыжа́ць як асі́навы ліст.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
leaf1[li:f]n. (pl.leaves)
1. ліст (дрэва);
oak leaves лі́сце ду́ба;
come into leaf распуска́цца;
in leaf пакры́ты лісто́тай
2. ліст (кнігі, металу)
♦
shake like a leaf калаці́цца/дрыжа́ць як асі́навы ліст;
take a leaf from smb.’s book браць пры́клад з каго́-н.;
turn over a new leaf пача́ць жыць па-но́ваму
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
асі́ннікАсінавы лес, зараснік (БРС).
□ ур. Асіннік (лог) каля в. Ганчароўка Слаўг., ур. Асіннік (луг) каля в. Бабінавічы Арш., ур. Асіннік (лес) каля в. Малева Нясв., ур. Асіннікі (луг) каля в. Заспа Рэч.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
кол1, кала, м.
1. Палка, шост з завостраным канцом. Сымон уваткнуў сякеру ў калоду, на якой часаў калы.Чарнышэвіч.Сапёры размотвалі скруткі калючага дроту, забівалі ў зямлю калы.Хомчанка.// Усякая доўгая палка. Сабака пачаў агрызацца, і Сімон, схапіўшы кол, пачаў ганяць яго па двары.Самуйлёнак.
2.Разм. Самая нізкая школьная адзнака; адзінка. Атрымаць кол па дыктанту.
•••
Забіць асінавы колгл. забіць.
Калом стаяцьгл. стаяць.
Калом яму зямлягл. зямля.
Пасадзіць на колгл. пасадзіць.
Стаяць калом у горлегл. стаяць.
У віру на калугл. вір.
Хоць кол на галаве чашыкамугл. часаць 2.
(Яго) і калом не заб’ешгл. забіць.
Як сарока на калугл. сарока.
кол2, кала, м.
Даўнейшая мера ворнай зямлі.
•••
Ні кала ні двараўкаго — нічога няма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)