ВЫ́ДРЫН Максім Львовіч (14.8.1870, Масква — 31.5.1951),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р мед. н., праф. (1923). Засл. дзеяч нав. Беларусі (1938) Скончыў Маскоўскі ун-т (1897). Працаваў у Маскве. У 1923—41 і 1943—51 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па даследаванні і лячэнні пазаматачнай цяжарнасці, матачнага крывацёку, фібраміём, раку маткі. Аўтар падручнікаў па акушэрстве і гінекалогіі.
т. 4, с. 306
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗЕ́ЦКАЯ Людміла Яўгенаўна (н. 25.9.1959, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р мед. н. (2001). Скончыла Віцебскі мед. ун-т (1982), працуе у ім з 1986 (з 2001 праф. кафедры, адначасова заг. курса павышэння кваліфікацыі спецыялістаў). Навук. працы па гінекалагічнай эндакрыналогіі, генітальным эндаметрыёзе.
Тв.:
Эндометриоидная болезнь (этиопатогенез, диагностика и лечение). Вигебск, 2000 (разам з Л.Я.Супрун).
т. 18, кн. 1, с. 442
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНКЕ́ВІЧ Вера Раманаўна (н. 6.12. 1924, в. Юркевічы Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р мед. н. (1970), праф. (1971). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1948). З 1963 у Ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1970—90 заг. кафедры). Навук. працы па эмбрыялогіі і інервацыі жаночых палавых органаў.
Тв.:
Развитие нервных связей тазовых органов женщины // Акушерство и гинекология. 1969. №5.
т. 9, с. 270
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКАШЭ́ВІЧ Георгій Аляксеевіч (5.2. 1939, в. Стрэльна Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 19.12.1997),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р мед. н. (1996), праф. (1997). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1961), працаваў у ім (у 1997 заг. кафедры). Навук. працы па прафілактыцы і лячэнні пасляродавых септычных захворванняў.
Тв.:
Женщине о женских болезнях. Мн., 1974;
Послеродовый период // Справочник врача женской консультации. 2 изд. Мн., 1988.
т. 9, с. 363
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ГІЛЕЎ Міхаіл Веньямінавіч (1.6.1898, г. Звянігародка Чаркаскай вобл., Украіна — 14.3.1967),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р мед. н. (1939), праф. (1946). Скончыў Кіеўскі мед. ін-т (1924). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па аварыяльным інкрэце і яго ўзаемаадносінах з ганадатропнымі гармонамі цяжарных.
Тв.:
Эстрогенный инкрет яичника и гонадотропные гормоны беременных. Л., 1939;
Гигиена женщины. 2 изд. Благовещенск, 1961.
т. 10, с. 510
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЗО́РЦАВА Гнэся Львоўна (31.12.1901, г.п. Карма Гомельскай вобл. — 14.8.1966),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р мед. н. (1945), праф. (1946). Скончыла БДУ (1927). У 1931—34 дырэктар, у 1954—58 навук. кіраўнік Бел. НДІ аховы мацярынства і дзяцінства. Навук. працы пра біял. і біяхім. фактары і функцыян. дыягностыку хвароб жаночых палавых органаў.
Тв.:
Функциональная диагностика в акушерстве и гинекологии на основе цитологических исследований. Мн., 1952.
т. 6, с. 9
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСО́ЎСКІ Антон Якаўлевіч (18.3. 1821, г. Слуцк Мінскай вобл. — 25.4. 1898),
расійскі ўрач; адзін з заснавальнікаў аперацыйнага акушэрства і гінекалогіі ў Расіі. Праф. (1858). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1848). Працаваў у ёй (у 1858—76 заг. кафедры). З 1871 дырэктар Пецярбургскай радзільнай установы. Навук. працы па хірургіі, анатама-гісталагічных і фізіял. даследаваннях жаночых палавых органаў. Выканаў першую ў Расіі аперацыю па выдаленні яечніка. Заснавальнік час. «Журнал акушерства и женских болезней».
т. 8, с. 464
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАСА́ДА Вольга Анатолеўна (н. 20.1.1953, Мінск),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р мед. н. (1999). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1976), з 1979 працуе ў ім. Навук. працы па імуналогіі запаленчых працэсаў жан. палавых органаў, гомеапатычных метадах лячэння ў акушэрстве і гінекалогіі, этыяпатагенезе і лячэнні генітальнага эндаметрыёзу.
Тв.:
Гомеопатическое лечение акушерских и гинекологических нарушений: Справ. Мн., 1998;
Клинико-статистический анализ заболеваемости эндометриозом в Минске // Здравоохранение. 1998. № 2.
т. 12, с. 287
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБО́ВІЧ Вячаслаў Ксенафонтавіч (н. 15.3.1930, г. Растоў-на-Доне, Расія),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і педыятрыі. Д-р мед. н. (1978), праф. (1987). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1955). З 1960 у НДІ аховы мацярынства і дзяцінства (з 1979 нам. дырэктара). Навук. працы па праблемах перынаталогіі, узаемасувязях у сістэме маці-плод-нованароджанае дзіця, уплыву на арганізм наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
Гормональный криз новорожденных. Мн., 1978;
Гормональные влияния на организм новорожденного. Мн., 1989.
т. 7, с. 117
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)