Заро́к ’абяцанне не рабіць што-н.’ Рус. заро́к, укр. зарі́к, заро́к ’тс’, серб.-харв. за́рок ’спрэчка, заклад’. Ст.-слав. зарокъ ’устанаўленне’. Ст.-рус. зарокъ ’запаведзь, урок, папрок, тэрмін’. Параўн. ст.-слав. зарещи ’забараніць, загадаць’. Утворана як назоўнік на ‑ъ ад зарекати з чаргаваннем галоснага, магчыма, у ст.-слав. мове, адкуль у ст.-рус. (> рус., укр., бел.), дзе развіваецца менавіта ст.-слав. значэнне ў адрозненне ад серб.-харв., дзе значэнне ’забарона’ архаічнае. Не выключана і самастойнае развіццё ўсх.-слав. слоў на што можа ўказваць рус. дыял. зарок ’фізічны недахоп у чалавека, жывёлы’; параўн. парок. Шанскі, 2, З, 60. Параўн. папрок, рэч, урок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зме́на ’прамежак часу’ (ТСБМ), ’зменнае поле’, ’здрада’ (Нас.), рус. сме́на, укр. змі́на, польск. zmiana ’змяненне’, ’прамежак часу’, чэш. změna ’змяненне’, славац. zmena ’тс’, славен. zmȇna ’дамоўленасць, размова, гульня; змяненне’, серб.-харв. сме̏на ’змяненне; змена’, балг. смя̀на ’тс’, макед. смена ’тс’. Параўн. ст.-рус. съмѣнити ’змяніць’ (1331 г.), измѣнити ’змяніць’ (1076 г.), ’здрадзіць’ (1076 г.), измѣна ’змяненне’, ’замена’, ’здрада’ (XI ст.). Параўн. серб.-луж. změnić, změniś ’змяніць’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова змяняць, у якім кантамінаваліся дзве прэфіксальныя формы: sъ‑měnʼati і jьz‑měnʼati; першае значэнне ад першай, інш., асабліва апошняе, верагодна, ад другой. Але магчыма, што значэнне ’здрада’ з рус. Корань měn‑ гл. мена.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пама́лу ’не спяшаючыся, марудна; паступова, не адразу’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Бяльк., З нар. сл.), пама́лей (Сцяшк. Сл.), пама́луй (Янк.), пама́ле (ТС), пама́лі, пама́ту, пама́луй (Сл. ПЗБ); пама́лечку (Мат. Гом.), пама́лячку (Янк. 1). Агульнаслав.: рус., укр. пома́лу, польск., в.-луж. pomału, н.-луж. pomałkiem, серб.-харв. по̀мало, серб.-ц.-слав. po malu, славен. po malu, po male, балг. malko ’тс’. Прасл. pomalu. З прыназоўнікавага спалучэння po malu, дзе малу — генетыў ад malъ (гл. малы́) (параўн. Брукнер, 320). Махэк (470) malъ у гэтым спалучэнні лічыць словам іншага паходжання, роднасным ням. mählich, allmählich ’паступова’, ст.-ірл. mall ’павольны’ і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паці́ра ’страта’ (чэрв., Сл. ПЗБ), кліч. паці́р ’страта парасят ад недагляду’ (Жыв. сл.). Утворана ад дзеяслова ⁺паціраць, параўн. в.-дзв. паціра́ць ’згубіць’ (там жа), у якім ‑і‑ узнікла ў выніку рэдукцыі ‑е‑: рус. потеря́ть, укр. теря́ти, ст.-рус. терѧти ’разбураць, спусташаць’, потерѧти ’загубіць, знішчыць’. У якасці роднасных слоў Фасмер (4, 50) прыводзіць серб.-ц.-слав. тѣряти ’праследаваць, праганяць, абвінавачваць, імкнуцца’, балг. терам ’ганю, падганяю’, славен. terati ’катаваць’, серб.-харв. тjе̏рати ’забіваць’, чэш. těr: крканошск. ’рэз ствала ўпоперак’, potěr ’малькі’, ’апалонікі’, ’крухмаленне’, а таксама potří‑ti ’перамагчы, пабіць, адольваць, знішчыць’. Да церці, тру (гл.). Сюды ж карм. паціра́нка ’згубленая рэч’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пласкі́р, пласкірка ’гусцяра, Blicca Bjcerkna L-.’ (басейн Прыляці, Жук.). Пашырана і без пачатковага п‑ (гл. ласкір). Большасць слав. назваў рыб з п‑ (укр. плескача, плясканне зах.-укр. płaskurka, серб.-харв. płaskim, plas kurka, макед. тоскуй ’падлешчык, Rhodeus sericeus amarus (Bloch.)’; укр. плёскаеш, зах.-укр.-польск. plaskačka, płaskurka, серб.-харв. płjьska, pljoskavec, славац. ploska, рус. плеска ’верхаводка’, славен. ploščič, славац. pleskač ’лешч, Abramis brama’ і інш.) асацыюецца з прасл. Apieškoti/*pIoskati! *pljmkati, але бел. назвы дзякуючы народнай этымалогіі узыходзяць да плоскі, гл. (Бязлай, 3, 61: Махэк₂, 120). Каламісц (Рыбы, 13) піша пра “падвойную семантычную матывацыю” названай групы лексем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рата́р ’земляроб, араты’ (Ласт.). Параўн. славац. дыял. ratár ’араты’, в.-луж. ratar ’селянін; араты’, славен. rátar, arátar ’араты’, серб.-харв. ра̏та̑р, балг. ратар (< серб., гл. БЕР, 6, 190), рус. фальк. ратарь ’араты, земляроб’ (СРНГ). Прасл. *ortarь лічыцца другаснай формай, узнікшай шляхам замены суф. *‑ajь больш жывым суф. *‑arь з першаснага *ortajь (гл. ратай) (Шустар-Шэўц, 2, 1208), параўн. аднак паралельныя грэч. αροτήρ, лац. arator ’араты’, для якіх рэканструюецца і.-е. *arH‑ter/tor‑ як nomen agentis да *arH‑ ’араць’ (Сной, гл. Бязлай, 3, 155). Адзінкавасць фіксацыі не дае ўпэўненасці ў народным характары слова, гл. таксама з іншай суфіксацыяй аратні́к, аратня́к ’араты’ (Лексика Пол.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́бы толькі мн. л., экспр. ’добрае, святочнае адзенне’ (драг., З нар. сл.), параўн. ст.-бел. роубие альбо хоусты (XV ст., Карскі 2–3, 23). Рус. руб, ру́ба ’грубае адзенне, лахманы’, н.-луж. rub ’адзенне, саван’, серб.-харв. ру̏ба ’адзенне’, балг. ру́ба ’тс’. Усходне- і заходнеславянскія словы традыцыйна ўзводзяць да прасл. *rǫbъ, rǫbiti (Фасмер, 3, 510; Чарных, 2, 125), гл. руб. Балгарскае слова лічаць запазычаннем праз тур. ruba ’адзенне’ з іт. roba ’тс’, якое са ст.-в.-ням. і ст.-н.-ням. roub ’здабыча’, ням. Raub ’грабеж’. Адтуль жа і серб.-харв. ру̏ба ’адзенне’, рум. rubă ’лахман’, алб. rub ’ручнік’ (БЕР, 6, 331–332).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́ска ’соска’ (Касп., Сцяшк. Сл., Скарбы, Сл. ПЗБ), ’сасок’ (Сл. ПЗБ), сы́ська ’матачнік (у пчол)’ (Сл. Брэс.), сысо́к ’адростак для ўсмоктвання пажыўных рэчываў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сюды ж сы́саўка ’соска’ (ТС). Да сыса́ць ’ссаць’ (Сл. ПЗБ), што да прасл. *sysati, параўн. укр. сиса́ти, польск. sysać, славен. sísati, серб.-харв. си̏сати, балг. дыял. си́сам, макед. сиса, ст.-слав. сысати ’тс’, ітэратыва да *sъsati, гл. ссаць. Параўн. укр. сиса́к ’цыбук’, славен. sȋsek ’сасок (грудзей), соска’, серб.-харв. си̏сак ’хабаток (насякомых)’, ’носік’, дыял. сиска ’сасок (у вымені)’. Гл. Скок, 3, 244; Бязлай, 3, 238; Глухак, 549. Гл. таксама цыцка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варажба́ ’гаданне’ (Гарэц.); ’чараўніцтва’ (Яруш., 118). Рус. ворожба, укр. ворожба, польск. wróżba ’гаданне, прадказанне’, балг. дыял. вра́жба́ ’лячэнне, дзеянне ўрача’, макед. вражба ’варажба’, серб.-харв. вра́жбина ’чараўніцтва’. Прасл. *voržьba < *voržiti (гл. варажыць). Аб суфіксацыі гл. SP, 1, 61–62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́дступ ’вольнае месца, якое пакідаецца ў пачатку радка рукапіснага або друкаванага тэксту’ (БРС); ’адкрытая прастора паміж лясамі, дварамі, будынкамі’ (Яшк.). Рус. о́тступ, укр. ві́дступ, польск. odstęp, чэш. odstup, серб.-харв. о̀дступ, балг. отстъп, макед. отстап. Аддзеяслоўнае ўтварэнне да адступіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)