старажытна-грэчаскі матэматык і філосаф-ідэаліст, заснавальнік піфагарэізму. У галіне матэматыкі яму прыпісваюць увядзенне доказу ў геаметрыю, пабудову планіметрыі прамалінейных фігур, стварэнне вучэння пра падобнасць, доказ Піфагора тэарэмы, адкрыццё ірацыянальных лікаў, пабудову некат. правільных многавугольнікаў і мнагаграннікаў і інш. Ёсць звесткі пра П. як астранома. Ён лічыў Зямлю шарам, які знаходзіцца ў цэнтры Сусвету; ведаў пра ўласны рух Сонца, Месяца і планет. Заснаваў у г. Кратоне (Паўд. Італія) піфагарэйскі саюз, які быў адначасова філас. школай, паліт. партыяй і рэліг. брацтвам. Лічыў, што лік ёсць сутнасць усіх рэчаў, а Сусвет з’яўляецца гарманічнай сістэмай лікаў і іх адносін. Адстойваў уяўленне аб бессмяротнасці душ і іх перасяленні. Быў ідэолагам рабаўладальніцкай арыстакратыі.
Літ.:
Болгарский Б.В. Очерки по истории математики. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУАСО́Н (Poisson) Сімеон Дэні (21.6.1781, г. Пітыўе, Францыя — 25.4.1840),
французскі матэматык, механік і фізік. Чл. Парыжскай АН (1812). Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1826). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1800), дзе і працаваў (з 1806 праф.). З 1809 праф. Парыжскага ун-та. Навук. працы па тэарэт. і нябеснай механіцы, матэм. аналізе, тэорыі імавернасцей, матэм. фізіцы, тэорыі пругкасці, гідрамеханіцы і інш. Даследаваў праблемы устойлівасці Сонечнай сістэмы і рух планет з улікам узбурэнняў. Устанавіў важныя стат. заканамернасці (гл.Вялікіх лікаў закон, Пуасона размеркаванне). Абагульніў ураўненні тэорыі пругкасці на выпадак анізатропных цел, увёў адну з характарыстык пругкасці матэрыялаў (гл.Пуасона каэфіцыент). Прапанаваў адно з ураўненняў матэм. фізікі (гл.Пуасона ўраўненне) і выкарыстаў яго для рашэння задач па гравітацыі і электрастатыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Уладзімір Іванавіч (10.6.1887, С.-Пецярбург — 11.2.1974),
расійскі матэматык. Акад.АНСССР (1943; чл.-кар. 1932). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1910). У 1912—30 праф. Ленінградскага ін-та інжынераў шляхоў зносін. З 1915 у Ленінградскім ун-це (з 1944 заг. кафедры). Адначасова ў 1929—35 у Сейсмалагічным ін-це (заг. аддзела) і Матэм. ін-це АНСССР. У 1937—55 дырэктар Ін-та матэматыкі і механікі пры Ленінградскім ун-це. Навук. працы па краявых задачах матэм. фізікі, тэорыі функцый комплекснай пераменнай, тэорыі пругкасці. Дзярж. прэмія СССР 1948.
Тв.:
Курс высшей математики. Т. 1—5. М.; Л., 1924-47.
Літ.:
В.И.Смирнов. М.; Л., 1949;
Ладыженская О.А. О жизни и научной деятельности В.И.Смирнова: Биогр. очерк // Успехи мат. наук. 1987. Т. 42, вып. 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПРЫНДЖУ́К Уладзімір Генадзевіч (22.7.1936, Мінск —26.7.1987),
бел.матэматык. Акад.АН Беларусі (1986; чл.кар. 1969), д-рфіз.-матэм.н. (1966), праф. (1969). Скончыў БДУ (1959). З 1962 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі (з 1969 заг. лабараторыі), адначасова ў 1965—70 у БДУ. Навук. працы па тэорыі лікаў. Вырашыў Малера праблему, распрацаваў метрычную тэорыю дыяфантавых набліжэнняў залежных велічынь, тэорыю эфектыўных межаў рашэнняў дыяфантавых ураўненняў, устанавіў параметрычныя ўласцівасці палёў алг. лікаў з вял. колькасцю класаў ідэалаў. Вырашыў праблемы эфектызацыі тэарэмы Гільберта пра непрыводнасць і вызначэння абелевых пунктаў на алг. крывых.
Тв.:
Проблема Малера в метрической теории чисел. Мн., 1967;
Метрическая теория диофантовых приближений. М., 1977;
Теорема Гильберта о неприводимости и рациональные точки на алгебраических кривых // Докл.АНСССР. 1979. Т. 247, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРЫЧЭ́ЛІ (Torricelli) Эванджэліста (15.10.1608, г. Фаэнца, Італія —25.10.1647),
італьянскі фізік і матэматык. Атрымаў матэм. адукацыю ў Рыме. З 1642 праф. фізікі і матэматыкі Фларэнційскага ун-та. Навук. працы па механіцы, пнеўматыцы і гідраўліцы. Вызначыў парабалічны характар траекторый руху цел, кінутых пад адвольным вуглом да гарызонту. Сфармуляваў закон выцякання вадкасці з адтуліны пасудзіны і вывеў формулу скорасці выцякання (гл.Тарычэлі формула). Адкрыў існаванне атмасфернага ціску і вакууму (Тарычэліева пустата), растлумачыў прычыны ўтварэння ветру. Вынайшаў ртутны барометр і спіртавы тэрмометр. Займаўся канструяваннем мікраскопаў і шліфоўкай лінзаў для тэлескопаў. У яго гонар названа адзінка ціску — тор.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 87—89, 97—102;
Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времен до начала XX в.). М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЎГЕНЬ Алег Ігнатавіч (н. 6.10.1962, г. Валожын Мінскай вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1995). Чл.кар.Бел. акадэміі адукацыі (1997). Скончыў БДУ (1984). З 1984 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. З 1992 у Ін-це павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (прарэктар). З 1999 у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (прарэктар; з 2000 рэктар). Адначасова з 1991 у БДУ (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па алгебры, методыцы выкладання матэматыкі, праблемах інфарматызацыі адукацыі. Распрацаваў камбінаторныя метады ў тэорыі лінейных груп. Вырашыў праблему Гратэндыка аб праканечных папаўненнях груп. Аўтар падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для сярэдняй школы.
Тв.:
Алгебра. 4 выд.Мн., 1997 (у сааўт.);
Методы решения задач по математике: В 2 т. Т. 1. Мн., 2000 (разам з Ан.І.Таўгенем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ́ДМАН Аляксандр Аляксандравіч (16.6.1888, С.-Пецярбург — 16.9.1925),
расійскі матэматык, фізік і метэаролаг, адзін са стваральнікаў сучаснай дынамічнай метэаралогіі. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1910). З 1918 праф. Пермскага ун-та, з 1920 — Петраградскага політэхн. ін-та. З 1925 дырэктар Гал.геафіз. абсерваторыі. Навук. працы па матэматыцы, гідрамеханіцы, тэорыі турбулентнасці, геафіз. гідрадынаміцы, фізіцы атмасферы, рэлятывісцкай касмалогіі. Вывеў ураўненне пераносу атм. віхра (ураўненне Ф.), якое з’яўляецца асноўным у тэорыі прагназавання надвор’я. Знайшоў нестацыянарныя рашэнні ўраўненняў гравітацыйнага поля А.Эйнштэйна (1922—24; касмалагічныя мадэлі Ф.); тэарэтычна даказаў магчымасць расшырэння Сусвету, што было пакладзена ў аснову сучаснай касмалогіі. Яго імем названы кратэр на адваротным баку Месяца. Прэмія імя У.І.Леніна 1931.
Тв.:
Избр. труды. М., 1966.
Літ.:
Тропп Э.А., Френкель В.Я., Чернин А.Д. А.А.Фридман. М., 1988.
англійскі матэматык і інжынер; адзін са стваральнікаў інфарматыкі і тэорыі праграмавання. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1951). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1935). З 1939 у аддз. камунікацый МЗС Вялікабрытаніі, з 1945 у Нац.фіз. лабараторыі, з 1948 у Манчэстэрскім ун-це. Навук. працы па матэм. логіцы і выліч. матэматыцы. Стварыў тэорыю універсальных аўтаматаў і першую ў Вялікабрытаніі выліч. машыну. Увёў матэм. паняцце абстрактнага эквіваленту алгарытму, ці выліч. функцыі (1936—37), што ў далейшым атрымала назву «машына Ц.» (гл.Алгарытмаў тэорыя). Займаўся праблемамі дастасавання матэматыкі да біялогіі.
Тв.:
Рус.пер. — Может ли машина мыслить? С прил. статьи Дж. фон Неймана «Общая и логическая теория автоматов». М., 1960.
Літ.:
Машины Тьюринга и рекурсивные функции: Пер. с нем. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯБЛО́НСКІ Анаталь Іосіфавіч (20.4.1928, в. Багданава Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 4.2.1995),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1975). Скончыў БДУ (1951). З 1956 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі (з 1963 заг. лабараторыі). З 1977 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (у 1977—92 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Даследаваў аналіт. ўласцівасці рашэнняў сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў, праблему агульнай класіфікацыі сістэм нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў паводле характару іх рухомых пунктаў, распрацаваў метады іх класіфікацыі. Вывучаў уласцівасці рашэнняў дыферэнцыяльных ураўненняў з экспаненцыяльнай правай часткай.
Тв.:
Решение второго уравнения Пенлеве, продолжимое на всю вещественную ось // Дифференциальные уравнения. 1971. Т. 7, №6;
Сістэма дыферэнцыяльных ураўненняў у комплексным абсягу. Гродна, 1999 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́РАЎ Яўген Канстанцінавіч (н. 6.8.1963, в. Вярэйцы Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (2001). Скончыў БДУ (1985). З 1985 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па дыферэнцыяльных ураўненнях, тэорыі кіравання, вектарнай аптымізацыі. Устанавіў структуру і даследаваў асн. ўласцівасці характарыстычных мностваў рашэнняў ураўненняў у поўных вытворных. Распрацаваў метады рашэння задач кіравання з дапамогай характарыстычных паказнікаў Ляпунова. Даказаў лінейную звязнасць мноства эфектыўных пунктаў кампакта ў хаўсдорфавай тапалагічнай прасторы.
Тв.:
О полной интегрируемости уравнений линейного приближения для вполне интегрируемых квазилинейных уравнений в полных производных // Дифференциальные уравнения. 2000. Т. 36, № 12;
Efficient sets of convex compacta are arcwise connected (разам з М.М.Рачкоўскім) // Journ. of optimization theory and applications. 2001. Vol. 110, № 1.