СМІРНО́Ў Уладзімір Іванавіч (10.6.1887, С.-Пецярбург — 11.2.1974),

расійскі матэматык. Акад. АН СССР (1943; чл.-кар. 1932). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1910). У 1912—30 праф. Ленінградскага ін-та інжынераў шляхоў зносін. З 1915 у Ленінградскім ун-це (з 1944 заг. кафедры). Адначасова ў 1929—35 у Сейсмалагічным ін-це (заг. аддзела) і Матэм. ін-це АН СССР. У 1937—55 дырэктар Ін-та матэматыкі і механікі пры Ленінградскім ун-це. Навук. працы па краявых задачах матэм. фізікі, тэорыі функцый комплекснай пераменнай, тэорыі пругкасці. Дзярж. прэмія СССР 1948.

Тв.:

Курс высшей математики. Т. 1—5. М.; Л., 1924-47.

Літ.:

В.​И.​Смирнов. М.; Л., 1949;

Ладыженская О.А. О жизни и научной деятельности В.​И.​Смирнова: Биогр. очерк // Успехи мат. наук. 1987. Т. 42, вып. 6.

т. 15, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)