СПРЫНДЖУ́К Уладзімір Генадзевіч (22.7.1936, Мінск —26.7.1987),

бел. матэматык. Акад. АН Беларусі (1986; чл.кар. 1969), д-р фіз.-матэм. н. (1966), праф. (1969). Скончыў БДУ (1959). З 1962 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі (з 1969 заг. лабараторыі), адначасова ў 1965—70 у БДУ. Навук. працы па тэорыі лікаў. Вырашыў Малера праблему, распрацаваў метрычную тэорыю дыяфантавых набліжэнняў залежных велічынь, тэорыю эфектыўных межаў рашэнняў дыяфантавых ураўненняў, устанавіў параметрычныя ўласцівасці палёў алг. лікаў з вял. колькасцю класаў ідэалаў. Вырашыў праблемы эфектызацыі тэарэмы Гільберта пра непрыводнасць і вызначэння абелевых пунктаў на алг. крывых.

Тв.:

Проблема Малера в метрической теории чисел. Мн., 1967;

Метрическая теория диофантовых приближений. М., 1977;

Теорема Гильберта о неприводимости и рациональные точки на алгебраических кривых // Докл. АН СССР. 1979. Т. 247, № 2.

Літ.:

В.​Г.​Спринджук: Библиогр. указ. Мн., 1989.

У.Г.Спрынджук.

т. 15, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)